Что такое галосныя гукі
Что такое галосныя гукі
КЛАСІФІКАЦЫЯ ГАЛОСНЫХ ГУКАЎ
Крынiцай гука пры ўтварэннi галосных з`яўляюцца перыядычныя ваганнi паветра, якiя ўзнiкаюць у вынiку дзеяння галасавых звязак.
Пры вымаўленнi галосных гукаў язык рухаецца ў двух напрамках: па вертыкалi i па гарызанталi. У першым напрамку перамяшчаецца спiнка языка, у другiм — яго кончык.
Па месцы ўтварэння (або паводле руху языка па гарызанталi) галосныя падзяляюцца на рады (пярэднi, сярэднi, заднi). Пры вымаўленнi гукаў [i], [э] спiнка языка выцягваецца ўперад i кверху, а яго кончык наблiжаецца да пярэднiх зубоў нiжняй скiвiцы. Пры вымаўленнi гукаў [ы], [а] язык адцягнуты крыху назад, а найбольшы ўдзел у артыкуляцыi прымае яго сярэдняя частка. І галосныя задняга рада ўтвараюцца тады, калi язык адцягнуты назад у самае крайняе становiшча, таму гукi [о], [у] называюць гукамi задняга рада.
Паводле спосабу ўтварэння (або руху языка па вертыкалi) галосныя падзяляюцца на пад’ёмы: верхнi, сярэднi, нiжнi. Пры вымаўленнi галосных верхняга пад’ёму язык у поласцi рота займае самае высокае становішча. Так вымаўляюцца гукi [i], [ы], [у]. Пры ўтварэннi галосных сярэдняга пад’ёму [э], [о] становiшча языка ў поласцi рота сярэдняе. Вымаўленне галосных нiжняга пад`ёму характарызуецца тым, што язык апускаецца ў самае нiжняе становiшча. Да такiх галосных належыць гук [а].
У залежнасцi ад удзелу губ у беларускай мове адрознiваюцца агубленыя (лабiялiзаваныя) i неагубленыя (нелабiялiзаваныя) галосныя: агубленымi могуць быць толькi галосныя задняга рада.
Лабiялiзаванымi лiчацца гукi [о], [у], усе астатнiя нелабiялiзаваныя.
З улiкам гэтага i будуецца артыкуляцыйная таблiца галосных гукаў беларускай мовы.
Беларуская мова. 10 клас
§ 0-6. Гукі і літары беларускай мовы (паўтарэнне і сістэматызацыя вывучанага)
Успамінаем вывучанае
Як вядома, беларуская графічная сістэма выкарыстоўвае 32 літары: 10 служаць для абазначэння галосных гукаў, 21 — для абазначэння 39 зычных гукаў.
Несупадзенне колькасці гукаў і літар тлумачыцца наступным:
Зычныя гукі падзяляюцца на 2 групы паводле ўдзелу голасу і шуму пры іх утварэнні:
Зычныя гукі [з], [з’], [с], [с’], [], [
’], [ц], [ц’] называюцца свісцячымі. Гукі [ж], [ш], [
], [ч] называюць шыпячымі.
Зычныя [г], [г’],[к], [к’],[х], [х’] маюць назву заднеязычныя.
1. Разгледзьце табліцу, растлумачце яе структуру. На аснове табліцы дайце характарыстыку літар і адпаведных гукаў у беларускай мове.
2. Прачытайце скорагаворкі. Паспаборнічайце ў правільнасці і хуткасці іх вымаўлення. Ці згодны вы з меркаваннем І. Атрошанкі, што «шматразовае прагаворванне слоў з адным і тым жа гукам — не толькі забаўка, а праца, якая дапамагае сканцэнтраваць увагу на цяжкіх фанетычных з’явах»?
1. Тры сяброўкі, тры вавёркі, утраіх м вілі́ вяроўкі.
2. Піліпаў Піліп прыпоўз да ліп і да ліпы прыліп.
3. Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі. Пілавалі, перапільвалі, наперапілоўвалі, пілаванне перапалавінілі.
4. Лянок не любіць лянот, лянот не любіць лянок.
5. Ніна не́сла Нэлі ніткі.
6. Усім — па сем, гаспадару — восем, а гаспадыні — дзевяць, што добра дзеліць.
7. Дзіна з Дзімам гуляюць з гадзі́ну: Дзіма знаходзіць Дзіну, а Дзіна — Дзіму.
8. Шчыгол са шчыгліхай цэлы дзень кормяць шчыглянят.
3. Прачытайце ўслых. Растлумачце асаблівасці вымаўлення гукаў.
4. Прачытайце пары слоў. Выразна вымаўляйце цвёрды [ч] у беларускіх і мяккі [ч’] у рускіх словах.
Чыж — чиж, чай — чай, чысты — чистый, чэпчык — чепчик, чэрпаць — черпать, чорны — чёрный, чужы — чужой, чэсны — честный.
5. Параўнайце гучанне слоў у беларускай і рускай мовах. Звярніце ўвагу на «ўзмоцненую» мяккасць гука [’]. Запішыце ўласныя прыклады.
Ціна — тина, Дзіна — Дина, дзікі — дикий, ціскі — тиски, Дзвіна — Двина, ціхоня — тихоня, цемень — темень, цень — тень, дзень — день, дзве — две.
У моўнай плыні гукі вымаўляюцца неаднолькава.
Адны з іх гучаць выразна, без змен (моцная, незалежная пазіцыя).
Пад уплывам суседніх гукаў або ў канцы слова гукі могуць змяняцца (слабая пазіцыя).
Моцная пазіцыя для галосных — пад націскам. Незалежна ад якасці суседніх гукаў у гэтай пазіцыі выразна гучаць усе галосныя.
Слабая пазіцыя — ненацісное становішча галосных гукаў (вымаўляюцца «скарочана» або змяняюцца не пад націскам: аканне, яканне).
Моцныя пазіцыі звонкіх і глухіх зычных:
У слабай пазіцыі гукі могуць азванчацца і аглушацца, страчваючы сэнсаадрознівальную функцыю:
6. Прачытайце верш уголас. Услухайцеся ў яго гучанне. Прыдумайце назву, сугучную настрою і пачуццям лірычнага героя. Якія гукі найчасцей сустракаюцца ў гэтым творы, як яны дапамагаюць стварыць карціну начной цішыні, магічнай еднасці чалавека і прыроды? Якія слыхавыя і зрокавыя асацыяцыі выклікаюць прыведзеныя радкі?
Я адчыняю ў ноч сваё акно.
Такі спакой, такая ў свеце ці́ша,
Што, можа, нат за вёрстаў сем чутно,
Як павучок калысачку калыша.
Палі́, лясы, азёры спяць даўно,
І сёлы спяць, турботы не забыўшы.
Мне страшна быць у гэтай ночы лішнім —
З Прыродай я зліваюся ў адно.
Сябрамі мне становяцца сягоння
Калоссі ў полі, у дуброве — клёны;
Што к брату, да мяне ідзе алень.
І на ўсім існым ёсць маё дыханне,
І пульс чуваць, мой пульс і хваляванне —
У травах, дрэвах, месячным святле.
Выпішыце з тэксту па два-тры прыклады слоў, у якіх галосныя і зычныя гукі знаходзяцца ў моцнай і слабай пазіцыях.
Разгледзьце фотаздымак П. Ветра. Які настрой ён перадае? Паспрабуйце стварыць свой невялікі празаічны або вершаваны тэкст, перадаўшы стан прыроды з выкарыстаннем фанетычных сродкаў выразнасці маўлення.
Успамінаем вывучанае
Чаргаванне гукаў — гэта замена гукаў у межах адной марфемы пры змяненні або ўтварэнні слоў.
