Что такое дзеясловы у беларускай мове
Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.
У залежнасці ад асаблівасцей змянення ў сучаснай беларускай мове адрозніваюць спрагальныя і неспрагаль- ныя формы дзеяслова.
Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
дзеясловаў: праграмаваць, стыкавацца, транспланта- ваць. Суфікс -ці ўжываецца ў дзеясловах з асновай на зычны: везці, грэбці, дзяўбці, лезці, паўзці, скрэбці.
Аснова інфінітыва-гэта частка інфінітыва без формаўтваральнага суфікса: даганя-ць, меркава-ць, грэб- ці, плес-ці, бег-чы, лег-чы.
Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы дзеясловаў абвеснага ладу прошлага часу: загарэ-ць, прачыта-ць — загарэ-ў, загарэ-л-а, загарэ-л-і, прачыта-ў, прачыта-л-а, прачыта-л-і; формы ўмоўнага ладу: загарэ-ў бы, загарэ-л-а б, загарэ-л-і б, прачыта-ў бы, прачыта-л-а б, прачыта-л-і б; дзеепрыметнікі прошлага часу: загарэ-л-ы, загарэ-ўш-ы, прачыта-ўш-ы, прачыта-н-ы; дзеепрыслоўі закончанага трывання: загарэ-ўшы, прачыта-ўшы.
чытай-уць; прывяд-уць, вылеч-аць, прыняс-уць, прачы- тай-уць.
Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы. Катэгорыя стану. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорыі незалежнага, залежнага і зваротна-сярэдняга стану. Сінаніміка стану дзеяслова.
Усе дзеясловы паводле адносін дзеяння да аб’екта падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.
Пры пераходных дзеясловах можа быць аб’ект, які ствараецца (пабудаваць дом), змяняецца (пафарбаваць сцены), знішчаецца (разбіць шкло), застаецца нязменным (ухваліць план), успрымаецца органамі пачуццяў (адчу- ваць боль) і інш.
Дзеясловы, пры якіх аб’ект мае форму ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, акрамя вінавальнага склону без прыназоўніка, называюцца ўскосна-пераходнымі:гуляць у футбол, дапа- магчы сябру, сумаваць па сыне, сябраваць з дзяўчьінай.
Непераходныя дзеясловы называюць дзеянне, не накіраванае на аб’ект: адпачываць, бялець, плысці, сохнуць, сядзець. Гэтыя дзеясловы абазначаюць фізічны і псіхічны стан: спаць, хварэць, весяліцца, журыцца; рух: ісці, бегчы, ехаць, ляцець; становішча ў прасторы: ляжаць, стаяць; праяўленне прыметы: зелянець, чырванець; занятак: настаўнічаць, падарож- нічаць і інш.
Паміж пераходнымі і непераходнымі дзеясловамі існуе сувязь. Адзін і той дзеяслоў можа быць пераходным (чытаць кнігу, спяваць песню) і непераходным (люблю чытаць, умею спяваць), калі ўвага канцэнтруецца на самім дзеянні, а не на аб’екце.
§ 31–1. Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Формы дзеяслова. Марфалагічны разбор дзеяслова. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 31–1. Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Формы дзеяслова. Марфалагічны разбор дзеяслова. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 27 Декабрь 2021, 02:46 |
Оглавление
Практыкаванне 307
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Практыкаванне 307-1
Разгледзьце схему. Раскажыце пра формы дзеяслова, дапоўніўшы сказы.
І. Неазначальная форма (інфінітыў)
ІІ. Асабовыя формы
ІІІ. Асобыя формы:
— Дзеепрыметнік
— Дзеепрыслоўе
Назавіце граматычныя катэгорыі дзеяслова. Ахарактарызуйце іх.
Практыкаванне 307-2
Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай. Выпішыце спачатку ўсе дзеясловы, потым асобыя формы дзеяслова – дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Вызначце лад дзеясловаў, трыванне, у дзеясловаў абвеснага ладу — час.
Вясна абрынулася на зямлю раптоўна, гарачым сонцам за некалькі дзён растапіла зляжалы снег, ручаіны, як ашалелыя, несліся з пясчаных узгоркаў у прызамкавае возера, падалі між выдмаў у набрынялую Ушу. І рака, заціснутая вадою спадыспаду і зверху, не вытрымала, трэснула, уздыбіўшы грувасткія крыгі. За які тыдзень разводдзе ўтаймавалася, сплыло ў Нёман. А сонца паліла, ажыўляючы мурагі аксамітавай травою, аздабляючы надрэчча пухнатымі коцікамі вербалозаў. І калі б неба было літасцівым, паслала б на зямлю пару зацяжных залеў, уся гэтая пекнасць яшчэ больш бы ўвабралася ў сілу, забуяла б, закрасавала б лугамі і ўзлескамі кветак. Але дажджавыя хмары ці то засердавалі, ці то недзе заблудзілі, абмінаючы нясвіжскую зямлю. І тое, што так хораша рынулася ў рост, пачало памалу марнець, блякнуць, губляць сваю вабнасць і раскошу (Паводле А. Камароўскага).
● Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
Практыкаванне 307-3
Прачытайце прыказкі. Растлумачце значэнне кожнай. Назавіце асабовыя формы дзеяслова і інфінітыў.
Дай зямлі, і яна табе дасць.
Раней пасееш, раней паспееш.
Не марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе – не вернеш.
Ад навукі галава не баліць.
Мякка сцеле, ды мулка спаць.
Рубрыка «Паслухаем мовазнаўцаў»
Пры супадзенні лексічных значэнняў дзеясловы закончанага і незакончанага трыванняў утвараюць суадносныя пары, члены якіх адрозніваюцца толькі граматычна (параўн.: рабіць – зрабіць, ламаць – адламаць, гаварыць – сказаць і інш.). Фармальна завершанасць дзеяння фіксуецца дзеясловамі закончанага трывання прошлага часу (прачытаў, зрабіў, адламаў і інш.), тады як дзеясловы закончанага трывання будучага часу паказваюць, што дзеянне завершыцца пасля моманту гутаркі (параўн.: прачытаю, зраблю, адламаю і інш.).
Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння мяжы дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання (параўн.: расплакацца, набыць і інш.), або толькі форму незакончанага трывання (параўн.: ганарыцца, адсутнічаць і інш.).
Дзеясловы незакончанага трывання спалучаюцца з іншымі дзеясловамі тыпу скончыць, пачаць і да т. п., а дзеясловы закончанага трывання з падобнымі дзеясловамі не спалучаюцца. Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуецца ўказаннем на пачынальнасць дзеяння (параўн.: закрычаць, пабегчы, узляцець і інш.), на абмежавальнасць дзеяння (параўн.: пагартаць, праспаць, перабегчы і інш.), аднакратнасць, ці інхаатыўнасць, дзеяння (параўн.: мігнуць, глынуць і інш.), выніковасць дзеяння (параўн.: абрынуць, выскачыць, злезці і інш.), мнагакратнасць, ці ітаратыўнасць, дзеяння (параўн.: папаездзіць, папанасіць і інш.), перарывістасць (параўн.: пакусваць, узмахваць і інш.), суправаджальнасць (параўн.: прыпяваць, падсвістваць і інш.), размеркавальнасць, ці дыстрыбутыўнасць (параўн.: панадпісваць, ператрэсці і інш.).
Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк
Практыкаванне 307-4
Прачытайце тэкст. Пра каго расказваецца ў тэксце? Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі і дзеясловам, ужытым у форме безасабовага.
На дварэ неўпрыкмет вечарэла. А хутка і ў пакой упаўзла цемра.
Неба, нібы аўсом, было ўсыпана зоркамі. Свяціла вялікая, матава-белая поўня. Пас яе святла ляжаў на стале, белым ручніком спадаў на падлогу. І нідзе ні гуку. Адно недзе пад страхою спрасонку цілікнуў верабей, а ў хаце пад печчу адазваўся цвыркун.
Максіму не спалася. Ён борздзенька падняўся з канапы, падышоў да расчыненага акна і прысеў на лаўку.
Раскашавалі каля плота ў садку парэчкі і вішні, кучаравіліся асветленыя месяцам яблыні. Пахла канюшынаю, кропам і палявымі кветкамі.
Максім любіў гэтую вечаровую прахалоду і цішыню. Ды раптам заспакоенасць парушыла чароўнае суладдзе гукаў. Ён пачуў песню. Адзін голас цягнуў мякка, вольна, другі быў высокім і звонкім.
