Что такое дзеяслоў у беларускай
§ 31–1. Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Формы дзеяслова. Марфалагічны разбор дзеяслова. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 31–1. Дзеяслоў: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Формы дзеяслова. Марфалагічны разбор дзеяслова. Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 27 Декабрь 2021, 02:49 |
Оглавление
Практыкаванне 307
Прачытайце тэкст, устаўляючы прапушчаныя словы.
Практыкаванне 307-1
Разгледзьце схему. Раскажыце пра формы дзеяслова, дапоўніўшы сказы.
І. Неазначальная форма (інфінітыў)
ІІ. Асабовыя формы
ІІІ. Асобыя формы:
— Дзеепрыметнік
— Дзеепрыслоўе
Назавіце граматычныя катэгорыі дзеяслова. Ахарактарызуйце іх.
Практыкаванне 307-2
Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай. Выпішыце спачатку ўсе дзеясловы, потым асобыя формы дзеяслова – дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Вызначце лад дзеясловаў, трыванне, у дзеясловаў абвеснага ладу — час.
Вясна абрынулася на зямлю раптоўна, гарачым сонцам за некалькі дзён растапіла зляжалы снег, ручаіны, як ашалелыя, несліся з пясчаных узгоркаў у прызамкавае возера, падалі між выдмаў у набрынялую Ушу. І рака, заціснутая вадою спадыспаду і зверху, не вытрымала, трэснула, уздыбіўшы грувасткія крыгі. За які тыдзень разводдзе ўтаймавалася, сплыло ў Нёман. А сонца паліла, ажыўляючы мурагі аксамітавай травою, аздабляючы надрэчча пухнатымі коцікамі вербалозаў. І калі б неба было літасцівым, паслала б на зямлю пару зацяжных залеў, уся гэтая пекнасць яшчэ больш бы ўвабралася ў сілу, забуяла б, закрасавала б лугамі і ўзлескамі кветак. Але дажджавыя хмары ці то засердавалі, ці то недзе заблудзілі, абмінаючы нясвіжскую зямлю. І тое, што так хораша рынулася ў рост, пачало памалу марнець, блякнуць, губляць сваю вабнасць і раскошу (Паводле А. Камароўскага).
● Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
Практыкаванне 307-3
Прачытайце прыказкі. Растлумачце значэнне кожнай. Назавіце асабовыя формы дзеяслова і інфінітыў.
Дай зямлі, і яна табе дасць.
Раней пасееш, раней паспееш.
Не марнуй часу дарэмна: вясна пройдзе – не вернеш.
Ад навукі галава не баліць.
Мякка сцеле, ды мулка спаць.
Рубрыка «Паслухаем мовазнаўцаў»
Пры супадзенні лексічных значэнняў дзеясловы закончанага і незакончанага трыванняў утвараюць суадносныя пары, члены якіх адрозніваюцца толькі граматычна (параўн.: рабіць – зрабіць, ламаць – адламаць, гаварыць – сказаць і інш.). Фармальна завершанасць дзеяння фіксуецца дзеясловамі закончанага трывання прошлага часу (прачытаў, зрабіў, адламаў і інш.), тады як дзеясловы закончанага трывання будучага часу паказваюць, што дзеянне завершыцца пасля моманту гутаркі (параўн.: прачытаю, зраблю, адламаю і інш.).
Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння мяжы дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання (параўн.: расплакацца, набыць і інш.), або толькі форму незакончанага трывання (параўн.: ганарыцца, адсутнічаць і інш.).
Дзеясловы незакончанага трывання спалучаюцца з іншымі дзеясловамі тыпу скончыць, пачаць і да т. п., а дзеясловы закончанага трывання з падобнымі дзеясловамі не спалучаюцца. Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуецца ўказаннем на пачынальнасць дзеяння (параўн.: закрычаць, пабегчы, узляцець і інш.), на абмежавальнасць дзеяння (параўн.: пагартаць, праспаць, перабегчы і інш.), аднакратнасць, ці інхаатыўнасць, дзеяння (параўн.: мігнуць, глынуць і інш.), выніковасць дзеяння (параўн.: абрынуць, выскачыць, злезці і інш.), мнагакратнасць, ці ітаратыўнасць, дзеяння (параўн.: папаездзіць, папанасіць і інш.), перарывістасць (параўн.: пакусваць, узмахваць і інш.), суправаджальнасць (параўн.: прыпяваць, падсвістваць і інш.), размеркавальнасць, ці дыстрыбутыўнасць (параўн.: панадпісваць, ператрэсці і інш.).
Б.А. Плотнікаў, Л.А. Антанюк
Практыкаванне 307-4
Прачытайце тэкст. Пра каго расказваецца ў тэксце? Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі і дзеясловам, ужытым у форме безасабовага.
На дварэ неўпрыкмет вечарэла. А хутка і ў пакой упаўзла цемра.
Неба, нібы аўсом, было ўсыпана зоркамі. Свяціла вялікая, матава-белая поўня. Пас яе святла ляжаў на стале, белым ручніком спадаў на падлогу. І нідзе ні гуку. Адно недзе пад страхою спрасонку цілікнуў верабей, а ў хаце пад печчу адазваўся цвыркун.
Максіму не спалася. Ён борздзенька падняўся з канапы, падышоў да расчыненага акна і прысеў на лаўку.
Раскашавалі каля плота ў садку парэчкі і вішні, кучаравіліся асветленыя месяцам яблыні. Пахла канюшынаю, кропам і палявымі кветкамі.
Максім любіў гэтую вечаровую прахалоду і цішыню. Ды раптам заспакоенасць парушыла чароўнае суладдзе гукаў. Ён пачуў песню. Адзін голас цягнуў мякка, вольна, другі быў высокім і звонкім.
Песні роднага краю, зямлі, дзе нарадзіўся і вырас. Любоў і пяшчота расчулілі Максімаву душу. (Паводле Я. Галубовіча).
Падкрэсліце граматычныя асновы ў выпісаных сказах. Як называюцца такія сказы?
● Вызначце від выказніка ў выдзеленым сказе.
Правіла
Па адносінах дзеяння да аб’екта дзеясловы бываюць пераходныя і непераходныя.
Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што накіравана непасрэдна на аб’ект, які мае форму вінавальнага склону без прыназоўніка: пісаць сачыненне, глядзець фільм.
Аб’ект дзеяння можа выражацца формай роднага склону, калі ён абазначае частку чаго-небудзь (купіць хлеба, выпіць малака) або калі пры дзеяслове ёсць адмоўе не (не заўважыў памылкі, не глядзеў спектакля).
Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое не накіравана непасрэдна на аб’ект у форме вінавальнага склону: ісці па вуліцы, гаварыць пра экзамен.
Адна і тая ж форма дзеяслова ў пэўным кантэксце можа ўжывацца ў значэнні пераходнага або непераходнага дзеяслова: вучні прачыталі правіла і вучні прачыталі; дзяўчынка малюе дом і дзяўчынка прыгожа малюе.
Практыкаванне 307-5
Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Які твор нагадаў вам гэты тэкст? Вызначце лады дзеясловаў. Назавіце дзеяслоў, ужыты ў адным ладзе замест другога. Выпішыце асабовыя формы дзеясловаў, утварыце з імі трывальныя пары (калі магчыма). Вызначце пераходнасць / непераходнасць выдзеленых дзеясловаў.
Шумелі лістотай бярозы, шэра-зялёныя алешыны і вербы, цёмныя елкі і залацістыя сосны. З вышыні далятала вясёлае цвірканне вераб’ёў, здалёк пачуўся плач зязюлі.
Віктар сарваў кветку, паказаў спадарожнікам:
— Ці ведаеце, што гэта?
— Ані хот-дог, ані гамбургер, — вяла адрэагавала Юлька.
— Маеш рацыю, — бадзёра заявіў брат. — Гэта кольнік каласавідны. Сцябло ў яго падоўжанае, а суквецце сабрана ў колас. На жаль, неядомы!
Спусціўшыся ў нізіну, юныя падарожнікі пашлёпалі па лужынах сярод сакавітай травы. Леваруч ад іх пабліскваў з-за хмызняку рачны разліў. Віктар сарваў расліну з ружовым вузкім лісцем, сказаў:
— Бачыце? Гэта скрыпень. Нашы продкі ўжывалі яго замест чаю.
— Каб зварыць чай, трэба здабыць агонь, — заявіла Юлька.
— Па-навуковаму завецца «скрыпень вузкалісты», — працягваў яе брат. — Яго дадаюць у корм каровам, коням, авечкам.
Неўзабаве лес падрабнеў. Прадраўшыся праз шчыльнае кустоўе, юныя падарожнікі выйшлі на пясчаную граду, якая абрывалася ў балоце.
— Паварочваем, — загадаў Мірон і з зайздрасцю паглядзеў на бусла, які лунаў над разлівам.
Ён зрабіў крок, як раптам Віктар страшным голасам закрычаў:
Мірон адскочыў назад. Віктар паказваў на тонкую жоўтую расліну, якая пасярод пяску калыхалася пад ветрыкам.
— Я думаў, ты заўважыў кубло атрутных гадаў, — сказаў Мірон.
— Гэта залататысячнік, — распавёў Віктар. — Расліна з Чырвонай кнігі, рэдкі від. Нам варта было патрапіць сюды ўжо дзеля таго, каб пабачыць яго на ўласныя вочы. А ты яго ледзь не растаптаў!
— Прабач, — кісла вымавіў Мірон і скептычна пераглянуўся з Юлькай.
Вярнуўшыся назад у лес, вандроўнікі павярнулі ўлева і праз гадзіну выйшлі на паляну, парослую чаромхай, васількамі. Але Віктараву ўвагу прыцягнула трава з круглым лісцем.
— Заечая капуста! — закрычаў ён. — З яе можна боршч згатаваць. Яе можна дадаць у салат. Або і так з’есці!
Яго спадарожнікі са шчаслівым крыкам наляцелі на кіслы спажытак (Паводле Я. Конева).
● Выпішыце з тэксту аднакаранёвыя словы, раскрыйце іх значэнні.
● Растлумачце напісанне складаных слоў.
Карыстаючыся даведачнай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра расліны, на якія звяртае ўвагу спадарожнікаў Віктар.
Практыкаванне 307-6
Прачытайце тэкст. Выпішыце зваротныя дзеясловы ў той форме, у якой яны ўжыты ў тэксце, вызначце (калі магчыма) іх асобу, лік, час.
Зубрэвічы. Хаджу па дзьмухаўцах. Любуюся дзьмухаўцамі.
Яны ўжо цвітуць. Яны – усюды. Прачнуўся, зірнуў у акно, а яны, вірлавокія, ужо глядзяць сваімі прагнымі да жыцця, поўнымі ўпэўненасці і сілы вачамі, радуючыся раніцы.
Азірнуўся, а яны, бачыце, пазахоплівалі не засеяныя пакуль агароды, лугі ды сенажаці і ператварылі іх у прыгожыя кветнікі – як усё роўна дзьмухаўцы нехта тут знарок панасеяў.
Кінуў вокам за рэчку, а на Зарэччы – таксама ўсё жоўта ад іх. Травы не відаць, а ўсё і ўсюды – дзьмухаўцы, дзьмухаўцы, дзьмухаўцы. Нібыта прамяні сонца густа ўпалі на лугі і агароды, на зямлю.
Якая прыгажосць! Глядзі – не наглядзецца, любуйся – не налюбавацца, цешся – не нацешыцца. Замілаванне! Вачэй не адвесці! (Паводле Я. Сіпакова).
Ці да ўсіх выпісаных зваротных дзеясловаў можна падабраць незваротныя?
Вызначце спосаб утварэння выдзеленых дзеясловаў.
Якую сінтаксічную ролю ў сказе выконвае слова бачыце?
Знайдзіце ў тэксце і выпішыце фразеалагізм, растлумачце яго значэнне.
● Зрабіце марфалагічны разбор трох дзеясловаў (умоўнага, загаднага і абвеснага ладу).
Параўнайце ролю дзеясловаў у прапанаваных тэкстах параграфа, падрыхтуйце паведамленне «Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная роля дзеяслова ў тэкстах розных тыпаў і стыляў маўлення».
Дзеяслоў. Функцыянальная характарыстыка дзеяслова. Катэгарыяльныя значэнні дзеяслова.
У залежнасці ад асаблівасцей змянення ў сучаснай беларускай мове адрозніваюць спрагальныя і неспрагаль- ныя формы дзеяслова.
Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), яе ўтварэнне, граматычнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінтаксічныя функцыі. Асновы дзеяслова: інфінітыва і цяперашняга (будучага простага).
дзеясловаў: праграмаваць, стыкавацца, транспланта- ваць. Суфікс -ці ўжываецца ў дзеясловах з асновай на зычны: везці, грэбці, дзяўбці, лезці, паўзці, скрэбці.
Аснова інфінітыва-гэта частка інфінітыва без формаўтваральнага суфікса: даганя-ць, меркава-ць, грэб- ці, плес-ці, бег-чы, лег-чы.
Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы дзеясловаў абвеснага ладу прошлага часу: загарэ-ць, прачыта-ць — загарэ-ў, загарэ-л-а, загарэ-л-і, прачыта-ў, прачыта-л-а, прачыта-л-і; формы ўмоўнага ладу: загарэ-ў бы, загарэ-л-а б, загарэ-л-і б, прачыта-ў бы, прачыта-л-а б, прачыта-л-і б; дзеепрыметнікі прошлага часу: загарэ-л-ы, загарэ-ўш-ы, прачыта-ўш-ы, прачыта-н-ы; дзеепрыслоўі закончанага трывання: загарэ-ўшы, прачыта-ўшы.
чытай-уць; прывяд-уць, вылеч-аць, прыняс-уць, прачы- тай-уць.
Пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы. Катэгорыя стану. Асаблівасці граматычнага выражэння катэгорыі незалежнага, залежнага і зваротна-сярэдняга стану. Сінаніміка стану дзеяслова.
Усе дзеясловы паводле адносін дзеяння да аб’екта падзяляюцца на пераходныя і непераходныя.
Пры пераходных дзеясловах можа быць аб’ект, які ствараецца (пабудаваць дом), змяняецца (пафарбаваць сцены), знішчаецца (разбіць шкло), застаецца нязменным (ухваліць план), успрымаецца органамі пачуццяў (адчу- ваць боль) і інш.
Дзеясловы, пры якіх аб’ект мае форму ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў, акрамя вінавальнага склону без прыназоўніка, называюцца ўскосна-пераходнымі:гуляць у футбол, дапа- магчы сябру, сумаваць па сыне, сябраваць з дзяўчьінай.
Непераходныя дзеясловы называюць дзеянне, не накіраванае на аб’ект: адпачываць, бялець, плысці, сохнуць, сядзець. Гэтыя дзеясловы абазначаюць фізічны і псіхічны стан: спаць, хварэць, весяліцца, журыцца; рух: ісці, бегчы, ехаць, ляцець; становішча ў прасторы: ляжаць, стаяць; праяўленне прыметы: зелянець, чырванець; занятак: настаўнічаць, падарож- нічаць і інш.
Паміж пераходнымі і непераходнымі дзеясловамі існуе сувязь. Адзін і той дзеяслоў можа быць пераходным (чытаць кнігу, спяваць песню) і непераходным (люблю чытаць, умею спяваць), калі ўвага канцэнтруецца на самім дзеянні, а не на аб’екце.
Віды, формы і прыклады дзеясловаў
Нездарма ж «дзеясловам» нашы продкі звалі ў прынцыпе гаворка, гэтак жа гэтае слова інтэрпрэтуецца ў слоўніку В. Даля. Прыклады дзеясловаў, іх выкарыстанне, змяненне разбяром ў дадзеным артыкуле.
Дзеяслоў як часціна мовы
Марфалагічныя і сінтаксічныя прыкметы
Што тычыцца сінтаксічнай ролі, то часцей за ўсё дзеяслоў выкарыстоўваецца ў якасці выказніка, ён жа разам з дзейнікам ўтварае прэдыкатыўных або граматычную аснову. Дзеяслоў у сказе можа распаўсюджвацца. Гэтую функцыю выконвае назоўнік альбо прыслоўе.
інфінітыў
У кожнага дзеяслова маецца пачатковая форма, яна і называецца інфінітывам. Пытанні задаем наступныя: «што рабіць?», «Што зрабіць?». Прыклады нявызначаных дзеясловаў: вучыць, маляваць (што рабіць?), Вывучыць, намаляваць (што зрабіць?).
віды дзеяслова
форма ладу
Змяняюцца дзеясловы і па ладзе. Іх усяго тры: ўмоўнае (умоўны), абвесны і загадны.
катэгорыя часу
Форму будучага часу здольныя мець дзеясловы абодвух відаў, закончанага і незакончанага. Яна бывае двух тыпаў: простая і складаная. Першая характэрная для дзеясловаў закончанага трывання: пабудую, прыляпіце, Напілуеце і г.д. Будучыня складанае ўтвараюць дзеясловы незакончанага трывання. Параўнаем: буду будаваць, буду ляпіць, буду пілаваць. Такім чынам, форма гэтая утвараецца з дапамогай дзеяслова «быць», пастаўленага ў будучы просты, і інфінітыва.
У сучаснасці і будучыні часах дзеясловы маюць твар і лік. Пра іх і пагаворым ніжэй.
Твар і лік
Калі дзеяслоў стаіць у першым асобе, ён паказвае, што дзеянне вырабляе сам казаў. Напрыклад: «Я гартуецца кожны дзень, абліваючыся сцюдзёнай вадой і абціраючы снегам».
Пра тое, што дзеянне выконвае суразмоўца таго, хто гаворыць, нам раскажа другая асоба дзеяслова. Да прыкладу: «Ты выдатна ведаеш, колькі будзе двойчы два». Дзеясловы ў гэтай жа форме могуць мець абагульнены сэнс, пазначаць дзеянні, характэрныя для любога чалавека. Часцей за ўсё гэта можна сустрэць у прыказках: «На чужой роток ня накінеш платок». Адрозніць такія прапановы проста: у іх, як правіла, адсутнічае падлягае.
Спражэнне і асабістыя заканчэння дзеяслова
II спражэнне (заканчэння)
дзеяслоў
Смотреть что такое «дзеяслоў» в других словарях:
Ходоренко, Ирина — Ирина Ходоренко белор. Ірына Хадарэнка Имя при рождении: Ирина Михайловна Шумская Дата рождения: 19 июня 1976(1976 06 19) (36 лет) Место рождения … Википедия
Тарасов, Константин Иванович — Константин Тарасов белор. Канстанцін/Кастусь Тарасаў … Википедия
Рублевская, Людмила Ивановна — Людмила Ивановна Рублевская белор. Людміла Іванаўна Рублеўская Имя при рождении: Людмила Рублевская Дата рождения: 5 июня 1965(1965 06 05) (47 лет) … Википедия
Мартынов, Виктор Владимирович — В Википедии есть статьи о других людях с такой фамилией, см. Мартынов. Виктор Владимирович Мартынов Дата рождения: 25 января 1924(1924 01 25) (88 лет) Место рождения: Одесса Научная сфера: Лингвистика … Википедия
Minsk — For other uses, see Minsk (disambiguation). Minsk Мінск, Минск … Wikipedia
Белорусский язык — Самоназвание: Беларуская мова Страны: Белоруссия, Россия … Википедия
Воронов, Виталь — У этого термина существуют и другие значения, см. Воронов. Виталь Воронов Дата рождения … Википедия
Союз белорусских писателей — Тип Массовая писательская организация Год основания 8 июня 1934 Расположение Минск, Белоруссия Ключевые фигуры … Википедия
Виталь Воронов — Дата рождения: 18 марта 1983 Место рождения: Беларусь Минск Гражданство: белорусское Род деятельности: литература Направление: проза, пьесы, стихи, эссе … Википедия
Воронов Виталь — Виталь Воронов Дата рождения: 18 марта 1983 Место рождения: Беларусь Минск Гражданство: белорусское Род деятельности: литература Направление: проза, пьесы, стихи, эссе … Википедия
Воронов В. — Виталь Воронов Дата рождения: 18 марта 1983 Место рождения: Беларусь Минск Гражданство: белорусское Род деятельности: литература Направление: проза, пьесы, стихи, эссе … Википедия
Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова. Часы дзеяслова (5 клас)
Тэма: Дзеяслоў . Неазначальная форма дзеяслова. Часы дзеяслова
Мэта:спрыяць паглыбленню ведаў па тэме “Дзеяслоў”.
удасканальванне ўмення знаходзіць дзеясловы ў тэксце, ставіць пытанне да іх;
групаванне дзеясловаў па семантычных прыметах;
адрозніванне дзеяловаў ад дзеяслоўных назоўнікаў,прыметнікаў ;
вызначэнне дзеясловаў неазначальнай формы; агульны сэнс, час дзеяслова;
вых аванне павагі да роднай мовы праз дыдактычны матэрыял урока.
Мэта на мове вучняў (запісваецца на дошцы):
паўтару, што такое дзеяслоў ;
даведаюся пра группы дзеясловаў паводле значэння;
успомню, што такое неазначальная форма дзеяслова;
Пералік базавых паняццяў: інфінітыў, час, сінтаксічная роля ў сказе.
наглядны, славесны, практычны,праблемна-пошукавы.
Формы арганізацыі вучэбнай дзейнасці: калектыўная, франтальная, індывідуальная, парная.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 5-х класаў, табліца “Часы дзяслова”, карткі з заданнямі, выява восені, кластар, малюнак мясарубкі, партфеля, сметніцы, яблык
знаходзіць і не здавацца.
1. Арганізацыйны момант.
– Добры дзень! Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова
перамогі”. Я вам жадаю с ё ння на ўроку поспехаў.
І нагадваю правілы ўрока: правіла паднятай рукі. 2.правіла цішыні.
2. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач, матывацыя вучэбнай дзейнасці.
– У якасці эпіграфа ўзяты словы А. Тэнісана: “Змагацца, шукаць,
знаходзіць і не здавацца ”.
– Як вы разумееце іх сэнс? (Адказы вучняў).
– Сапраўды, мы с ё ння з вамі будзем шукаць і знаходзіць веды.
– Словы якой часціны мовы пераважаюць у эпіграфе? (Дзеяслоў)
– Так. Як вы зразумелі, тэма нашага с ё нняшняга
— Давайце паспрабуем самі сфармуляваць мэты с ё нняшняга ўрока.
(Вучні з дапамогай апорных слоў фармулююць мэты ўрока на зразумелай ім
мове, настаўнік вывешвае на дошцы наштобузу ).
Паўтару, што такое дзеяслоў
Даведаюся пра группы дзеясловаў паводле значэння.
Успомню, што такое неазначальная форма дзеяслова.
Паспяхова выканаю тэст.
Я паўтару …( што такое дзеяслоў ) што такое дзеяслоў
Я буду ведаць… ( што такое неазначальная форма дзеяслова, часы дзеялова )
— Актуалізацыя апорных ведаў :
Звярніце ўвагу на дошку. Там змешчаны словы.Вам трэба размеркаваць іх па групах: назоўнік, прыметнік і займеннік.
Яблык, блакітны, вясёлы, бегчы, шкло, паглядзець, яно, ляжаць,мы,дачка, папера, смачны, высокі, вы, ён.
-Якія словы абазначаюць дзеянне? (бегчы, паглядзець, ляжаць).
Ужо ў самой назве падкрэсліваецца яго асаблівая значнасць. Дзеяслоў як часціна мовы абазначае “дзеянне”, “працэс”. З дапамогай дзеяслова мы ведаем, як усё ў гэтым свеце рухаецца, гаворыць, як гучыць, як адчувае сябе. З дапамогай назоўніка можна назваць усё, што знаходзіцца вакол нас. Прыметнікі дапамагаюць нам удакладніць тое, што названа назоўнікам, але толькі дзеясловы могуць “ажыўляць” навакольны свет.
Мовазнаўцамі дзеяслоў выдзяляецца як самая складаная і ёмістая самастойная часціна мовы. Па падлікам вучоных, дзеяслоў займае другое месца (пасля назоўніка) па частаце ўжывання ў мове.
Давайце паставім пытанні да нашых дзеясловаў? (што рабіць? што зрабіць?).
-А зараз паспрабуем ўзнавіць азначэнне дзеяслова (вучні адказваюць, што такое дзеяслоў).
Што такое дзеяслоў даведаліся, а працу над ім пачнем з зарадк і для мазгоў “Хто што робіць?” ( запіс)