Пазіцыйныя чаргаванні залежаць ад пазіцыі гука ў слове (уплыў суседніх гукаў, становішча на канцы слова): [э] // [а] (ц[э]ны — ац[а]ніць, [м’э]сца — [м’а]сцовы), [о] // [а] (г[о]лас — г[а]ласаваць, [с’о]мы — [с’а]мёра), [з] // [с] (бяро[з]а — бяро[с]ка), [з] // [з’] ([з]носіць — [з’]несці), [д] // [ ’] (са[д]ы — у са[
’]е), [т] // [ц’] (свя[т]а — на свя[ц’]е), [г] // [х] (кні[г]а — кні[х]), [в] // [ў] (ла[в]а — ла[ў]ка).
Гістарычныя чаргаванні захаваліся з часоў агульнаславянскай эпохі, яны адбываліся паводле тагачасных фанетычных законаў. З пункту погляду сучаснай мовы такія чаргаванні нельга растлумачыць пазіцыяй гука ў слове: [э] // [а] ([л’э]зці — [ла]зіць), [э] // [о] ([в’э]зці — [во]з), [у] // [ы] (с[у]хі — выс[ы]хаць), [у] // [о] (с[у]хі — с[о]хнуць), [г’] // [з’] (бера[г’]і — на бера[з’]е), [к] // [ч] (ру[к]а — ру[ч]ны), [к] // [ц] (ру[к]а — у ру[ц]э), [х] // [ш] (ву[х]а — ву[ш]ы), [д] // [ ’] // [
] (ха[д]а — ха[
’]іць — ха[
]у), [б’] // [бл’] (ра[б’]іць — ра[бл’]ю), [л] // [ў] (бы[л]а — бы[ў]).
7. Вызначце ў парах слоў зычныя гукі, якія чаргуюцца. Растлумачце характар чаргаванняў.
Горад — гарадскі, леснічоўка — лясны, драбіць — драблю, карова — кароўка, дарога — пры дарозе, дарога — дарожны, прырода — у прыродзе, страха́ — на страсе́, страха́ — застрэшак, рака — рачны, работа — рабіць.
8. Запішыце 5 пар слоў з пазіцыйнымі і 5 пар слоў з гістарычнымі чаргаваннямі гукаў.
Урок по предмету беларуская мова «Галосныя гукі і літары»
Тэма: Галосныя літары і гукі.
Мэта: Сістэматызаваць звесткі па тэме “Галосныя літары і гукі”. Развіваць маўленне вучняў праз пашырэнне іх лексічнага запасу. Спрыяць выхаванню цікавасці да працы і павагу да людзей розных прафесій.
Тып урока: Урок паўтарэння і абагульнення.
Абсталяванне: Падручнік “Беларуская мова” 2 клас. Карткі з заданнямі.
1. Арганізацыйны момант.
— Добры дзень! Усе падрыхтаваліся да ўрока? Сядайце.
2. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэт і задач урока.
— Сёння наш урок заснаваны на паўтарэнні ведаў аб галосных гуках і літарах, якія вы атрымалі на папярэдніх уроках. Мы павінны з вамі ўспомніць і замацаваць ўсё тое, што ведаем аб галосных гуках і літарах, аб іх вымаўленні і напісанні.
3. Праверка дамашняга задання.
— Але спачатку звернемся да вашага дамашняга задання. Усе зрабілі? Якія пытанні або складанасці узнікалі пры выкананні? (Выказванні вучняў.)
4. Хвілінка чыстапісання.
— Добра. Адкрыйце, калі ласка, сшыткі і запішыце:
— На наступным радку запішам:
— Адкажыце, калі ласка, чым адрозніваюцца гукі [у] і [ў]?
— Гук [у] галосны, можна цягнуць доўга, а [ў]- кароткі гук, зычны і абазначаецца літарай у нескладовае – ў.
— А ці ведаеце вы, хто такі ўрач?
— Гэта чалавек, які лечыць людзей.
— Як яшчэ можна назваць ўрача?