Песні роднага краю, зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Любоў і пяшчота расчулілі Максімаву душу. (Паводле Я. Галубовіча).
Падкрэсліце граматычныя асновы ў выпісаных сказах. Як называюцца такія сказы?
● Вызначце від выказніка ў выдзеленым сказе.
Правіла
Па адносінах дзеяння да аб’екта дзеясловы бываюць пераходныя і непераходныя.
Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што накіравана непасрэдна на аб’ект, які мае форму вінавальнага склону без прыназоўніка: пісаць сачыненне, глядзець фільм.
Аб’ект дзеяння можа выражацца формай роднага склону, калі ён абазначае частку чаго-небудзь (купіць хлеба, выпіць малака) або калі пры дзеяслове ёсць адмоўе не (не заўважыў памылкі, не глядзеў спектакля).
Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое не накіравана непасрэдна на аб’ект у форме вінавальнага склону: ісці па вуліцы, гаварыць пра экзамен.
Адна і тая ж форма дзеяслова ў пэўным кантэксце можа ўжывацца ў значэнні пераходнага або непераходнага дзеяслова: вучні прачыталі правіла і вучні прачыталі; дзяўчынка малюе дом і дзяўчынка прыгожа малюе.
Практыкаванне 307-5
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Які твор нагадаў вам гэты тэкст? Вызначце лады дзеясловаў. Назавіце дзеяслоў, ужыты ў адным ладзе замест другога. Выпішыце асабовыя формы дзеясловаў, утварыце з імі трывальныя пары (калі магчыма). Вызначце пераходнасць / непераходнасць выдзеленых дзеясловаў.
Шумелі лістотай бярозы, шэра-зялёныя алешыны і вербы, цёмныя елкі і залацістыя сосны. З вышыні далятала вясёлае цвірканне вераб’ёў, здалёк пачуўся плач зязюлі.
Віктар сарваў кветку, паказаў спадарожнікам:
— Ці ведаеце, што гэта?
— Ані хот-дог, ані гамбургер, — вяла адрэагавала Юлька.
— Маеш рацыю, — бадзёра заявіў брат. — Гэта кольнік каласавідны. Сцябло ў яго падоўжанае, а суквецце сабрана ў колас. На жаль, неядомы!
Спусціўшыся ў нізіну, юныя падарожнікі пашлёпалі па лужынах сярод сакавітай травы. Леваруч ад іх пабліскваў з-за хмызняку рачны разліў. Віктар сарваў расліну з ружовым вузкім лісцем, сказаў:
— Бачыце? Гэта скрыпень. Нашы продкі ўжывалі яго замест чаю.
— Каб зварыць чай, трэба здабыць агонь, — заявіла Юлька.
— Па-навуковаму завецца «скрыпень вузкалісты», — працягваў яе брат. — Яго дадаюць у корм каровам, коням, авечкам.
Неўзабаве лес падрабнеў. Прадраўшыся праз шчыльнае кустоўе, юныя падарожнікі выйшлі на пясчаную граду, якая абрывалася ў балоце.
— Паварочваем, — загадаў Мірон і з зайздрасцю паглядзеў на бусла, які лунаў над разлівам.
Ён зрабіў крок, як раптам Віктар страшным голасам закрычаў:
Мірон адскочыў назад. Віктар паказваў на тонкую жоўтую расліну, якая пасярод пяску калыхалася пад ветрыкам.
— Я думаў, ты заўважыў кубло атрутных гадаў, — сказаў Мірон.
— Гэта залататысячнік, — распавёў Віктар. — Расліна з Чырвонай кнігі, рэдкі від. Нам варта было патрапіць сюды ўжо дзеля таго, каб пабачыць яго на ўласныя вочы. А ты яго ледзь не растаптаў!
— Прабач, — кісла вымавіў Мірон і скептычна пераглянуўся з Юлькай.
Вярнуўшыся назад у лес, вандроўнікі павярнулі ўлева і праз гадзіну выйшлі на паляну, парослую чаромхай, васількамі. Але Віктараву ўвагу прыцягнула трава з круглым лісцем.
— Заечая капуста! — закрычаў ён. — З яе можна боршч згатаваць. Яе можна дадаць у салат. Або і так з’есці!
Яго спадарожнікі са шчаслівым крыкам наляцелі на кіслы спажытак (Паводле Я. Конева).
● Выпішыце з тэксту аднакаранёвыя словы, раскрыйце іх значэнні.
● Растлумачце напісанне складаных слоў.
Карыстаючыся даведачнай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра расліны, на якія звяртае ўвагу спадарожнікаў Віктар.
Практыкаванне 307-6
Прачытайце тэкст. Выпішыце зваротныя дзеясловы ў той форме, у якой яны ўжыты ў тэксце, вызначце (калі магчыма) іх асобу, лік, час.
Зубрэвічы. Хаджу па дзьмухаўцах. Любуюся дзьмухаўцамі.
Яны ўжо цвітуць. Яны – усюды. Прачнуўся, зірнуў у акно, а яны, вірлавокія, ужо глядзяць сваімі прагнымі да жыцця, поўнымі ўпэўненасці і сілы вачамі, радуючыся раніцы.
Азірнуўся, а яны, бачыце, пазахоплівалі не засеяныя пакуль агароды, лугі ды сенажаці і ператварылі іх у прыгожыя кветнікі – як усё роўна дзьмухаўцы нехта тут знарок панасеяў.
Кінуў вокам за рэчку, а на Зарэччы – таксама ўсё жоўта ад іх. Травы не відаць, а ўсё і ўсюды – дзьмухаўцы, дзьмухаўцы, дзьмухаўцы. Нібыта прамяні сонца густа ўпалі на лугі і агароды, на зямлю.
Якая прыгажосць! Глядзі – не наглядзецца, любуйся – не налюбавацца, цешся – не нацешыцца. Замілаванне! Вачэй не адвесці! (Паводле Я. Сіпакова).
Ці да ўсіх выпісаных зваротных дзеясловаў можна падабраць незваротныя?
Вызначце спосаб утварэння выдзеленых дзеясловаў.
Якую сінтаксічную ролю ў сказе выконвае слова бачыце?
Знайдзіце ў тэксце і выпішыце фразеалагізм, растлумачце яго значэнне.
● Зрабіце марфалагічны разбор трох дзеясловаў (умоўнага, загаднага і абвеснага ладу).
Параўнайце ролю дзеясловаў у прапанаваных тэкстах параграфа, падрыхтуйце паведамленне «Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення».
Віды, формы і прыклады дзеясловаў
Нездарма ж «дзеясловам» нашы продкі звалі ў прынцыпе гаворка, гэтак жа гэтае слова інтэрпрэтуецца ў слоўніку В. Даля. Прыклады дзеясловаў, іх выкарыстанне, змяненне разбяром ў дадзеным артыкуле.
Дзеяслоў як часціна мовы
Марфалагічныя і сінтаксічныя прыкметы
Што тычыцца сінтаксічнай ролі, то часцей за ўсё дзеяслоў выкарыстоўваецца ў якасці выказніка, ён жа разам з дзейнікам ўтварае прэдыкатыўных або граматычную аснову. Дзеяслоў у сказе можа распаўсюджвацца. Гэтую функцыю выконвае назоўнік альбо прыслоўе.
інфінітыў
У кожнага дзеяслова маецца пачатковая форма, яна і называецца інфінітывам. Пытанні задаем наступныя: «што рабіць?», «Што зрабіць?». Прыклады нявызначаных дзеясловаў: вучыць, маляваць (што рабіць?), Вывучыць, намаляваць (што зрабіць?).
віды дзеяслова
форма ладу
Змяняюцца дзеясловы і па ладзе. Іх усяго тры: ўмоўнае (умоўны), абвесны і загадны.
катэгорыя часу
Форму будучага часу здольныя мець дзеясловы абодвух відаў, закончанага і незакончанага. Яна бывае двух тыпаў: простая і складаная. Першая характэрная для дзеясловаў закончанага трывання: пабудую, прыляпіце, Напілуеце і г.д. Будучыня складанае ўтвараюць дзеясловы незакончанага трывання. Параўнаем: буду будаваць, буду ляпіць, буду пілаваць. Такім чынам, форма гэтая утвараецца з дапамогай дзеяслова «быць», пастаўленага ў будучы просты, і інфінітыва.
У сучаснасці і будучыні часах дзеясловы маюць твар і лік. Пра іх і пагаворым ніжэй.
Твар і лік
Калі дзеяслоў стаіць у першым асобе, ён паказвае, што дзеянне вырабляе сам казаў. Напрыклад: «Я гартуецца кожны дзень, абліваючыся сцюдзёнай вадой і абціраючы снегам».
Пра тое, што дзеянне выконвае суразмоўца таго, хто гаворыць, нам раскажа другая асоба дзеяслова. Да прыкладу: «Ты выдатна ведаеш, колькі будзе двойчы два». Дзеясловы ў гэтай жа форме могуць мець абагульнены сэнс, пазначаць дзеянні, характэрныя для любога чалавека. Часцей за ўсё гэта можна сустрэць у прыказках: «На чужой роток ня накінеш платок». Адрозніць такія прапановы проста: у іх, як правіла, адсутнічае падлягае.
Спражэнне і асабістыя заканчэння дзеяслова
II спражэнне (заканчэння)
Прэзентацыя па беларускай мове на тэмe «Дзеяслоў як часціна мовы»
Выбранный для просмотра документ Дзеяслоў як часціна мовы.ppt
Описание презентации по отдельным слайдам:
Тэма: Настаўнік: Клас: Прадмет: 7 Беларуская мова Дзеяслоў як часціна мовы Кашко Вольга Віктараўна
Бегчы Што запісана на дошцы? Блакітны Далёка Тройка Шкло Глядзець Ляжаць Добразычлівы Якія словы абазначаюць прымету прадмета? Назавіце прыслоўе Назавіце назоўнікі Якія словы засталіся?
Праверце сябе Калі вы адкінеце літары, якія абазначаюць зычныя шыпячыя гукі, то вы зможаце назваць часціну мовы. Ш Ж ДЗ Е Я С ДЖ Л Ч О Ў
Эпіграф: «Дзеяслоў надае мове жыццё,- прысутнасцю сваёю ажыўляе асобныя словы”. Н.Грэч
Уважліва ўслухайцеся ў гукі і, ужываючы дзеясловы, паспрабуйце перадаць свой эмацыянальны настрой.
Перад вамі піктаграмы. Якія эмоцыі выражаюць твары? Пры адказе ўжывайце дзеясловы. сумуе спалохалася марыць злуецца смяецца спрачаецца
Самастойная праца Самастойна сфармулюйце і запішыце тэму ўрока. Пастаўце перад сабой мэту і запішыце яе ў сшытак. Вазьміце свае індывідуальныя карткі вучняў. Будзьце ўважлівымі.
Што такое дзеяслоў? Дзеяслоў – гэта адна з галоўных самастойных часцін мовы, якая абазначае дзеянне, працэс або стан і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць? Асэнсаванне новай інфармацыі
Дзеясловы могуць абазначаць: рух: бегаць,… фізічнае дзеянне: касіць, … маўленне і думку: марыць,… стан: спаць,… пераход аднаго стану ў другі: закіпаць,… стаўленне асобы да каго-небудзь (чаго-небудзь): любіць,… ляцець; пячы; думаць; весяліцца; раставаць; кпіць. Дапоўніце рады адным прыкладам.
Якія граматычныя катэгорыі ўласцівы дзеяслову?
Якія формы ўласцівы дзеяслову?
Сінтаксічная роля дзеяслова На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. Вучыцца заўсёды згадзіцца. Сярод палёў і лясоў Кастусь вучыўся пазнаваць самую цікавую кнігу, імя якой – прырода. Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі падпаліла пагрэцца начлежны касцёр. Ужо ў тыя дні вялікага паходу, калі мір стаў вялікай сапраўднасцю, у яго абудзілася моцнае жаданне прадоўжыць перапыненую вайною вучобу.
Правапіс часціцы не- з дзеясловамі Часціца Не з дзеясловамі пішацца асобна, за выключэннем тых дзеясловаў, якія без “Не” не ўжываюцца. Гэта наступныя дзеясловы: ненавідзець, няволіць, непакоіць, нездаровіцца, няможацца.
Стадыя рэфлексіі Што з таго, што вы прачыталі, было для вас знаёмым? Што здалося новым? Якая інфармацыя прадстаўляецца каштоўнай для вас? Прадоўжыце думку: Вывучаць дзеяслоў неабходна … Абмяркуйце новую інфармацыю ў парах, абапіраючыся на наступныя пытанні.
Складанне кластара У цэнтры ліста запішыце назву тэмы ўрока. Вакол назвы тэмы запішыце словы ці сказы, якія адлюстроўваюць асноўны змест урока.
Выбранный для просмотра документ Дзеяслоў як часціна мовы.ppt
Описание презентации по отдельным слайдам:
Тэма: Настаўнік: Клас: Прадмет: 7 Беларуская мова Дзеяслоў як часціна мовы Кашко Вольга Віктараўна
Бегчы Што запісана на дошцы? Блакітны Далёка Тройка Шкло Глядзець Ляжаць Добразычлівы Якія словы абазначаюць прымету прадмета? Назавіце прыслоўе Назавіце назоўнікі Якія словы засталіся?
Праверце сябе Калі вы адкінеце літары, якія абазначаюць зычныя шыпячыя гукі, то вы зможаце назваць часціну мовы. Ш Ж ДЗ Е Я С ДЖ Л Ч О Ў
Эпіграф: «Дзеяслоў надае мове жыццё,- прысутнасцю сваёю ажыўляе асобныя словы”. Н.Грэч
Уважліва ўслухайцеся ў гукі і, ужываючы дзеясловы, паспрабуйце перадаць свой эмацыянальны настрой.
Перад вамі піктаграмы. Якія эмоцыі выражаюць твары? Пры адказе ўжывайце дзеясловы. сумуе спалохалася марыць злуецца смяецца спрачаецца
Самастойная праца Самастойна сфармулюйце і запішыце тэму ўрока. Пастаўце перад сабой мэту і запішыце яе ў сшытак. Вазьміце свае індывідуальныя карткі вучняў. Будзьце ўважлівымі.
Што такое дзеяслоў? Дзеяслоў – гэта адна з галоўных самастойных часцін мовы, якая абазначае дзеянне, працэс або стан і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць? Асэнсаванне новай інфармацыі
Дзеясловы могуць абазначаць: рух: бегаць,… фізічнае дзеянне: касіць, … маўленне і думку: марыць,… стан: спаць,… пераход аднаго стану ў другі: закіпаць,… стаўленне асобы да каго-небудзь (чаго-небудзь): любіць,… ляцець; пячы; думаць; весяліцца; раставаць; кпіць. Дапоўніце рады адным прыкладам.
Якія граматычныя катэгорыі ўласцівы дзеяслову?
Якія формы ўласцівы дзеяслову?
Сінтаксічная роля дзеяслова На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. Вучыцца заўсёды згадзіцца. Сярод палёў і лясоў Кастусь вучыўся пазнаваць самую цікавую кнігу, імя якой – прырода. Восень вецце сухое зграбла і на ўзлессі падпаліла пагрэцца начлежны касцёр. Ужо ў тыя дні вялікага паходу, калі мір стаў вялікай сапраўднасцю, у яго абудзілася моцнае жаданне прадоўжыць перапыненую вайною вучобу.
Правапіс часціцы не- з дзеясловамі Часціца Не з дзеясловамі пішацца асобна, за выключэннем тых дзеясловаў, якія без “Не” не ўжываюцца. Гэта наступныя дзеясловы: ненавідзець, няволіць, непакоіць, нездаровіцца, няможацца.
Стадыя рэфлексіі Што з таго, што вы прачыталі, было для вас знаёмым? Што здалося новым? Якая інфармацыя прадстаўляецца каштоўнай для вас? Прадоўжыце думку: Вывучаць дзеяслоў неабходна … Абмяркуйце новую інфармацыю ў парах, абапіраючыся на наступныя пытанні.
Складанне кластара У цэнтры ліста запішыце назву тэмы ўрока. Вакол назвы тэмы запішыце словы ці сказы, якія адлюстроўваюць асноўны змест урока.
Курс повышения квалификации
Охрана труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе
Курс профессиональной переподготовки
Охрана труда
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-628599
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Чем заняться с детьми в новогодние праздники в Москве
Время чтения: 4 минуты
В России утвердили новый порядок формирования федерального перечня учебников
Время чтения: 1 минута
Большинство родителей в России удовлетворены качеством образования в детсадах
Время чтения: 2 минуты
Все школы РФ с 2023 года подключат к государственной информационной системе «Моя школа»
Время чтения: 1 минута
В Минпросвещения рассказали о формате обучения школьников после праздников
Время чтения: 1 минута
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.