Что такое дрыгва на беларускай мове
Якая розніца між багнай і дрыгвой? Пяцьдзясят адценняў слова “балота”
Для беларускай мовы і культуры балота стала архетыпічным вобразам, паняццем, для якога безліч азначэнняў. Называюць розныя віды балот: багна, дрыгва, тарфянік, твань, алёс, амшара, тапіла, жымерва, арша, асіта, засос. Глядзім у слоўніках, чым яны адрозніваюцца.
У беларускай мове незлічоная колькасць сінонімаў да слова “балота”, што сведчыць пра вялікую значнасць гэтай часткі ландшафту для нашых продкаў. Эскімосы, напрыклад, такую ж увагу надаюць рознім відам снегу і адценням белага колеру.
Бало́та – агульнае найменне для топкага вільготнага месца, найбольш пашыранае ў беларускай літаратурнай мове. З гэтым словам утворана безліч народных параўнанняў. Вось толькі некаторыя:
каму як балота, а каму як залота – пра разнастайнасць стаўлення да каго- ці чаго-небудзь;
як балота гразкае – асуджальна пра асяродак, абставіны, што спараджаюць застой ці пра вельмі дурнога, неразумнага чалавека;
як у балота ўкінуць што – пра бясследнае, беззваротнае знікненне чаго-небудзь, марнаванне;
пахне як у балоце – пра дрэнны, непрыемны пах;
як чорт з балота – пра вельмі бруднага, запэцканага чалавека;
прывыкнуць як чорт к балоту – аб прывычцы да нейкага месца, прыстанішча;
што чарцей у балоце [жаніхоў] – насмешліва пра мноства жаніхоў у кагосьці;
араць як чорт балотам – пра бязладнае гаспадаранне.
Дрыгва́ – таксама выкарыстоўваецца як універсальнае слова для пазначэння балота. Часта перакладаюць на рускую мову як “трясина”. Выкарыстоўваецца ў народных параўнаннях:
дрыжаць як дрыгва – пра нешта хісткае, што ўгінаецца, калоціцца;
як дрыгва стаць – няўхвальна пра жанчыну, што стала вельмі тлустай і кволай;
ісці як па дрыгве – няўхвальна пра хісткую, няўпэўненую хаду.
Дрыгвя́нік – тое ж, што “дрыгва”.
Асіта́ – сінонім слова “дрыгва”, запісаны ў вёсцы Пралетарыя Ушацкага раёна.
Ніква́ – сінонім слова “дрыгва”, запісаны ў Жыткавіцкім раёне.
Ба́гна – нізкае топкае месца, грузкае балота; моцна пераўвільготненая мясцовасць з зараснікамі трыснягу і іншай вільгацелюбівай расліннасцю. Выкарыстоўваецца ў народных параўнаннях:
совесць зарасла мохам, як багна ў балоце – пра несумленнага чалавека;
як багну таптаць – няўхвальна “даваць многа, без ніякага знаку”.
Слова набыло і некалькі пераносных значэнняў. Так кажуць пра што-небудзь бяздоннае, бясконцае:
І толькі ў небе ў сіняй багне
Я бачу дзіўны ланцужок (Якуб Колас).
А таксама пра ўсё, што засмоктвае чалавека і цягне ў балота адсталасці, коснасці: Багна мяшчанства.
Трэба адарваць Міхася ад Раманюка, выцягнуць яго з той уласніцкай багны (Алесь Савіцкі).
Ба́гнішча – вялікая багна; тэрыторыя, занятая багнай.
Багно́ – адметная форма слова “багна”, якую выкарыстоўвалі пісьменнікі:
Цяпер нават здаволена багно:
Гніль сотні год збіраючы, яно
Смуроднай жыжкаю узгадавала
Цвятоў расістых чыстую красу (Максім Багдановіч).
Вашага бога не ведаю з раем рабоў і гаротных,
Пекла не баюся, бо ўсё гэта ваша багно (Уладзімір Караткевіч).
Тапі́ла – сінонім слова “багна”.
Жыме́рва – сінонім слова “багна”.
Засо́с – сінонім слоў “багна” і “твань”.
Твань – тое ж, што багна ці топкі бруд на дне вадаёма.
Друза́ – сінонім слова “твань”.
Алёс – сінонім слова “балота” ці балота, зарослае альхой.
Струга́ – грузкае балота (запісана ў Старадарожскім раёне).
Амша́ра, амша́рышча, амша́рына, ішма́ра, імша́рына, імша́рнік – махавое балота.
Тарфя́нік – залежы торфу, тарфяное балота.
Тарфя́нішча – месца, дзе раней здабывалі торф; асушанае балота.
Шырокую вядомасць Васіль Талаш атрымаў толькі пасля выхаду аповесці Якуба Коласа «Дрыгва»
Аповесць «Дрыгва» Якуба Коласа гістарычная: у ёй закранаюцца падзеі польска-савецкай вайны 1919—1921 гг. на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на тое, што пра «Дрыгву» шмат пісалі і даследавалі яе, аднак пэўныя акалічнасці, звязаныя з напісаннем твора, засталіся неасветленымі. Пачатак напісання аповесці можна адлічваць ад канца 1932 года. Прычым пісаў «Дрыгву» Якуб Колас, не будучы асабіста знаёмым з прататыпам галоўнага героя свайго твора Васілём Талашом.
Зацікавіла трансфармацыя героя
Пра тое, што паслужыла штуршком для напісання аповесці, распавядаў сам творца ў артыкуле «На шырокі прастор сацбудаўніцтва»: «Летам 1932 г. была наладжана экспедыцыя трох акадэмій навук — Усесаюзнай, Украінскай і Беларускай для шырокага навуковага вывучэння Палесся. Адзін з удзельнікаў экспедыцыі ў часе раз’ездаў напаткаў старога партызана, дзеда Талаша, дужа актыўнага ўдзельніка партызанскай вайны падчас белапольскай акупацыі Палесся. Расказ старога партызана аб яго баявой дзейнасці сумесна з Чырвонай Арміяй быў перададзены мне. Расказ гэты мяне дужа зацікавіў і я палажыў яго ў аснову сваёй аповесці “Дрыгва”».
Сшытак з тымі ўспамінамі зацікавіў кіраўніка экспедыцыі ад Беларускай акадэміі навук Васіля Шчарбакова. Ён перадаў іх калегу па акадэміі Якубу Коласу. У згаданым публіцыстычным матэрыяле беларускі класік акрэсліў пачатак працы над напісаннем твора: «Аповесць “Дрыгва” я пачаў пісаць у канцы 1932 года, а скончыў яе ў канцы 1933 г. Пісаць мне прыходзілася часта на хаду. Аповесць была б значна паўнейшай і болей акругленай, калі б ёй удзяліць болей увагі, сабраць жывы, цікавы і багаты матэрыял з партызанскага руху». Крытычнае стаўленне аўтара да сваёй творчасці паказвае яго сур’ёзны падыход да пісьменніцкай справы ўвогуле. У даваенных лістах, многія з якіх адрасаваліся рускаму пісьменніку Сяргею Гарадзецкаму, Якуб Колас перыядычна пісаў пра творчыя поспехі па стварэнні «Дрыгвы». Напрыклад, у лісце ад 6 чэрвеня 1933 г. ён згадвае: «Немножко работаю над повестью “Дрыгва”. Работа понемножку продвигается. 15 июня иду в отпуск. Поеду в деревню и там отдохну и окончу свою работу». Відавочна, што пісьменнік меў пэўны тэрмін, бо ў лісце да Сяргея Гарадзецкага ад 20 кастрычніка 1933 г. пазначана: «Теперь я тороплюсь окончить свою повесть “Дрыгва”. Мне нужно дописать ее не позже 10 ноября. Пишу и вечерами. Днем хожу в Академию и тоже пишу, если подвернется свободное время». З гэтага вынікае, што Якуб Колас шмат аддаваў сіл і часу для заканчэння твора ў тэрмін, які хутчэй за ўсё вызначаўся Камітэтам па справах культурна-асветніцкай работы пры СНК БССР.
Пра завяршэнне працы 23 снежня 1933 г. Якуб Колас зноўку пісаў Сяргею Гарадзецкаму: «Я теперь, закончив повесть “Дрыгва” (она уже напечатана и скоро выйдет — не готова обложка), пишу небольшую детскую поэму, которую хочу закончить к первому января 1934 г.». Можна меркаваць, што Канстанцін Міхайлавіч дапісаў аповесць менавіта ў лістападзе 1933 года, бо ў наступным месяцы, як вынікае з тэксту пісьма, «Дрыгва» ўжо была адпраўлена ў друк.
У 1934 годзе, пасля выхаду ў свет «Дрыгвы», Я. Колас прызнаўся чытачам газеты «Літаратура і мастацтва»: «Чым падкупляў мяне гэты расказ? Цікава была сама ідэалагічная эвалюцыя старога жыхара глухога Палесся, як ён з чалавека непісьменнага, адсталага фармаваўся ў свядомага старонніка савецкай улады і актыўнага барацьбіта за яе, а значыць і за свае класавыя інтарэсы. Вось гэтае фармаванне новага чалавека пад уплывам розных акалічнасцей, як навала белапольскай акупацыі, жорсткая расправа акупантаў з бядняцкім сялянствам, асабліва з тым, што спачувала бальшавікам, з аднаго боку, а з другога — уплыў бальшавізму, прадстаўнікоў Чырвонай Арміі і падпольных камуністычных арганізацый — я і палажыў у аснову сваёй аповесці “Дрыгва”». Добры знаўца жыцця беларускага сялянства, Я. Колас многае пры апісанні падзей узяў і са сваіх асабістых успамінаў. Так, пісьменнік згадваў пра эпізод палявання ваўка на дзіка, які дзеля спатолення голаду нішчыў мурашнік: «Гэта расказ майго бацькі, пачуты яшчэ ў дзяцінстве».
«Работа над аповесцю мяне захапіла сама па сабе, — пісаў Я. Колас. — Захапіла яна і таму, што я больш-менш добра ведаў Палессе, адлюстраванае ў маіх аповесцях “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся…”». Уважліва чытаючы твор, можна заўважыць, што некаторыя мясціны з «палескіх аповесцей» згадваюцца і ў мастацкім палатне «Дрыгвы». Напрыклад, Целяшоў дуб і Яшукова гара з ваколіц Люсіна. Магчыма, гэта сведчыць пра тое, што Якуб Колас не меў магчымасці паехаць на месца падзей, таму ствараў вобразы і прыродныя краявіды твора па запісах экспедыцыі і праз уласнае ўяўленне пра Палессе і яго жыхароў.
Застаецца загадкай, чаму сваю аповесць пра старога партызана дзеда Талаша Якуб Колас назваў «Дрыгва», бо аналагічную назву ўжо мелі творы двух беларускіх пісьменнікаў — Францішка Аляхновіча і Ільі Гурскага. Драматычны эскіз у шасці абразках пад назвай «Дры гва» Францішка Аляхновіча асобным выданнем вый шаў у 1925 годзе ў Вільні. П’еса ў трох дзеях і чатырох абразках «Дрыгва» Ільі Гурскага выйшла ў 1928 годзе ў Мінску. Аповесць «Дрыгва» Якуба Коласа пабачыла свет толькі ў 1934 годзе і стала трэцім у беларускай літаратуры творам з такой назвай. Прычым самым знакамітым. У фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа знаходзіцца адно з першых выданняў аповесці з дарчым надпісам пісьменніка свайму стрыечнаму брату па мацярынскай лініі: «Юрку Лёсіку на памяць ад аўтара 8 ІІ 1934 г».
Пераклады на рускую і польскую мовы
Практычна адразу пасля выхаду аповесць сталі перакладаць на рускую мову, пра што сведчыць ліст Якуба Коласа да супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага выдавецтва Канстанціна Зарэмбоўскага ад 26 студзеня 1934 г.: «Маю “Дрыгву” ўзяўся перакладаць на рускую мову М. Хаванскі. Першыя крокі работы па перакладзе выклікаюць у мяне трывогу за пераклад у цэлым». Аднак ужо ў лісце Якуба Коласа ад 26 сакавіка 1934 г. да Аляксандры Рабінінай, якая на той час з’яўлялася загадчыкам сектара нацыянальных літаратур Дзяржаўнага выдавецтва мастацкай літаратуры ў Маскве, апісваецца заканчэнне перакладу аповесці: «Я уже, пожалуй, надоел Вам своими письмами. Но все же хочу известить Вас, что первод “Дрыгвы” на русский язык окончен. Я его просмотрел, кое-что исправил. Думаю, что перевод можно признать неплохим, удовлетворительным. Я настаивал, чтобы Хованский (перводчик) написал Вам о том, что перевод окончен. Написал ли он, не знаю. Вероятно, завтра-послезавтра он его вышлет, и к первому апреля перевод поступит в редакцию».
Аповесць Якуба Коласа хутка стала папулярнай. Пра гэта можа сведчыць тое, што ўжо ў 1930- х гг. яна тройчы перавыдавалася: у 1935, 1936, 1937-м гадах. Пры падрыхтоўцы першага перавыдання 1935 года ў тэкст былі ўнесены невялікія праўкі. Падчас падрыхтоўкі для перавыдання кнігі ў 1936 г. аўтар яшчэ больш перапрацаваў аповесць: былі скарочаны некаторыя ўрыўкі, якія, у прыватнасці, закраналі пытанні беларускага і польскага адраджэння, адносін да бальшавікоў. Менавіта ў такім выглядзе тэкст аповесці друкаваўся ва ўсіх наступных выданнях. У фондах музея ёсць чацвёртае выданне аповесці «Дрыгва» 1937 года з дарчым надпісам аўтара свайму блізкаму сваяку Ігнату Юр’евічу Міцкевічу: «Ігнасю на памяць аб Загібельцы, Падбярэжжы і Вусці. Я. Колас. 24.ХІ.1937 г.». Усе пералічаныя мясціны знаходзяцца на Пухаўшчыне. Іх пісьменнік вельмі любіў, адпачываў там улетку.
З нагоды выхаду 3-га выдання аповесці ў 1936 г. літаратуразнавец Іван Замоцін адзначаў: асаблівасцю коласаўскай кампазіцыі ў «Дрыгве» з’яўляюцца ўкропленыя ў некаторых месцах лірычныя адступленні, якія падаюцца праз малюнкі прыроды і паасобныя жанравыя сцэны. Што да недахопаў, І. Замоцін лічыў, што «не хапае больш шырокага ахопу гістарычных падзей і больш шырокай гістарычнай перспектывы». Тым не менш ідэйна-мастацкая каштоўнасць аповесці вызначалася як даволі высокая.
Цікава, што менавіта ў 1936 годзе «Дрыгва» была перакладзена на польскую мову і мела назву «Mokradla». Гэтае выданне выйшла ў Савецкай Беларусі, а вось пераклад аповесці на тэрыторыі сучаснай Польшчы адбыўся толькі ў 1951 годзе, прычым пад іншай назвай «Trzesawisko». На тытульным аркушы даваеннага перакладу было пазначана: «Wydawnictwo Państwowe Białorusi, Sektor Mniejszości Narodowych». Выйшла «Дрыгва» («Mokradla») па-польску ў мінскай друкарні імя Сталіна сярэднім на той час накладам — 2685 асобнікаў. Дарэчы, перакладчыцай аповесці Якуба Коласа на польскую мову з’яўляецца Ядвіга Машынская-Гельтман (1886—1946) — паэтка, рэвалюцыянерка, жанчына з няпростым і пакручастым лёсам, з моцным духам і непахіснымі перакананнямі.
Герой атрымліваў персанальную прэмію
Шырокую вядомасць Васіль Талаш атрымаў у сярэдзіне 1930-х гадоў, адразу ж пасля з’яўлення на паліцах бібліятэк і кнігарняў аповесці «Дрыгва». Чытачы захапляліся мужнасцю і гераізмам галоўнага героя твора, высока цанілі ваяцкія здольнасці, актыўна цытавалі яго трапныя выразы… «Дзе і калі я сустрэўся з дзедам Талашом? Калі мне не здраджвае памяць, я ўпершыню сустрэўся з героем сваёй аповесці ў Мінску, у будынку Акадэміі навук… Гэта было ў 1934 годзе, пасля таго, калі аповесць была выдадзена, — успамінаў Я. Колас. — Дзед Талаш прачытаў яе і вырашыў убачыць мяне. Мы гаварылі з ім пра аповесць. Дзед крыху крытыкаваў мае пралікі. Так, напрыклад, у аповесці дзед названы Рыгорам. На самой жа справе яго завуць Васілём (Ісакавічам). Я пераблытаў і імёны яго сыноў. Ён таксама не быў згодзен са мной і ў тым, што ён збег ад трох канваіраў, польскіх салдат. Дзед упарта стаіць на тым, што іх было пяць. » Большую вядомасць далёка за межамі Савецкай Беларусі Васіль Талаш атрымаў пасля таго, як у 1937 годзе Якуб Колас напісаў драму ў чатырох дзеях паводле «Дрыгвы» і назваў яе «У пушчах Палесся», а кампазітар Анатоль Багатыроў у 1939 годзе стварыў оперу па аднайменнай п’есе.
Такім чынам, яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны дзед Талаш (Васіль Ісакавіч Талаш) стаўся сімвалам змагання з варожымі сіламі. Ваяўнічы вобраз яшчэ больш умацаваўся падчас падзей Другой сусветнай вайны на тэрыторыі еўрапейскай часткі Савецкага Саюза. Аднак удзел дзеда Талаша ў ваенных дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны, сустрэча з Якубам Коласам у атэлі «Масква», а таксама агітацыйная дзейнасць у час вайны — гэта ўжо сюжэты іншых гісторый.
Аляксандр КРЫЖЭВІЧ, старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа
Что такое дрыгва на беларускай мове
Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат, можа, так трыццаць ці сорак. I хаты няроўныя тут, як і людзі: адна большая, другая меншая, старэйшаяці навейшая. Але хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам: стаіць яна наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота. Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, і не толькі дзед Талаш, а і бусел з гнязда, змайстраванага на дзедавай клуні, залюбуецца ёю.
Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады: было яму тады гадоў семдзесят з хвосцікам. А між тым якраз у той час праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан!
Да гэтага ж часу ніхто не ведаў аб ваяцкіх здольнасцях дзеда Талаша. Праўда, бывалі выпадкі, калі дзеду Талашу здаралася пускаць у ход кулакі. Але гэта бывала тады, калі дзед Талаш падгуляе, а ліхі чалавек увядзе яго ў злосць. Звычайна ж ён быў чалавек сталы, ураўнаважаны і разважлівы, хоць, праўда, да пэўнай граніцы. Быстрыя цёмныя вочкі яго пазіралі ўдумліва, але ў іх часамі блукаў і затоены агеньчык, гатовы разгарэцца ў адпаведныя мінуты цэлым пажарам рашучых учынкаў.
Дзед Талаш любіць лес, балоты і сваю родную Прыпяць, дзе ён так спрытна ездзіў на чоўне ды лавіў рыбу. I стралок з яго быў не кепскі: які ж ён быў бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць? На тое ж яно і Палессе — без стрэльбы там абысціся трудна.
Калі строга разбірацца ў фактах, то хата, аб якой была тут гутарка, не зусім дзедава хата. За доўгі час прывыклі называць яе Талашоваю хатаю. А сапраўды ж яна належала дзедавай жонцы, цяпер бабцы Настулі. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі. Насця была адна дачка ў бацькоў. Вось якім парадкам стаў Талаш уладаром гэтай хаты. А ўрэшце яно і не так важна, каму належала хата, тым болей, што дзед Талаш перасыпаў яе і можа па справядлівасці лічыцца яе гаспадаром. Важна было тое, што хата стаяла воддаль ад сяла і трохі ў баку ад людскога вока. Да таго, як прыстаць у прымы, Талаш быў у пана за пастуха. I яшчэ, што можна адзначыць з мінулага дзеда Талаша, дык гэта тое, што ў яго бацькі было дванаццаць дзяцей. Васьмёра з іх паўміралі малымі, а жыць засталіся два сыны, у тым ліку і дзед Талаш, і дзве дачкі.
Спакойна і павольна, як у зачарованым сне, утуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады. Можа, і надзею страціла яна вынесці хоць калі-небудзь гэта мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная і флегматычная. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер над зялёнаю шчэццю лясоў, над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы, над бародаўкамі-купінамі жорсткай асакі, тады яна няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны і чайкі-душагубкі ды голасна ўсхліпвае ў прыбярэжных чаратах, як маці ўскрай магілы, дзе пахаваны яе дзеці. I дзед Талаш не адважваецца тады ад’язджаць на сваім чоўне на сярэдзіну Прыпяці.
Затое ж як лагодна і ўтульна разляжацца яна ў мяккіх берагах, калі супакоіцца вецер, а над Палессем рассыплецца сонца мільярдамі залатых крупак святла!
Спакой і цішыня пануюць тады над зялёнымі аксамітамі балот і лясоў. Бліскучаю сталёваю стужкаю ззяе Прыпяць, і толькі ў глыбозных чорных буктах яе плёскаюцца самы, узнімаючы срэбныя кругі-абручы. А дзед Талаш, пазіраючы на гэтыя забаўкі самоў, ссуне з ілба на патыліцу саламяны капялюш, скажа сам сабе: «О, згінь твая маты! Ось пачапіць бы цябе, завалу!»
Спакойна і павольна, як у зачарованым сне, цякло і само жыццё на Палессі, а водгулле ўсяго таго, што дзеялася на свеце, далятала сюды ў прыглушаных прасторамі Палесся тонах або з такімі напластаваннямі людской фантазіі, што ўжо трудна было вылушчыць з іх зерне праўды…
Закалыхалася, затраслося Палессе!
I было гэта ўлетку, калі прыйшоў царскі загад аб мабілізацыі. Павалілі грамадою запасныя, трымаючы кірунак на бліжэйшыя чыгуначныя станцыі, павалілі пад шумную музыку гармонікаў, песень і надрыўнага плачу мацярок і маладзіц.
Хоць спачатку вайна вялася дзесь далёка, але водгулле яе ўсё галасней і галасней даносілася да ціхага Палесся.
Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак, і часта адказам на гэтыя пісьмы быў горкі плач асірацелых дзяцей і маладых удоў. А вайна брала ўсё новыя ахвяры. I не было канца вайне. Ды мала гэтага — фронт пачаў набліжацца сюды. Цяжка ўздыхалі дзяды і дакорліва ківалі галовамі. А дзед Талаш чуць быў у бяду не папаўся. Панёс ён у Петрыкаў прадаваць рыбу. Задзівіўся дужа дзед, калі пакупец пачаў адлічваць яму грошы папяровымі маркамі. На грошах былі царскія партрэты. На адной быў партрэт Мікалая II і стаяла цыфра 10.
Якуб Колас: Дрыгва
Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас: Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2000, ISBN: 985-05-0360-2, издательство: Юнацтва, категория: Советская классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:
Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:
Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Якуб Колас: другие книги автора
Кто написал Дрыгва? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.
Возможность размещать книги на на нашем сайте есть у любого зарегистрированного пользователя. Если Ваша книга была опубликована без Вашего на то согласия, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на info@libcat.ru или заполните форму обратной связи.
В течение 24 часов мы закроем доступ к нелегально размещенному контенту.
Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.