— Як называецца ўрач, які лечыць вас – дзяцей? Жывёл?
— Педыятр. Ветэрынар. (Калі вучні не ведаюць, трэба падказаць.)
— Як вы лічыце, прафесія ўрача карысная? Па вашых меркаваннях, якая прафесія найбольш неабходная? (Выказванні вучняў.) Які вынік мы з гэтага зробім?
— Усе прафесіі карысныя, неабходныя і чалавек кожнай прафесіі варты павагі.
— Добра. А зараз вернемся да слова “ўрач”. Пастаўце націск, вызначце колькасць складоў, падлічыце, колькі гукаў і літар у слове ўрач, назавіце іх?
— У слове ўрач два склады: у/рач, націск падае на другі склад; 4 гукі: [у], [р], [а], [ч] і 4 літары: у, р, а, ч.
— Правільна. А чаму вы так вырашылі? Раскажыце мне, што вы ведаеце аб гуках і літарах? (Падтрымліваць адказы, калі трэба, наводзячымі пытаннямі.)
— Словы складюцца з гукаў. Гукі мы чуем і вымаўляем. Гукі ўтвараюцца голасам, шумам або голасам і шумам адначасова.
— Літара – гэта знак для абазначэння гука на пісьме. Усе літары беларускай мовы складаюць алфавіт. У беларускім алфавіце 32 літары.
6. Актуалізацыя ведаў. Паўтарэнне.
— Малайцы. Як падзяляюцца гукі і літары?
— Гукі і літары бываюць галоснымі і зычнымі.
— Як утвараюцца галосныя гукі, колькі іх? Назавіце.
— Галосныя гукі ўтвараюцца пры дапамозе толькі голасу. У беларуская мове іх 6: [а], [о], [у], [і], [ы], [э].
— Колькі галосных літар у беларускай мове? Назавіце іх.
— У беларускай мове 10 галосных літар: а, е, ё, і, о, у, ы, э, ю, я.
— Цікава, чаму літар больш, чым гукаў?
— Таму, што літары е, ё, ю, я абазначаюць гукі [э],[о],[у],[а].
— Добра. Пры дапамозе чаго вы вызначаеце колькасць складоў у слове?
— Колькі ў слове галосных гукаў, столькі ў ім складоў.
— Ці можа адна літара ўяўляць сабою склад?
— Можа, калі гэта галосны.
— Правільна. Як у нашым слове ўрач. Літара у з’яўляецца першым складам. Вось вы падзялілі слова па складах. А ці значыць гэта, што вы падзялілі яго для пераносу?
— Не. Пры пераносе нельга адрываць адну літару ад слова.
— А зараз звярніце ўвагу на дошку:
Белыя ручкі чужую працу любяць.
Летам гуляўшы, восенню не збярэш.
Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць.
— Прачытайце народныя прыказкі. Падкрэсліце ў гэтых прыказках усе галосныя літары. (Да дошкі выклікаюцца тры вучні.) Як вы лічыце, аб чым у іх гаворыцца? (Заданне па радах.)
— Людзі, якія самі лянівыя, любяць, калі іншыя працуюць.
— Калі летам не працаваць, восенню нічога не будеш мець.
— Калі працуеш, не толькі зарабляеш на харч, яшчэ вучышся розуму.
— Добра. Праверым работу ля дошкі. Усё правільна? Знайдзіце ў першай прыказцы словы, якія нельга перанасіць па складах. Запішыце іх у сшыткі, падзяліўшы на склады і для пераносу.
— Бе/лы/я – бе-лыя, чу/жу/ю – чу-жую.
— Вы добра папрацавалі, і зараз самы час адпачыць.
Я маленькі дравасек!
Так я сёння дрэвы сек… (Імітуюць рухі дрывасека.)
Пянёк справа, пянёк злева… (Нахіляюцца.)
Ой! Спіна мая замлела! (Нахіляюцца назад.)
Ціхенька селі за парты. Працягваем урок.
8. Паўтарэнне. Правапіс галосных.
— Вернемся зноў да нашых прыказак. Звярніце ўвагу на слова белыя. Пастаўце націск.
— Белыя – націск падае на першы склад бе-.
— Мяне цікавіць вось якое пытанне: чаму ў слове бялець, утвораным ад слова белы, пішыцца літара я замест е? Растлумачце. Прывядзіце прыклады на гэта правіла.
— У беларускай мове замест літар е і ё ў першым складзе перад націскам пішыцца я. Мёд – мядок, снег – сняжок.
— Добра. А зараз самастойна змяніце словы корміць і поіць з апошняй прыказкі, выкарыстоўваючы яшчэ адно правіла напісання галосных у беларускай мове.
— Корміць – карміць, поіць – паіць.
— Якім правілам вы карысталіся?
— У беларускай мове гукі [о], [э] пішуцца толькі пад націскам, без націску замест іх гучыць і пішацца [а].
— Малайцы. Прывядзіце праклады слоў, дзе літара э пераходзіць у літару а.
— Рэчка – рака, трэск – трашчаць.
9. Замацаванне ведаў.
Вучні самастойна выконваюць тэставыя заданні на картках.
1. Адзначце знакам “+” галосныя гукі:
2. Колькі галосных гукаў у слове? Адзначце правільны адказ знакам “+”. 3. Колькі складоў у слове? Правільны адказ адзначце знакам “+”: 4. Адзначце знакам “+” словы, у якіх літары о, э перайшлі ў а: 5. Адзначце знакам “+” словы, у якія трэба ўставіць літару я: 10. Вынік урока. Рэфлексія.
— На гэтым наш урок падышоў да заканчэння. Мы з вамі паўтарылі і абгрунтавалі атрыманыя веды аб галосных гуках і літарах, замацавалі іх, выканаўшы тэставыя заданіі. І таксама паразважалі наконт ролі працы ў нашым жыцці, аб каштоўнасці розных прафесій. Вы ўсе добра папрацавалі. Самымі актыўнымі на ўроку былі… (прозвішчы вучняў).
— А зараз, калі ласка, прымацуйце лісточкі да нашага Дрэва Настрою. Калі ў вас добры настрой і ўсё было зразумела на ўроку – жоўты; калі нечым не задаволены і нешта не атрымалася – чырвоны; калі дрэнны настрой і трэба дапамога па тэме ўрока – блакітны.
11. Дамашняе заданне.
— Дома я прапаную вам скласці вуснае апавяданне “Кім я буду, калі вырасту”, або намаляваць малюнак на тэму будучай прафесіі. Усім вялікі дзякуй. Урок скончаны
Что такое галосныя гукі
КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ
Зычныя гукi беларускай мовы характарызуюцца наступнымi паказчыкамi: цвёрдасцю-мяккасцю зычнага, удзелам голасу i шуму, месцам i спосабам утварэння.
1) большасць зычных утвараюць пары па цвёрдасцi-мяккасцi (15 пар):
Не мае адпаведнага цвёрдага гук [й]. Зычныя [у], [ž], [ж], [ш], [ч], [р] у беларускай літаратурнай мове заўсёды цвёрдыя і не маюць адпаведных мяккіх.
2) паводле ўдзелу голасу i шуму ўсе зычныя дзеляцца на санорныя i шумныя. Санорныя вымаўляюцца з перавагай голасу, шум пры iх вымаўленнi нязначны.
Да санорных належаць
Шумныя зычныя вымаўляюцца або з перавагай шуму над голасам, або толькi з удзелам шуму, без голасу. Шумныя зычныя, якiя вымаўляюцца з удзелам голасу, называюцца звонкiмi, а тыя, якiя вымаўляюцца з удзелам шуму, без голасу, называюцца глухiмi.
Звонкiя i глухiя ўтвараюць адпаведныя пары.
звонкiя
глухiя
Глухія гукі [ф], [ф`] не маюць адпаведных звонкіх.
3) па месцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на дзве групы: губныя i язычныя. Кожная з гэтых груп дзелiцца на падгрупы: губныя — у залежнасцi ад таго, да якога пасiўнага органа артыкулюе нiжняя губа; язычныя — якая частка языка з`яўляецца цэнтрам гукаўтварэння i да якога пасiўнага органа артыкулюе язык.
Губныя зычныя бываюць губна-губнымi, калi змыкаюцца цi зблiжаюцца абедзве губы: [б], [б`], [п], [п`], [м], [м`], [ў], або губна-зубнымi, калi нiжняя губа артыкулюе да верхнiх зубоў: [в], [в`], [ф], [ф`].
Язычныя падзяляюцца на
пярэднеязычныя: усе астатнiя.
4) па спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на пяць груп: змычныя (выбухныя), шчылiнныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылiнныя (афрыкаты), змычна-праходныя, дрыжачы.
Пры вымаўленнi змычных адбываецца поўнае змыканне актыўнага i пасiўнага органаў мовы, у вынiку чаго рух струменю паветра перапыняецца. Размыканне адбываецца рэзка i хутка i нагадвае кароткi выбух. Па гэтай прычыне змычныя называюць выбухнымi. Змычныя нельга вымавiць працяжна, таму iх называюць яшчэ iмгненнымi. Да iх належаць [б], [б`], [п], [п`], [д], [т], [г], [г`], [к], [к`].
Пры вымаўленнi шчылiнных актыўны i пасiўны органы мовы зблiжаюцца так, што ўтвараюць вузкую шчылiну, праз якую праходзiць струмень выдыхаемага паветра, утвараючы характэрны шум. Шчылiнныя зычныя iначай называюць фрыкатыўнымi (лац. fricare — церцi).
Фрыкатыўныя гукi можна вымаўляць працяжна, таму iх часам называюць працяжнымi. Да гэтай групы належаць [ ], [ `], [в], [в`], [ў], [j], [ж], [ш], [х], [х`], [з], [з`], [с], [с`], [ф], [ф`].
Змычна-шчылiнныя гукi спалучаюць у сабе абодва апiсаныя вышэй спосабы ўтварэння. Пры iх утварэннi актыўны орган поўнасцю змыкаецца з пасiўным, але размыканне адбываецца не iмгненна, не шляхам выбуху, а паступова — шляхам пераходу змычкi ў шчылiну. У час размычкi ўзнiкае шчылiна, праз якую паветра выходзiць, утвараючы фрыкатыўны шум. У вынiку ўзнiкаюць так званыя злiтныя гукi, якiя яшчэ называюцца афрыкатамi: [ц], [ц`], [ч], [дз], [дз`], [дж].
Змычна-праходнымi з’яўляюцца зычныя, утварэнне якiх характарызуецца поўнай змычкай органаў мовы ў адным месцы моўнага тракту з адначасовым праходам для паветра ў другiх яго месцах. Змычна-праходныя называюцца яшчэ плаўнымi. У залежнасцi ад таго, праз якую поласць праходзiць паветра, змычна-праходныя дзеляцца на насавыя: [н], [н`], [м], [м`] i ротавыя (бакавыя) [л], [л`].
Дрыжачымi, або вiбрантам, у беларускай мове з`яўляецца [р]. Пры яго ўтварэннi органы маўлення (язык i верхняе паднябенне) змыкаюцца i размыкаюцца некалькi разоў, што надае гуку своеасаблiвае акустычнае аблiчча. Гукi [с], [с`], [з], [з`], [ц], [ц`], [дз], [дз`] паводле iх акустычнага ўражання атрымалi назву свiсцячых, а [ш], [ж], [ч], [дж] — шыпячых.
Класiфiкацыю зычных гукаў можна паказаць у таблiцы
Конспект урока белорусского языка «Галосныя и зычныя гуки»
Канспект урока беларускай мовы
Тэма: “Галосныя і зычныя гукі”
1. пазнаеміць з паняццем “галосныя гукі”, “зычныя гукі” беларускай мовы;
2. развіваць фанематычны слых, творчыя здольнасці і ўменне рабіць вынікі;
3. выхоўваць уседлівасць, жаданне авалодаць мовай як сродкам зносіню
Малюнак Цётачкі Савы, літары: С,О,Н,Ц,А; В,Я,С,Ё,Л,К,А; Х,М,А,Р,А; З,О,Р,К,А; малюнкі сонца, вясёлкі, хмары, зоркі; стужка гукаў
3. Хвілінка чыстапісання
4. Актуалізацыя ведаў
— Сення к нам на урок прыйшоў вельмі мудры знаўца мовы. Давайце з ім пазнаёмімся – гэта Цётачка Сава. Сёння яна будзе вас вучыць, але спачатку наша госця хоча праверыць, як вы добра ведаеце літары і беларускі алфавіт.
— Яна для вас падрыхтавала некалькі заданняў. Злая фея пасварыла літары ў словах і яны пераблыталіся. Вам трэба навясці парадак: гледзячы на малюнак з прапанаваных літар скласці правільныя словы.
— Добра. А зараз давайце паставім словы у алфавітным парадку.
5. Паведамленне тэмы урока.
— А зараз звярніце ўвагу на чыстапісанне. Хто ўважлівы, назавіцу, якія літары тут схаваліся?
— Назавіце гукі, якія яны абазначаюць?
— А на ваш погляд, ці есць сярод гэтых гукаў лішні? Чаму?
— Як вымаўляюцца зычныя гукі? (з голасам і шумам)
— А галосныя? (толькі з голасам)
— Так вось, сення на ўроку мы будзем працаваць з гукамі беларускай мовы.
6. Работа над тэмай урока.
— Адкажыце, калі ласка, як называюцца гукі, якія вымаўляюцца пры дапамозе голасу? (галосныя)
— У беларускай мове іх 6. Давайце іх назавем: а, о, у, ы, э, і. (паказаць стужку)
— Адкрыем падручнікі і прачытаем правіла на старонцы 59.
— Выпішыце літары, якія служаць для абазначэння галосных гукаў.
— Чытаем разам подпісы пад малюнкамі.
— Як адным словам назваць тое, што мы прачыталі? (ягады)
— А ці ведаеце вы, чым карысны ягады для чалавека? Давайце запытаемся ў Цётачкі Савы:
Знакамітая ягада маліна лічыцца выдатнымі лекамі пры прастудных захворваннях, а чарніца дапамагае ў прафілактыцы і лячэнні захворванняў зрокавай сістэмы. У ягадах шмат вітамінаў і мікраэлементаў, якія патрэбны чалавеку для здароўя.
— Бачыце, колькі карыснага ў ягадах. А для нас карысным будзе яшчэ раз назваць галосныя гукі у гэтых словах.
— Давайце запішам іх, а гукі падкрэслім.
— Чытаем. Як вы разумееце выраз “умець пастаяць за сябе”?
— Літары якіх гукаў прапушчаны? Запішам сказы.
8. Д/З: Стар 59, правіла, пр. 120.
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Скоростное чтение
Курс повышения квалификации
Актуальные вопросы теории и методики преподавания в начальной школе в соответствии с ФГОС НОО
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Номер материала: ДБ-951641
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Пик использования смартфонов приходится на 16 лет
Время чтения: 1 минута
Учителям предлагают 1,5 миллиона рублей за переезд в Златоуст
Время чтения: 1 минута
Путин поручил не считать выплаты за классное руководство в средней зарплате
Время чтения: 1 минута
Путин призвал повышать уровень общей подготовки в колледжах
Время чтения: 1 минута
Онлайн-конференция о профориентации и перспективах рынка труда
Время чтения: 3 минуты
В России утвердили новый порядок формирования федерального перечня учебников
Время чтения: 1 минута
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.