Что такое дзеяник и выказник
Тэма урока. Дзейнік і выказнік — галоўныя члены сказа
Мэты урока: Даць агульнае паняцце пра дзей нік, фарміраваць уменне знаходзіць дзейнік у сказе па сэн савым пытанні; развіваць граматычны лад маўлення, лагічнае мысленне навучэнцаў; вы хоўваць любоў да прыроды.
Арганізацыйны момант. Псіхалагічны настрой на работу. “Раз, два, тры! Усмешку сябру падары!”
Праверка дамашняга задання.
Прачытаць заданні на картках. Паставіць патрэбныя знакі прыпынку ў канцы сказаў. Падкрэсліць пабуджальны сказ.
Дзе былі вы, зайчаняткі (____)
Загаралі каля градкі (____)
А куды пасля прапалі (____)
Маме дома памагалі (____) Мылі міскі, мылі лыжкі, акуратна склалі кніжкі (____)
Ну а што пасля рабілі (____)
Да мядзведзіка хадзілі (____) Пазаўчора яму дзед падарыў веласіпед (____) І цяпер мы на палянцы разам вучымся катацца (____) Хочаш, з намі павучыся – толькі ты, глядзі, не біся (____)
Успомніць, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме. Уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць правапіс выдзеленых літар.
Вос..нь, вос..нь залатая
сее ч а ры на з..млі.
У с..нім н..бе хмарка тае,
рвуцца ў вырай жура ў лі.
Пра якую дзіўную пару прачыталі?
Як можна назваць яе інакш?
Работа з перакладнымі слоўнікамі. Гульня “Перакладчыкі”
Паўтарэнне правапісу ў.
Звінець – утвараць металічны гук.
Звінець (бел.) – звенеть (рус.).
Звінець, звініць, празвінеў, зазвінець, зазвініць.
Вучні складаюць сказы з утворанымі словамі.
ззз зез зоз звз зрз злз знз
звінець званок званочак
Запісаць сказ пад дыктоўку.
Восенню перасталі звінець птушыныя галасы.
Вывучэнне новага матэрыялу.
Вучні параўноўваюць два запісы:
Лес птушкі блакітны хадзіў.
Восенню перасталі звінець птушыныя галасы.
Які з запісаў з’яўляюцца сказам?
Даказаць, што другі запіс – сказ.
Як нараджаюцца сказы?
Як словы становяцца членамі сказа?
Настаўнік прапануе ў сказе “схаваць” словы: восенню галасы
Перасталі звінець птушыня галасы.
Восенню перасталі звінець птушыныя.
Праблемнае пытанне.Ці зменіцца сэнс сказа, калі “схаваць” словы?
Работа па падручніку
Дапаўненне сказаў тэксту патрэбнымі словамі (дзейнікамі). Вылучэнне ў сказах дзейнікаў па пытанні. Падбор загалоўка да тэксту (практ. 105, с. 68).
Аналіз фармулёўкі правіла (с. 68).
Складанне прыказкі з асобных слоў. Спісванне з каменціраваннем. Вылучэнне ў сказе дзейніка (практ. 106, с. 69).
Азнаямленне з графічным выдзяленнем дзейніка ў сказе ў працэсе аналізу ін фармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 69).
Дапаўненне скорагаворак патрэбнымі словамі. Адпрацоўка хуткага і правільнага вымаўлення іх. Тлумачэнне правапісу вылучаных арфаграм у словах. Пісьмо па памяці. Вылучэнне ў сказе дзейніка (практ. 107, с. 69).
Работа па табліцы”Галоўныя члены сказа”.
Дзейнік і выказнік – галоўныя члены сказа
пра каго або пра што гаворыцца ў сказе
тое, што гаворыцца ў сказе пра дзейнік
адказвае на пытанні
Аналіз пар сказаў. Запіс тых сказаў, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца дзейнікамі. Графічнае выдзяленне дзейніка ў сказах (практ. 108, с. 69)
Устанавіць сувязь слоў у сказах. Знайсці галоўныя члены сказа.
Адляцелі ў вырай птушкі.
Звяры схаваліся ў зацішак.
Пра каго гаворыцца ў апошнім сказе? Што гаворыцца пра звяроў?
На якое пытанне адказвае слова звяры? Гэта дзейнік .
Звяры (што зрабілі?) схаваліся. Гэта выказнік.
схаваліся (куды?) ў зацішак. Гэта даданы член сказа.
Вучні робяць вывад:
Сувязь слоў у сказе ўстанаўліваецца з дапамогай…
Дамашняе заданне: практ.109
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Скоростное чтение
Курс повышения квалификации
Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-1461295
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Российские юниоры завоевали 6 медалей на Международной научной олимпиаде
Время чтения: 2 минуты
В России утвердили новый порядок формирования федерального перечня учебников
Время чтения: 1 минута
В Минпросвещения рассказали о формате обучения школьников после праздников
Время чтения: 1 минута
Итоговое сочинение успешно написали более 97% выпускников школ
Время чтения: 2 минуты
Зарплаты педагогов Ростовской области вырастут в среднем на 10-15%
Время чтения: 2 минуты
Учителя о ЕГЭ: секреты успешной подготовки
Время чтения: 11 минут
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Что такое дейник и выказник
Князь Вячка паўстае перад намі мужным абаронцам сваёй зямлі, непрымірымым ворагам крыжакаў. Яго любіць народ, і сам князь ганарыцца тым, што належыць да моцнага духам, унікальнага народу.
Князь Вячка – галоўны герой аповесці, яму супрацьпастаўляецца князь Уладзімір, які думае толькі пра тое, як захаваць уладу, але не пра тое, каб выратаваць землі ад нападу. Для князя Вячкі, наадварот, галоўнае – гэта незалежнасць і воля.
Вячка паказваецца таксама добрым бацькам, якога жыццё заставіла прымаць цяжкае рашэнне, калі ягоная дачка трапіла ў палон. Мы бачым бацьку, якога разрываюць душэўныя пакуты, і князя, які адчувае адказнасць за сваю краіну.
Князь Вячка паўстае вельмі цэласным станоўчым героем, сумленным, смелым, самаахвярным. Ён здольны дастойна вырашаць палітычныя пытанні, выдатна вядзе вайсковую справу. І нават калі ён сам трапляе ў палон, то бліскуча разлічвае і выконвае план свайго вызваленне. Князю адпавядае і ягоная дружына – таксама таленавітыя і смелыя ваякі.
Нават калі князь Вячка загінуў, аўтар здолеў паказаць нам, што смерць князя не азначае скоранасць. Яго нязломны дух працягвае жыць у народзе. Гэта сімвалізуе ягоны меч, меч князя Вячкі, што выносіць Якаў Палачанін, паплечнік і верны сябра князя.