Что такое выказник в белорусской мове

Беларуская граматыка

Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!

Выказнік

Выказнік — галоўны член сказа, які абазначае дзеянне, стан або прымету прадмета: Між магутных ствалоў высокіх дрэў зіхаціць сіняя гладзь возера Свіцязь, праслаўленага Адамам Міцкевічам (В.В.); Пачынаецца ўсё з любві, нават самая простая ява (Я.Я.); Азёры — вочы зямлі. Беларусь нельга сабе ўявіць без азёраў… (Каратк.).

Паводле структуры і спосабаў выражэння выказнікі падзяляюцца на:

Правіла 1. Просты выказнік

Просты выказнік выражаецца словам ці спалучэннем слоў, што ўтвараюць адну граматычную форму: Унучка Усяслава Чарадзея выступала супраць княжацкіх міжусобіц (У.А.) — просты выказнік выступала выражаны формай дзеяслова прошлага часу абвеснага ладу; Мова настаўніка — паказчык яго агульнай культуры, узроўню яго прафесійнай дасканаласці (Віт.) — просты выказнік паказчык — іменная часціна мовы, якая ўжываецца ў сказе без дзеяслоўнай звязкі; Мне будуць сніцца кожны дзень шпакоўні і аржанога хлеба родны пах… (Бур.) — просты выказнік будуць сніцца — гэта складаная форма дзеяслова будучага часу; Хай пачуюць, як сэрца начамі аб радзімай старонцы баліць… (Багд.) — просты выказнік хай пачуюць — форма загаднага ладу дзеяслова.

Фразеалагічнае словазлучэнне як непадзельная адзінка таксама можа выступаць у ролі простага выказніка, калі сваім значэннем адпавядае асобнаму дзеяслову: Дзед Талаш прыглядаўся да Букрэя, прыслухоўваўся да яго загадаў і каманды і ўсё гэта матаў сабе на вус (К-с); Апейка стаяў, моўчкі слухаў гамонку, чакаў: няхай пагавораць, адвядуць душу, астынуць (І.М.).

У залежнасці ад граматычнага выражэння простыя выказнікі падзяляюцца на:

Простыя дзеяслоўныя выказнікі выражаюцца дзеясловамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу, а таксама інфінітывам: Да хмурынак-пярын, у паўдзённы блакіт, свае звонкія песні ўзнялі жаўрукі (Бур.); Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві (Бач.); Не пагасіць вам праўды яснай: жыў беларус і будзе жыць! (Куп.).

У гутарковай мове і мове мастацкай літаратуры сустракаюцца простыя дзеяслоўныя выказнікі, выражаныя ўсечанымі (выклічнікавымі) формамі дзеясловаў, якімі перадаюцца імгненныя дзеянні: Не паспеў Мікола выехаць на дарогу — зноў бух ячмень з воза! (К-с); Дожджык пырсь — і няма (М.З.).

У ролі простага дзеяслоўнага выказніка могуць выступаць фразеалагічныя словазлучэнні, якія сваім значэннем суадносяцца з асобнымі дзеясловамі: Малады салдат не зводзіць вока — сцеражэ Айчыны родны бераг (Зв.); У Язэпа крыху адлягло ад сэрца (Як.).

Простыя дзеяслоўныя выказнікі могуць ускладняцца, калі выражаюцца двума ці болыш аднолькавымі дзеясловамі, якія звязваюцца паміж сабой з дапамогай злучнікаў і, ды або бяззлучнікавым спосабам: Усё лятуць і лятуць тыя коні, срэбнай збруяй далёка грымяць… (Багд.); Васількоў шапатліваю моваю зачароўваю, зачароўваю (Бур.).

Ускладнены выказнік можа выражацца спалучэннем дзеяслоўных форм або двух дзеясловаў, якія маюць сінанімічнае ці блізкае значэнне, а таксама асабовай формай дзеяслова ўзяць у спалучэнні з другім дзеясловам, звязваючыся з ім з дапамогай злучнікаў і, ды: Але ж не, то не мне от такая вялікая доля: узляцець-наляцець ці ўпасці разбітым на поле (Гар.); А дзед жыве мінулым, таемным і глухім, гаворыць-бае казкі аб даўнім і сівым… (У.Ж.).

Простыя іменныя выказнікі выражаюцца словамі розных часцін мовы, акрамя дзеяслова. Часцей за ўсё такія выказнікі выражаюцца:

Простыя іменныя выказнікі могуць выражацца таксама дзеепрыметнікамі, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, выклічнікамі і гукапераймальнымі словамі: Тут вясёлкай сонца акружана, усміхаецца з кожнай лужыны (Бур.); Хораша на душы, лёгка, светла! (Шам.); Там рыба — ого-го (Я.М.); Бурбалкі са дна возера — буль-буль-буль (Б.).

Пры простых іменных выказніках могуць ужывацца часціцы, якія ўдакладняюць іх значэнне: Гучанне слова — гэта яго жыццё, яго дыханне (Віт.); Сатырычныя вершы, фельетоны, памфлеты, эпіграмы, подпісы пад карыкатурамі — вось тая зброя, якою я па меры маіх сіл наносіў удары ворагу (Кр.); У сярэднім на пачатку красавіка рэкі ўжо чыстыя (Каратк.).

Зрэдку простыя іменныя выказнікі выражаюцца фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія суадносяцца з асобнымі словамі: Дзядзька — добрай душы чалавек (К-с); А ягад у нашым Барку — хоць вазамі вазі (Хадк.).

Правіла 2. Састаўны выказнік

У склад састаўных выказнікаў уваходзяць два структурныя кампаненты звязка і выказальнае слова. Выказальнае слова выражае асноўнае лексічнае значэнне выказніка, дзеяслоўная звязка — граматычнае; звязка каардынуе граматычную сувязь выказальнага слова з дзейнікам і з’яўляецца паказчыкам катэгорыі часу, ліку, асобы і роду: Праз гадзіну вецер сціх, гром змоўк, маланкі перасталі разрываць цёмнае неба (В.В.); Пачатак тае восені на поўдні Палесся — у міжрэччы Прыпяці і Дняпра — выдаўся нагодлівы, надзіва сухі і цёплы (Сач.).

У якасці звязак у састаўным выказніку звычайна ўжываюцца асабовыя формы дзеясловаў (быць, стаць, з’яўляцца, лічыцца, зрабіцца, жадаць, зрабіць і інш.), а таксама прыметнікі, дзеепрыметнікі і безасабова-прэдыкатыўныя словы (гатоў, рад, павінен, вымушаны, абавязаны, нельга, варта, трэба, немагчыма і інш.).

Ролю выказальных слоў могуць выконваць як дзеясловы, так і іменныя часціны мовы.

3 улікам выражэння выказальных слоў састаўныя выказнікі падзяляюцца на:

Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць у свой склад выказальнае слова ў форме інфінітыва і звязку, выражаную часцей асабовымі формамі дзеяслова: Пачынаюць рабіны ў дварах ружавець (Бур.); Вецер пагражаў, скуголіў, стараўся спаднізу надчаніць гняздо і скінуць яго разам з буслам на зямлю (Пальч.).

Звязкі могуць абазначаць:

Выказальнае слова састаўнога дзеяслоўнага выказніка можа быць выражана фразеалагічнымі або сінтаксічна непадзельнымі словазлучэннямі, якія сваім значэннем суадносяцца з інфінітывамі: На мяне пачалі ўсе людзі паказваць пальцам (Сам.); Госці ўмелі трымаць язык за зубамі (Каратк.).

Састаўны іменны выказнік складаецца з выказальнага слова, выражанага іменнымі часцінамі мовы, і дзеяслоўнай звязкі. Выказальнае слова ў такіх выказ- ніках часцей выражаецца:

У складзе састаўнога іменнага выказніка могуць ужывацца розныя часціцы, якія ўдакладняюць змест выказальнага слова: Малюнак ужо ёсць мастацтва (Бяд.); Вёска была як быццам недалёка (Р.М.).

Правіла 3. Складаны выказнік

У складаны выказнік уваходзяць тры і болыш структурныя кампаненты з дзеяслоўнай звязкай. У ролі такіх кампанентаў могуць выступаць інфінітывы, а таксама розныя формы іменных часцін мовы.

У залежнасці ад граматычнага выражэння складаныя выказнікі падзяляюцца на:

Складаныя дзеяслоўныя выказнікі ўключаюць асабовыя формы дзеясловаў, якія выступаюць звязкай, і некалькі інфінітываў: Сабраліся ісці закопваць на полі бульбу ў бурты, але кагосьці яшчэ няма (Ракіт.); А вось якія мае мыслі: я хачу навучыцца рабіць фатаграфічныя здымкі, хачу купіць апарат (К-с).

Складаныя змешаныя выказнікі выражаюцца спалучэннем трох ці больш дзеяслоўных і іменных форм, размешчаных у розным парадку: Ці то гэта можа месяц больш выбіўся з-за хмар — там на даляглядзе жоўта пачало рабіцца (К.Ч.); Дзень абяцаў быць сонечны (Хомч.); Пытанне можна лічыць высветленым (Пестр.).
Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мове

Источник

*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 11 клас
Книга:*§ 1-4. Галоўныя члены сказа. Спосабы выражэння дзейніка. Тыпы выказніка і спосабы яго выражэння. Стылістычныя магчымасці розных форм выражэння выказніка. Функцыі звязкі ў састаўным іменным выказніку
Напечатано::Гость
Дата:Суббота, 18 Декабрь 2021, 10:23

Оглавление

Двухсастаўны сказ

Практыкаванне 10

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеПрачытайце табліцу. Раскажыце пра тыпы і спосабы выражэння дзейніка.Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мове

Тыпы выказнікаў

Практыкаванне 11

Сфармулюйце і запішыце 4-5 пытанняў да тэксту правіла. Вусна адкажыце на іх, запісаўшы адпаведныя прыклады.

Практыкаванне 12

Прачытайце тэкст. Раскажыце, якія прыёмы трэба ведаць, каб правільна вызначыць галоўныя члены ў двухсастаўным сказе.

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мове

• Складзіце (падбярыце) і запішыце сказы, у якіх дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне. Падкрэсліце граматычныя асновы.

Практыкаванне 13

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеПрачытайце табліцу. Раскажыце, чым можа быць выражана асноўная частка састаўнога іменнага выказніка.

Спосаб выражэння іменнай часткі выказніка
Спосаб выражэнняСказы
1. НазоўнікамМае бацькі — урачы.
2. ПрыметнікамКраявід быў прыгожы.
3. ЛічэбнікамАдзін і два — тры.
4. ЗайменнікамГэты камп’ютар зараз твой.
5. ДзеепрыметнікамПрырода гэтага краю не кранута нікім.
6. ПрыслоўемЯечка было ўсмятку.
7. Сінтаксічна несвабодным словазлучэннемБабулька была гадоў васьмідзесяці.

Практыкаванне 14

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго тэмай. Запішыце тэкст па абзацах, вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Белую канюшыну часта выкарыстоўваюць для газонаў. Яна не баіцца стрыжак пад нуль, вытрымлівае любое вытоптванне і застаецца зялёнай нават у самыя страшныя засухі. Праблемы з’явяцца, толькі калі вы захочаце пазбавіцца ад газона. Тады і зразумееце, што расстацца з ёй будзе няпроста. Выкарыстоўваюць белую канюшыну і для павышэння ўрадлівасці глебы як сідэрат. Аперацыя рызыкоўная, бо знішчыць расліну будзе няпроста. Затое глеба насыціцца азотам і арганікай. Пры паліве канюшына дае магутную зеляніну. Сеюць яе ці пад зіму, ці вясной. Выконвае яна некалькі функцый: насычае глебу азотам; перашкаджае распаўсюджванню пустазелля; паляпшае структуру глебы; пушыць урадлівы пласт.
Нават самая бедная глеба пасля некалькіх пасеваў белай канюшыны становіцца ўрадлівай і прыдатнай для вырошчвання капрызных культур. Акрамя прамога насычэння глебы азотам, канюшына робіць цяжказасваяльныя фасфаты лёгкадаступнымі для раслін. Таму спецыялісты лічаць яе нават не азотным, а фосфарным угнаеннем. Расліна не любіць нізіны, дзе застойваецца вада. Канюшына аддае перавагу слабакіслым суглінкавым грунтам (Паводле І. Тамковіч).

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеРаскрыйце значэнні слоў газон, глеба, сідэрат.

Практыкаванне 15

Запішыце сказы, вызначце спосабы выражэння галоўных членаў сказа, тыпы дзейнікаў і выказнікаў.

1. Шмат у каго яблыні і слівы пабіты маразамі (А. Савіцкі). 2. На прыпынку стаялі некалькі чалавек (У. Гаўрыловіч). 3. Мусіць, усё ж наступала бабіна лета (М. Даніленка). 4. Малая спала (М. Даніленка). 5. А маці з сынам вярнуліся ў кіёск (Д. Пятровіч). 6. Кожны ў жыцці піша сваю ўласную кнігу. (К. Камейша). 7. Яго ведаюць многія (А. Кузьміч). 8. Лісце на бярозах пачынае жаўцець яшчэ ўлетку (М. Кусянкоў). 9. Ён застаўся на прыпынку адзін (У. Гаўрыловіч). 10. Высокая густая трава з высахлымі сцяблінамі таксама была мокрай ад расы (В. Гігевіч). 11. Неба было бяздонным акіянам блакіту (Т. Купрэвіч). 12. Сінонімы — багацце мовы; яны ніколі не варагуюць (Я. Скрыган).

Практыкаванне 16

Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Выпішыце граматычныя асновы сказаў, вызначце спосабы выражэння дзейнікаў і выказнікаў, тыпы выказнікаў.

Эпоха папяровых пашпартоў заканчваецца

З 1 студзеня 2021 года замест папяровых пашпартоў выдаюцца ідэнтыфікацыйныя карткі (ID-карткi).
У будучым беларусы могуць разлiчваць на атрыманне ўсiх дзяржаўных паслуг i даведак праз iнтэрнэт. А з 2021 года ў кожнага з’явяцца ўласны электронны лiчбавы подпiс i анлайн-кабiнет. Цалкам змянiць сiтуацыю ў галiне электронных паслуг дапаможа ўкараненне Беларускай iнтэграванай сэрвiсна-разлiковай сiстэмы (БIСРС) — комплексу iнфармацыйных сiстэм i рэсурсаў для iдэнтыфiкацыi спажыўцоў (фiзiчных i юрыдычных асоб) з прымяненнем ID-картак з мэтай аказання iм электронных паслуг, у тым лiку адмiнiстрацыйных працэдур. Калi стары пашпарт трэба змянiць цi атрымаць новы, чалавеку дадуць ужо два дакументы: для адносiн унутры Беларусi — ID-картку, а для выезду і карыстання па-за межамi нашай краіны — біяметрычны пашпарт. Кожны, хто атрымлiвае ID-картку, аўтаматычна набывае электронны лiчбавы подпiс з 10-гадовым тэрмiнам прыдатнасцi.
Сёння над гэтым праектам працуе больш за 50 дзяржорганаў і арганізацый. У краiне няма нiводнай сферы дзейнасцi, дзе б не патрабавалася асоба грамадзянiна. Усе працэсы пачынаюцца з ID-нумара.
На ID-картцы будуць сабраны наступныя даныя: дата нараджэння, iмя, iмя па бацьку, прозвiшча, пол. Астатнiя звесткi пра чалавека досыць зменлiвыя. Дынамiчную iнфармацыю прапiсваць на ID-картках не будуць (Паводле І. Сідарок).

Практыкаванне 17

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеПрачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з яго асноўнай думкай. Запішыце тэкст па варыянтах (І варыянт — 1-ы і 2-і абзацы, ІІ варыянт — 3-і абзац), вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі. Назавіце іх тыпы.

На Беларусі звярталіся да сястры са словамі «сястрыца», «сястрычка», «сёстранька», «сяструха», «сяструля», «сяструхна», «сястрэнька». Нашы продкі вельмі шанавалі роднасць. Шматлікія пацвярджэнні гэтаму можна знайсці ў фальклорных творах. Напрыклад, у народзе казалі: «Як сястру маеш, то гора не спазнаеш», «Сэрца сястры за грошы не купіць».
Сямейна-сваяцкія стасункі — духоўная спадчына беларусаў. У іх кожны член сям’і і роду займаў пэўнае месца. У сістэме роднасці старэйшай сястры належала вельмі важнае месца, якое яна займала разам са старэйшым братам пасля бацькоў. Старэйшая сястра мела пэўнае кола абавязкаў і правоў у дачыненні да іншых членаў сям’і. Гэта залежала ад узросту як самой сястры, так і астатніх дзяцей, ад тыпу і складу сям’і, правіл роду і традыцый мясцовасці. Але заўсёды старэйшая сястра была незаменнай памочніцай маці, дарадчыцай і апякункай малодшых братоў і сясцёр. Малодшым яна спявала калыханкі, лоўка спавівала іх, карміла і дапамагала апрануцца.
У выніку страты маці маладая дзяўчына разумела, што ёй давядзецца замяніць яе, узяўшы пад сваю апеку малодшых братоў і сясцёр. Раней гаспадарка і вялікая сям’я патрабавалі круглы год працоўных рук. І лёс старэйшай сястры часта складваўся такім чынам, што яна не мела магчымасці вучыцца, наведваць школу, саступіўшы гэта права малодшым. Нярэдка бывалі і такія выпадкі. Гэта дзяўчына свядома не выходзіла замуж, бо гадавала малодшых. Асабліва такое ахвяраванне было распаўсюджана ў часы ліхалецця або пасля ранняй смерці маці. Аднак у старэйшых сясцёр былі і свае прывілеі. Калі ў сям’і ўсё складвалася добра, яны мелі прыярытэт перад малодшымі адносна замужжа. Спачатку аддавалася замуж старэйшая сястра, а потым — па старшынстве. Лічылі, што, калі парушыць гэты парадак, старэйшая сястра ўвогуле не выйдзе замуж (Паводле Л. Мятлеўскай).

Практыкаванне 18

Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя сказы. Падкрэсліце ў іх граматычныя асновы. Вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі. Назавіце тыпы дзейнікаў і выказнікаў.

Шашкі — лагічная гульня. Звычайна шашкі мелі выгляд невялікіх паўсфер ці пляскатых кружкоў. У старажытнасці іх выраблялі з косці, рогу, дрэва, гліны, шкла, бурштыну, нават з каштоўных камянёў. Зарадзілася шашачная гульня ў Егіпце ў ІІІ— ІІ тысячагоддзях да н. э.
Сучасныя даследчыкі ўпэўнены, што з Егіпта шашкі трапілі ў старажытны Рым праз Грэцыю, а тагачасныя правілы гульні ўжо мелі шмат агульнага з сучаснымі шашачнымі сістэмамі. Старажытнагрэчаскія шашкі перамяшчаліся па лініях. У Рыме гульня была перанесена на клятчастую дошку. Яна называлася латронамі. Назва паходзіла ад слова «латра» (ваяр), бо на дошцы адлюстроўвалася бітва. Так з’явілася новая дошка. Яна была падзелена на двухколерную клетку, на якой і дагэтуль усе гуляюць у шашкі і ў шахматы. Спачатку латроны былі распаўсюджаны толькі ў рымскім войску. Аднак вельмі хутка імі захапілася амаль усё насельніцтва імперыі. Яны сталі народнай гульнёй. Ад рымлян шашкі трапілі ў многія краіны Еўропы, Азіі і Афрыкі (Паводле В. Мядзведзевай).

• Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.

Практыкаванне 19

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву. Выпішыце выдзеленыя сказы. Падкрэсліце ў іх граматычныя асновы. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Будслаўскі фэст любімы многімі жыхарамі нашай краіны. Ён атрымаў міжнароднароднае прызнанне. Такое рашэнне прыняў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
У наш час Будслаўскі фэст — гэта дзясяткі тысяч людзей, якія крочаць у бок адной з галоўных каталіцкіх святынь. Гэта людзі розных канфесій. Яны ствараюць агульнае ўрачыстае шэсце. Чаму ж менавіта Будслаў абралі пілігрымы? Будынак храма складаецца з дзвюх частак. Адна частка — гэта стары касцёл (сёння гэта капліца), пабудаваны ў 1633—1643 гадах. Другая частка — гэта новы касцёл, узведзены ў 1767—1783 гадах. У старым касцёле знаходзіцца арыгінальны разьбяны драўляны алтар ранняга барока. На сценах касцёла да нашых дзён захаваліся ўнікальныя роспісы — восем сюжэтаў, якія з’яўляюцца выдатнымі помнікамі ранняга класіцызму.
Комплекс былога кляштара бернардзінцаў і дэкаратыўнае аздабленне касцёла ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У 1994 годзе Будслаўскаму касцёлу нададзены тытул базілікі малой. Такім званнем храмы звычайна ўзвялічваюцца з-за свайго ўзросту, памеру ці гістарычнага значэння.
Будслаўскі фэст прылічаны да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей сусветнага ўзроўню (Паводле Н. Шчарбачэвіч).

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеКарыстаючыся дадатковай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра Будслаўскі фэст.

Практыкаванне 20

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву. Спішыце, падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі, іх тыпы.

У Ізраілі ёсць Мёртвае мора. А непадалёк ад Мядзела ў прыродным комплексе «Блакітныя азёры» знаходзіцца Мёртвае возера. Гэта возера самае загадкавае ў Беларусі. Мясцовыя жыхары заўсёды абыходзілі яго бокам. Людзі гаварылі, што ў чорным вадаёме і па берагах жывуць вадзянікі, русалкі, ведзьмы і лесуны. Рыба ў ім зроду не вадзілася. Расліннасць сл на паверхні адсутнічае. Таму возера «мёртвае». Навукоўцы знайшлі разгадку. Жыццю тут перашкаджае вялікае воблака серавадароду, якое ляжыць на дне возера (З часопіса «Беларусь»).

• Назавіце адушаўлёныя назоўнікі, якія ўжываюцца ў тэксце.

Практыкаванне 21

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеПеракладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Система образования в греческих полисах была схожей. Исключением была лишь Спарта.
В Афинах (если верить преданиям) основу школьного воспитания заложил ещё Гомер. Его произведения стали обязательными для изучения и легли в основу учебной программы. До этого момента образование было обязательной функцией государства, но включало только обучение мальчиков мистическим ритуалам и танцам накануне праздников, посвящённых богам. Отдельно стояло обучение воинскому искусству.
Со временем сложился принцип всестороннего развития. Обязательными для изучения стали диалектика, риторика, мифология, история, законодательство, космология, арифметика, география, астрономия и гармония. Юноши 18—20 лет поступали в эфебии — военные школы. Дети в сопровождении рабов-наставников ходили в палестру (место занятий физкультурой), музыкальные и грамматические школы. Эти рабы, которые водили детей в «школу» и обратно, назывались педагогами. И только потом слово «перешло» на собственно учителей (Из журнала «Планета»).

С л о ў н і к
накануне — напярэдадні
диалектика — дыялектыка
законодательство — заканадаўства
собственно — уласна

Практыкаванне 22

Спішыце тэкст. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце, чым выражаны дзейнікі і выказнікі. Назавіце тыпы дзейнікаў і выказнікаў.

Адзінаццаць музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка за дзень нельга абысці. У музеі беларускага кнігадрукавання ў адрэстаўраваным будынку былой брацкай школы трэба пабываць у першую чаргу. Тут пануе непаўторная атмасфера эпохі Сярэднявечча, калі жылі і тварылі Францыск Скарына і Сімяон Полацкі. Тут можна ўбачыць самую вялікую беларускую кнігу — старажытны фаліянт у чалавечы рост, майстэрню перапісчыка кніг, друкарню часоў Гутэнберга (Паводле Г. Маскаленкі).

• Растлумачце напісанне слоў з вялікай літары.

Практыкаванне 23

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з асноўнай думкай. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце дзейнікі і выказнікі ў выпісаных сказах. Вызначце спосабы іх выражэння.

Вось яна. Мілая, любая сэр..у ро..ная вёсачка. Колькі разоў снілася яна ў далёкія студэнцкія гады. Першай паказалася сажалка. Там часцяком яны боўталіся ў спякотны поўдзень. Далей паказалася вялізная пакручаная акацыя. Жыве красуня. Зусім малымі яны шукалі на акацыі кветкі з няцотнымі пялёсткамі і елі іх. Яны верылі, што тады мара абавя..кова здзейсніцца. Далей — родныя сэрцу высозныя таполі. Яны засыпалі на пачатку лета дарогу і канавы казытлівым пухам. А вось ферму пабудавалі ўжо пры Ганнінай памяці. Вось і прыпынак. З яго яна ступіла ў дарослае жыццё. Аўтобус, прашыпеўшы тармазамі, спыніўся. З аўтобуса разам з Ганнай выйшл.. яшчэ некалькі чалавек. Іх яна не ведала. Напэўна, яны з’явіліся ў вёсцы ўжо пасля яе. Трое хлапчукоў круціл..ся на роварах вакол аўтобуса. Яны з цікавасцю разглядвалі пасажыраў. Ганна ўздыхнула на поўныя грудзі. Ах, роднае паветра! Яно сало..кае (Паводле М. Зізюка).

• Выпішыце аднасастаўныя сказы, вызначце іх від.
• Выпішыце няпоўны сказ. Які член сказа ў ім прапушчаны?
• Выпішыце назоўнік, які ўжываецца толькі ў форме множнага ліку.
Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеПадбярыце сінонім да слова ровар.

Практыкаванне 24

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып, асноўную думку. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце ў сказах галоўныя члены. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеВызначце кантэкстуальныя сінонімы.

Практыкаванне 25

Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах дзейнікі і выказнікі. Вызначце спосабы іх выражэння.

На ўсходняй ускраіне Мінска знаходзіцца адзін з унікальных музеяў Беларусі. Гэта парк камянёў.
У 1976 годзе пад кіраўніцтвам Валерыя Вінакурава была арганізавана навукова-тэхнічная экспед..цыя па зборы экспанатаў для музея пад а..крытым небам. Яна абследавала ўсю заходнюю, цэнтральную і паўночную часткі краіны, сабраўшы больш за дзве тысячы валуноў. Сёння парк — важны помнік гісторыі і культуры беларусаў. Ён унікальны яшчэ і тым, што ка..екцыя камянёў уяўляе сабой св..еасаблівую энц..клапедыю. Там наглядна можна атрымаць веды аб горных пародах.
Музей займае вялікую тэрыторыю і складаецца з арыгінальных і цікавых раздзелаў. «Карта Беларусі» з’яўляецца самым вялікім. Яна выкладзена валунамі і меншымі камянямі. На ёй перада..ены дэталі тэрыторыі. Штучныя ўзгоркі адпавядаюць сапраўдным узвышшам. Галоўныя рэкі паказаны ў выглядзе дарожак. Два басейны — каменныя чашы — імітуюць Мінскае мора і возера Нарач. А ў месцы размяшчэння кожнага аблас..нога цэнтра паса..аны па тры блакітныя елкі. Валуны на гэтай незвычайнай карце размяшчаюцца дакладна па геаграфічным прынцыпе. Яны ляжаць у тых месцах, адкуль былі на самай справе дастаўлены ў сталіцу.
У парку сабрана гру..а валуноў, на якіх высечаны розныя знакі. Узрост іх вучоныя вызначаюць прыкладна ў 7,5 тысяч гадоў. Сустракаюцца самыя разнастайныя і загадкавыя знакі, выбітыя на валунах. Іх паходжанне даследчыкі звязваюць з рознымі рытуаламі, указаннем напрамку дарог, старажытных меж плямён.
На сёння беларускі парк каманёў не мае аналагаў у свеце (Паводле В. Гулевіч).

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеРаскрыйце значэнні слоў штучны, рытуал.

Практыкаванне 26

Прачытайце тэкст. Падбярыце назву ў адпаведнасці з тэмай тэксту. Выпішыце выдзеленыя сказы, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце ў сказах галоўныя члены, вызначце тып дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Яны маглі з дня на дзень вярнуцца з далёкага краю ў роднае гняздоўе. А ноччу немаведама адкуль наляцеў буран і зламаў стары трухлявы ў корані вяз. І не стала буслянкі. Яна мясцілася на самай верхавіне высахлага дрэва, кожную вясну сустракаючы белакрылых буслоў-гаспадароў, а ўвосень праводзячы іх далей ад халадоў у цёплыя краі. Куды яна праводзіла буслоў таго ніхто з нас не ведаў. Як ніхто не сумняваўся што там ім сумна і маркотна без роднай буслянкі і такога знаёмага Журавіннага балота. І нам самім было не меней сумна без іх штодзённага клёкату, якога асабліва прыбаўлялася, калі ў гняздзе з’яўлялася новае крылатае папаўненне.
Затое радасна было ў той веснавы дзянёк. Буслы прыляцелі! І не было на тое імгненне больш значнай падзеі.
Увосень буслянка пусцела і мы адчувалі нечага не хапае на нашай вуліцы. І разумелі: не хапае буслоў, іх клёкату, святла іх крылаў. І было адчуванне што менавіта без гэтага святла раптоўна пачарнела зямля больш цёмна стала навокал.
Прыляцелі буслы, але не ўбачылі сваёй буслянкі. Пакружыліся яны над вёскай пабедавалі над лёсам сваім і зніклі. І так балюча назіраць за імі быццам і мы былі ў нечым вінаватыя.
А назаўтра ўбачылі, як птушкі пачалі ладзіць сабе новае гняздо крыху воддаль ад іх былога жытла. Мы верылі буслы вярнуліся зноў будзе кожную вясну па нашай вуліцы ляцець радаснае «Буслы прыляцелі!» (Паводле А. Зэкава).

• Растлумачце напісанне складаных слоў.

Практыкаванне 27

Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть фото Что такое выказник в белорусской мове. Смотреть картинку Что такое выказник в белорусской мове. Картинка про Что такое выказник в белорусской мове. Фото Что такое выказник в белорусской мовеПеракладзіце тэкст на беларускую мову. Запішыце. Падкрэсліце граматычныя асновы ў сказах. Вызначце тыпы дзейнікаў і выказнікаў, спосабы іх выражэння.

Статуя Зевса Олимпийского

Знаменитая статуя находилась в храме верховного олимпийца в городе Олимпия. Создателем стал знаменитый Фидий. К чудесам был отнесён не сам храм, была отнесена лишь статуя.
Двадцатиметровый сидящий в конце зала на троне Зевс подпирал головой потолок. Изготовлен он был из дерева. Тело его покрывали пластины розоватой слоновой кости, одежду покрывали золотые листы. В одной руке он держал золотую статую Ники — богини победы, другой опирался на высокий жезл.
В ходе создания шедевра Фидий неоднократно обвинялся в краже золота, предназначенного для тоги Зевса. И тогда он сделал одеяние для огромной статуи съёмным. Теперь желающие могли взвесить тогу и убедиться, что их не обманули.
Византийские императоры перевезли статую в Константинополь. Но во время пожара во дворце Феодосия ІІ деревянный Зевс сгорел (По Е. Сазонову).

С л о ў н і к
изготовлен — выраблены, створаны
опираться — апірацца
жезл — жазло
предназначенный — прызначаны
желающие — жадаючыя
Феодосий — Феадосій

Карыстаючыся дадатковай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра адно з вядомых сямі цудаў свету або пра сем новых цудаў свету.

Практыкаванне 28

Прачытайце тэкст, падбярыце назву. Спішыце, устаўляючы ў словах прапушчаныя літары. Падкрэсліце ў сказах дзейнікі і выказнікі, вызначце іх тыпы і спосабы выражэння.

За 45 кіламетраў ад Пастаў стаіць Парыж. Ён свой, беларускі. Адкуль вёска мае такую назву? Па адной з версій, Напалеон, праяз..аючы паблізу тутэйшых месцаў у 1812 годзе, пара..наў іх прыгажосць з прыгажосцю паркаў Парыжа. Але пра..да больш празаічная. Так назваў вёску яе ўладальнік, мясцовы памешчык. Але слова з песні не выкін..ш. Парыжане паходжан..ем ганарацца. Нядаўна тут з’явілася і свая Эйфелева вежа. Вядома, макет «жалезнай дамы» значна ніжэйшы за арыгінал. Але і беларускі Парыж мае іншыя ма..табы (Паводле К. Хілько).

• Запішыце лікі словамі. Праскланяйце лічэбнікі.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *