Что такое выкличник у беларускай мове

выклічнік

1 выклік

2 выклічнік

3 выклік

4 выклінаньне

5 выклінаць

6 выкліканьне

7 выклікнуць

8 выклікаць

9 выкліканне

10 выкліканы

11 выклічны

12 выклясьці

См. также в других словарях:

выкл. — выкл. выключение; выключатель … Словарь сокращений и аббревиатур

выкл. — выключение … Русский орфографический словарь

выкл. — выключатель … Словарь сокращений русского языка

ВЫКЛЁВЫВАТЬ — ВЫКЛЁВЫВАТЬ, выклевываю, выклевываешь. несовер. к выклевать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

ВЫКЛЁВЫВАТЬСЯ — ВЫКЛЁВЫВАТЬСЯ, выклевываюсь, выклевываешься, несовер. 1. Разбивая скорлупу, вылупливаться, показываться из яйца (о птенцах). 2. страд. к выклевывать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

ВЫКЛЁПЫВАТЬ — ВЫКЛЁПЫВАТЬ, выклепываю, выклепываешь (спец.). несовер. к выклепать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

ВЫКЛЁПЫВАТЬСЯ — ВЫКЛЁПЫВАТЬСЯ, выклепываюсь, выклепываешься, несовер. (спец.). страд. к выклепывать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

выклёвывать(ся) — выклёвывать(ся), аю, аешь, ает(ся) … Русское словесное ударение

выклёвывать — ВШЫКЛЕВАТЬ, люю, люешь; анный; сов., что. Клюя, вырвать, вытащить клювом. Ворон ворону глаз не выклюет (посл.). Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 … Толковый словарь Ожегова

выклёвываться — ВШЫКЛЮНУТЬСЯ ( нусь, нешься, 1 и 2 л. не употр.), нется; сов. Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 … Толковый словарь Ожегова

выклёвывание — выклёвывание, я … Русский орфографический словарь

Источник

Что такое выкличник у беларускай мове

Да выклічнікаў адносяць словы, якія фактычна служаць сігналамі пачуццяў і волевыяўленняў чалавека, не называючы іх: угу, гайда, каравул, ах, вох, авохці мне, кыш.

У залежнасці ад свайго значэння і ўжывання падзяляюцца на:

Для выклічнікаў прынцыповае значэнне мае інтанацыя, з якой яны вымаўляюцца, і кантэкст: Ой, якая прыгажосць! (замілаванне, радасць); Ой, ты ўжо прыйшоў?! (нечаканая падзея); Ой, гэта ўсё так дрэнна. (незадавальненне); Ой, якое гора… (смутак). Гэта значыць, што адно слова, у залежнасці ад таго, як вы яго вымаўляеце, можа перадаваць нават процілеглыя эмоцыі.

У параўнанні з выклічнікамі гукапераймальныя словы не выражаюць эмоцый або пабуджэння да дзеяння, а ўяўляюць сабой імітацыю гукаў навакольнай рэчаіснасці сродкамі той ці іншай мовы.

Да гукаперайманняў адносяцца:

У адроненне ад іншых словаў мовы, форма якіх звычайна ніякім чынам не звязаная са значэннем (як слова СТОЛ, якое складаецца з пэўнай паслядоўнасці зычных і галосных гукаў, ніяк не звязана з нейкімі ўласцівасцямі гэтага прадмета), гукавая абалонка выклічнікаў непасрэдна матывавана адпаведным гукам знешняга свету.

Адбываецца гэта, верагодна, таму, што многія гукі маюць складаную прыроду і паколькі іх дакладная імітацыя сродкамі мовы немагчымая, кожная мова выбірае адзін са складнікаў як узор для пераймання. Дарэчы, слова варвар (або барбар) таксама гукаперайманне. Так лаціняне называлі прадстаўнікоў усіх іншых народнасцяў за тое, што яны размаўлялі на незразумелых ім мовах: вар-вар-вар (бар-бар-бар).

Даўно ўжо заўважана, што гукаперайманні – адны з найпершых дзіцячых словаў, якімі тыя называюць розных жывёлаў і прадметы: бі-бі (машынка), аў-аў (сабачка).

Існуюць нават так званыя гукапераймальная і выклічнікавая гіпотэзы паходжання мовы. Згодна з гукапераймальнай гіпотэзай (так званая “ваў-ваў” гіпотэза) мова пачала фармавацца на аснове здольнасці чалавека пераймаць розныя гукі навакольнага свету, і гукаперайманні кшталту мяў-мяў, ш-ш-ш, бз-з-з нібыта сталі асновай словаў-назваў чалавечай мовы.

І ў сучасных мовах існуе цэлы шэраг самастойных словаў (перадусім назоўнікаў і дзеясловаў), утвораных непасрэдна ад гукаперайманняў: бел. ікаўка, ікаць – анг. hiccup; бел. кашаль, кашляць – анг. cough, coughing; бел. чханне, чхаць – анг. sneeze; бел. храп, храпенне – анг. snoring, snore; бел. рык, рычаць – анг. roar; бел. свіст, свісцець – анг. whistle; бел. рыпець – анг. creak, squeak і г.д.

Дарэчы, цэлы шэраг назваў беларускіх птушак – таксама гукаперайманні: грак гракае, крумкач крумкае (з літоўскай), свіргуль свіргоча, каўка – каў-каў – каўкае, кнігаўка крычыць кні-кні, а пугач у лесе – сваё пугу-пугу!

Паводле ж выклічнікавай гіпотэзы паходжання, асновай для ўзнікнення мовы стала эмацыйная рэакцыя чалавека на знешнія раздражняльнікі (ах, ай, ха-ха-ха). Некаторыя вучоныя таксама сцвярджаюць, што больш складаныя словы маглі развіцца з так званых “дзіцячых словаў” кшталту ма-ма, та-та, ба-ба, дзе-да, простых у вымаўленні, дзякуючы паўтору аднолькавых або падобных складоў.

Заданне

УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Якія гукі ўтвараюць гэтыя жывёлы, птушкі і жамяра?

Кот – мяўкае, яўкае, курняўкае, муркае, мурлыкае, варкоча гаўкае, цяўкае, вяхкае, брэша, звягае, скавыча, скуголіць, вые

Источник

выклічнік

Смотреть что такое «выклічнік» в других словарях:

выкл. — выкл. выключение; выключатель … Словарь сокращений и аббревиатур

выкл. — выключение … Русский орфографический словарь

выкл. — выключатель … Словарь сокращений русского языка

ВЫКЛЁВЫВАТЬ — ВЫКЛЁВЫВАТЬ, выклевываю, выклевываешь. несовер. к выклевать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

ВЫКЛЁВЫВАТЬСЯ — ВЫКЛЁВЫВАТЬСЯ, выклевываюсь, выклевываешься, несовер. 1. Разбивая скорлупу, вылупливаться, показываться из яйца (о птенцах). 2. страд. к выклевывать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

ВЫКЛЁПЫВАТЬ — ВЫКЛЁПЫВАТЬ, выклепываю, выклепываешь (спец.). несовер. к выклепать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

ВЫКЛЁПЫВАТЬСЯ — ВЫКЛЁПЫВАТЬСЯ, выклепываюсь, выклепываешься, несовер. (спец.). страд. к выклепывать. Толковый словарь Ушакова. Д.Н. Ушаков. 1935 1940 … Толковый словарь Ушакова

выклёвывать(ся) — выклёвывать(ся), аю, аешь, ает(ся) … Русское словесное ударение

выклёвывать — ВШЫКЛЕВАТЬ, люю, люешь; анный; сов., что. Клюя, вырвать, вытащить клювом. Ворон ворону глаз не выклюет (посл.). Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 … Толковый словарь Ожегова

выклёвываться — ВШЫКЛЮНУТЬСЯ ( нусь, нешься, 1 и 2 л. не употр.), нется; сов. Толковый словарь Ожегова. С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. 1949 1992 … Толковый словарь Ожегова

выклёвывание — выклёвывание, я … Русский орфографический словарь

Источник

Беларуская мова. 10 клас

§33–4. Ужыванне часціц НЕ і НІ

Практыкаванне 13

Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть фото Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое выкличник у беларускай мове. Картинка про Что такое выкличник у беларускай мове. Фото Что такое выкличник у беларускай мовеПрачытайце вершы. Якой асноўнай думкай яны аб’яднаны?

Але ж і гэтыя дзівы

Парог

Куды б цябе ні завяла далёкая дарога,

Не забывай ніколі ты бацькоўскага парога.

Ён нас заўсёды сустракаў і раніцой і ўпрыцем,

Успомні, як пераступаў яго малым ты дзіцем.

І як калісьці, паўзунку, табе не ўраз скарыўся,

Калі ж асіліў ты яго, бы новы свет адкрыўся.

Яго сасновую спіну не кожны і прыкмеціць,

Мне ж пазразаныя сучкі’, як быццам вочы, свецяць.

І помніцца, хоць многа год з таго ўжо адшугала,

Як з-за парога мы гасцей прыветліва віталі:

— Ды, калі ласка. Просім вас.

Хутчэй за стол сядайце.

А вось каб выгнаць за парог, я рэдка чуў у хаце.

Дык ведай жа, што свой парог і ў горы дапаможа,

Ніколі не пераступай парог чужы, варожы.

Куды б цябе ні завяла далёкая дарога,

Не забывай ніколі ты бацькоўскага парога!

Вызначце, калі часціца не надае адмоўнае значэнне асобным словам, а калі – усяму сказу.

Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть фото Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое выкличник у беларускай мове. Картинка про Что такое выкличник у беларускай мове. Фото Что такое выкличник у беларускай мовеРаскрыйце значэнне слова асіліць.

Источник

§ 33–5. Выклічнік і гукаперайманне. Правапіс выклічнікаў і гукаперайманняў

Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская мова. 10 клас
Книга:§ 33–5. Выклічнік і гукаперайманне. Правапіс выклічнікаў і гукаперайманняў
Напечатано::Гость
Дата:Суббота, 18 Декабрь 2021, 10:33

Оглавление

Практыкаванне 1

Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть фото Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое выкличник у беларускай мове. Картинка про Что такое выкличник у беларускай мове. Фото Что такое выкличник у беларускай мовеПрачытайце. Вызначце, што выражаюць выдзеленыя словы, да якой часціны мовы яны адносяцца.

Гэй, адвечныя курганы,

Сведкі прошласці глухой!

Вы раскіданы па полі,

Даўных спраў вартаўнікі?

Эх, не скажаце ніколі,

Што казалі вам вякі!

Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть фото Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое выкличник у беларускай мове. Картинка про Что такое выкличник у беларускай мове. Фото Что такое выкличник у беларускай мовеРаскрыйце значэнне слова курган.

Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть фото Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое выкличник у беларускай мове. Картинка про Что такое выкличник у беларускай мове. Фото Что такое выкличник у беларускай мовеКарыстаючыся даведачнай літаратурай ці інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра старажытныя курганы на тэрыторыі Беларусі або пра Курган Славы.

Правіла

Выклічнікі — нязменныя словы, якія не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы і служаць для выражэння пачуццяў, экспрэсіўных ацэнак, пабуджэння, закліку, але не называюць іх: ох, ай, эге-ге, алё, ура, біс, дзякуй, калі ласка і інш.

Паводле паходжання выклічнікі бываюць невытворныя і вытворныя.

Невытворныя выклічнікі не суадносяцца з іншымі часцінамі мовы, могуць складацца з аднаго гука (а, э), спалучэння гукаў (эй, ах) ці іх паўтарэння (о-о-о, ай-яй-яй).

Вытворныя выклічнікі ўтварыліся ад слоў іншых часцін мовы: жах, бацюхны (ад назоўнікаў), дзякуй, падумаеш (ад дзеясловаў), здароў (ад прыметніка), прэч (ад прыслоўя), о-то-то (ад займенніка), добры дзень (ад спалучэнняў розных часцін мовы).

Некаторыя выклічнікі запазычаны з іншых моў: алё (ало), біс, брава, ура і інш.

Выклічнікі сінтаксічна не звязаны са сказам (членамі сказа не з’яўляюцца), аднак могуць выконваць ролю іншых часцін мовы (у такім выпадку яны з’яўляюцца членамі сказа): У адказ пачулася ціхае «бывай» (бывай – дзейнік).

На пісьме пасля выклічнікаў ставіцца коска або клічнік: – Ой, мама! Мы ўжо ў дарогу збіраемся (А. Вольскі); Гм! Праўдзівы ты мастак! (Я. Колас). Калі выклічнік знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, ён выдзяляецца коскамі з двух бакоў: Эх, мароз, эх, дзед жартлівы! (Я. Колас). Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеннік ты або вы, знак прыпынку пасля выклічніка не ставіцца: – Эх ты, спец! – насмешліва сказаў Віктар (Я. Маўр).

Да выклічнікаў набліжаюцца гукаперайманні (гукапераймальныя словы). Яны не выражаюць пачуццяў і пабуджэнняў і ўжываюцца для перадачы розных гукаў жывой і нежывой прыроды: ку-ку, гаў-гаў, цік-так і інш.

Гукаперайманні могуць выконваць ролю іншых часцін мовы: Пан узяў рог пакручасты, пазалочаны, блішчасты, важна выставіў нагу, галаву крыху адкінуў ды расправіў грудзі, спіну і ў ражок той – тру-гу-гу! (Я. Колас). У гэтым сказе гукаперайманне выконвае ролю дзеяслова-выказніка.

Практыкаванне 2

Прачытайце табліцу. Раскажыце пра разрады выклічнікаў паводле значэння.

Разрады выклічнікаў паводле значэння

Перадаюць пачуцці і выражаюць ацэнку навакольнай рэчаіснасці (згода, адабрэнне, задавальненне, радасць, захапленне; асуджэнне, незадавальненне, недавер, жаль, гора, смутак, боль, роздум, меркаванне і інш.)

Выражаюць валявыя імкненні, пабуджальныя намеры ў адносінах да чалавека, жывых істот (просьба, загад пачаць або спыніць дзеянне, патрабаванне цішыні, увагі, просьба аб паратунку, падзыванне ці адгон жывёл, птушак)

Выражаюць прывітанне, развітанне, ветлівы зварот, падзяку, просьбу, пажаданне, прабачэнне

Заўвага. Выклічнікі і гукаперайманні, якія ўтвораны шляхам паўтарэння, пішуцца праз дэфіс: ай-ай-ай, ох-ох, хо-хо, мяў-мяў, тук-тук і інш.

Практыкаванне 3

Прачытайце верш. Што перадае назва верша: тэму ці асноўную думку?

Хатынь

Роўна праз паўхвіліны:

Ён складае гадзіны

Напамін для нашчадкаў

У паветранай плыні –

Вызначце, што перадае гукаперайманне. Якую ролю яно выконвае ў вершы? Растлумачце напісанне гукапераймання. Вывучыце верш і запішыце яго па памяці.

Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть фото Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое выкличник у беларускай мове. Картинка про Что такое выкличник у беларускай мове. Фото Что такое выкличник у беларускай мовеРаскрыйце значэнне слова набат.

Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть фото Что такое выкличник у беларускай мове. Смотреть картинку Что такое выкличник у беларускай мове. Картинка про Что такое выкличник у беларускай мове. Фото Что такое выкличник у беларускай мовеЦі наведвалі вы Хатынь? Пра што нагадваюць званы Хатыні? Падрыхтуйце паведамленне «Званы Хатыні».

Практыкаванне 4

Прачытайце сказы з аповесці Я. Маўра «Палескія рабінзоны». Назавіце выклічнікі, іх разрады паводле паходжання і паводле значэння. Вызначце, што выражаюць выклічнікі ў кожным сказе. Якія словы дапамагаюць вызначыць канкрэтны сэнс?

1. – Эх ты! – з пагардай сказаў Віктар. – Што будзе з цябе далей, калі ты ўжо цяпер раскіс?

2. – Эх, шкада дабра! – уздыхнуў ён і асцярожна пачаў выцягваць сваё багацце і раскладаць яго на зямлі. – Дзе яго цяпер возьмеш?

3. – Ну-ну, няма чаго наракаць, – нездаволена забурчаў Віктар.

4. – Ай, заяц дзюбаецца! – крыкнуў ён з жахам.

5. – Ура! Перамога! – закрычаў Віктар, калі дождж скончыўся.

6. – Ну-ну! – абурыўся Мірон і таксама пачаў шукаць.

Растлумачце напісанне выклічнікаў праз дэфіс, пастаноўку знакаў прыпынку пры выклічніках.

Практыкаванне 5

Прачытайце тэкст, устаўляючы на месцы пропускаў выклічнікі. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай тэксту.

Праз некалькі хвілін нашы рыбакі ўжо ўлазілі ў ваду. Але хутка яны ўбачылі, што нічога ў іх не будзе, бо вада не выходзіла з кашулі і рыба нават пры добрым жаданні не магла трапіць у яе – вада не пускала.

– А ведаеш, твая падраная кашуля больш падышла б, – сказаў Мірон.

– Не, дзірка вялікая, ды яна адразу падралася б яшчэ болей. Як жа быць? Хіба вось што зробім: развяжам рукавы і возьмем за канцы адной рукой, а другой будзем трымацца за абруч.

– А калі рыба палезе праз рукаў, дык яе зловім, – засмяяўся м Мірон. – Давай гэтак.

Пачалі лавіць новым спосабам. Пайшло лягчэй, але нязручна было тое, што трэба было нахіляцца ў ваду па шыю, каб трымаць рукавы на належнай глыбіні.

Праз некаторы час Мірон закрычаў:

– Ды маленькая была, – апраўдваўся Мірон.

Праз хвіліну закрычаў Віктар:

Цяжка было цягнуць на бераг кашулю, нібы бочку, поўную вады. Калі выцягнулі, дык знайшлі ў ёй дзясятак дробных рыбак, а ў Віктара ў руцэ быў двухфунтовы шчупак!

– Вось гэта дык здабыча! – цешыліся хлопцы (Паводле Я. Маўра).

Д л я д а в е д к і: у-у, ах, ой.

Ці можна памяняць месцамі гэтыя выклічнікі? Чаму?

Вызначце стылістычную ролю выклічнікаў.

Запішыце сказы з выклічнікам, у якіх ён выражаў бы розныя пачуцці.

● Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.

Практыкаванне 6

Прачытайце сказы з паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка». Выпішыце спачатку сказы з эмацыянальнымі выклічнікамі, потым — з волевыяўленчымі і выклічнікамі этыкету. Вызначце, што перадаюць выклічнікі ў кожным сказе.

1. Ой, якія байкі баюць мне пясочкі! 2. Гайда, покі сілак хваціць, на прасторыну-разлог. 3. – Го, то кепска, мая кветка! – галавой матнуў жабрак. 4. – Віват, ксёнжа наш вяльможны! 5. Эге, не, мусіць, іначай! 6. – Ша, не плачце – будзе жыва. 7. А той замак – ух, махіна! 8. Бывай! 9. – Ну, расказвай! кажы смела, мой музыка малады: што ў цябе там зноў наспела?

Практыкаванне 7

Запішыце сказы з паэмы «Сымон-музыка», раскрываючы дужкі і ставячы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.

1. – Эх дзівак ты! кажа дзед. 2. – Эх спазнаешся з бядою! 3. –Хо(хо) хлопча: ты гарачы! Ах каб ты здаровы рос! да сябе ўзяў дзед Сымона, за плячук яго патрос. 4. – Эй Сымон. Заснуў, ці што ты? 5. – Ах мой дзядок. 6. – Эхе(хе) мая дзяціна ўздыхнуў Даніла дзед. 7. – Гм цікава. 8. Уваччу ўсё тыя ноты, кропкі, хвосцікі, кручкі… Ох як многа ў ім ахвоты расчытаць тыя значкі! 9. О край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў! 10. Гэй дарогі-паясы Колькі ножак праняслі вы праз аблогі праз лясы! 11. Эх ты родненькі куточак! Ці ж не думаў ён аб ім?

Растлумачце напісанне выклічнікаў праз дэфіс, пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах.

Практыкаванне 8

Запішыце сказы, раскрываючы дужкі і ставячы прапушчаныя знакі прыпынку.

1. – Ай(яй)(яй)! жартаўліва здзівіўся Віктар (Я. Маўр). 2. – У(ух)! крыкнуў ён не то ад жаху, не то ад неспадзеўкі, не то ад холаду. (Я. Маўр). 3. – О(о)(о) Ён тут! пачуўся знаёмы голас (Р. Няхай). 4. – Ах(ха)(ха) Калі тое жыццё настане? Абнасіліся, абшарпаліся. (М. Зарэцкі). 5. – А(а) пашкадавала старая (І. Мележ). 6. – Даруйце Леанід Ільіч (У. Краўчанка). 7. – Гэй ты вартаўнік! штурхануў яго пад бок Мірон (Я. Маўр). – 8. – Добры вечар цётачка як мага ласкавей прывіталася Параска (Р. Сабаленка).

Практыкаванне 9

Прачытайце. Назавіце сказы з гукаперайманнямі. Выпішыце сказы, у якіх выклічнікі і гукаперайманні выконваюць ролю іншых часцін мовы. Вызначце, якімі членамі сказа яны з’яўляюцца.

1. – Ура! – амаль у адзін голас закрычалі мы, потым схапілі адно аднаго за рукі і закруціліся ў карагодзе (Э. Луканскі). 2. Шу-шу-шу! – пясочак шурхнуў залаценькі (Я. Колас). 3. Усе пачулі гэта вясёлае «эх!». 4. «Крэ-крэк», – пачуўся недзе голас драча (Я. Маўр). 5.– Гм, хлапчынка: свет вялікі, а прыпынку ў ім няма (Я. Колас). 6. І ўсе яны пішчалі: «Пі-пі-пі-пі!» (Т. Бунта). 7. Ён мінае хаткі тыя, а ў жывоціку – буль-буль! (Я. Колас). 8. – Гэй, уставай! – штурхануў ён Мірона (Я. Маўр). 9. – Го, музыка тут, музыка! А ну, хлопча, – тра-ля-ля! (Я. Колас). 10. Потым раптам шум панёсся, заскрыпела штось там: «крра!» (Я. Колас). 11. – Ай-яй-яй! – уздыхнула мама (Т. Бунта). 12. У канцэртнай зале яшчэ доўга гучала «брава». 13. – Акыш вы (Р. Сабаленка). 1 4. – Тах-тах-тах-тах. – выразна лапеча латак. – Ж-ж-ж-ж. – працавіта ўтораць яму жорны. (М. Зарэцкі).

Практыкаванне 10

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль, асноўную думку. Выпішыце выдзеленыя сказы. Вызначце ролю гукаперайманняў.

Слухаў сёння – не ўпершыню, канечне, але неяк зусім па-новаму, – як спявалі на досвітку пеўні.

Першым азваўся недзе зусім недалёка, мусіць, на суседавым двары, хрыплы, моцны голас:

Нейкае імгненне было ціха-ціха, а потым пеўні заспявалі адразу па ўсёй вёсцы – адзін, другі, трэці. Іх галасы чуліся то побач, зычна, то прыцішана, а то і зусім глуха, толькі даносілася апошняе «ку-у. ». Спяванне гэта было таксама рознае: ад чыстага, аж здаецца, крыштальнага л «ку-ка-рэку» да хрыплага, неразборлівага.

Усё гэта ішло некалькі хвілін – такімі хвалямі, пералівамі, і здавалася, што зараз спявае ўся зямля. І мо ўпершыню з такой зачараванасцю і нейкім нават здзіўленнем слухаў я гэтую адвечную і жывую песню зямлі, песню жыцця (Паводле З. Прыгодзіча).

● Выпішыце словы з падоўжанымі зычнымі.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *