Что такое дзеепрыметнік на беларускай мове
Дзеепрыметнік як форма дзеяслова.
V. Дзеепрыметнік.
Дзеепрыметнік – неспрагальная дзеяслоўная форма, якая абазначае прымету або ўласцівасць прадмета ці асобы паводле дзеяння: Груша расцвіла ноччу. Яшчэ ўчора яна стаяла голая,счарнелая, з вузлаватымі, сукамі, з вымерзлымі там-сям галінкамі. Некаторыя галінкі былі пазламаны, нібы пасечаны. (Лыньк.).
Дзеепрыметнік спалучае ў сабе граматычныя прыметы дзеяслова і прыметніка.
Як і дзеяслоў, дзеепрыметнік бывае цяперашняга і прошлага часу (квітнеючы сад, расквітнелая яблыня), незалежнага і залежнага стану (завялая кветка, прачытаная кніга), незакончанага і закончанага трывання (дзеючы, вышыты).
Дзеепрыметнікі, як і дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: напісаць алоўкам – напісаны алоўкам. Да дзеепрыметнікаў могуць прымыкаць прыслоўі: уважліва прачытаць – уважліва прачытаны.
Як і прыметнікі, дзеепрыметнікі прымаюць форму роду, ліку і склону назоўніка, дапасоўваючыся да яго: прачытаная кніга, прачытаны раман, прачытаныя кнігі, у прачытанай кнізе, у прачытаным рамане, з прачытанымі кнігамі.
Дзеепрыметнікі могуць мець кароткую форму (праўда, у літаратурнай мове яна малаўжывальная: лугі скошаны, кнігі прачытаны.
Поўныя прыметнікі могуць выконваць ролю азначэння: Пахла малочаным збожжам і нядаўна падмеценым токам (Скр.), а таксама выказніка (ці яго часткі): Неба было чыстае-чыстае, выпаласканае і падсінелае рукою маладой гаспадыні-вясны (Саб.).
Кароткія дзеепрыметнікі заўсёды з’яўляюцца выказнікамі: У якія роўныя шнурочкі цяпер пакладзены снапочкі! (К-с).
Дзеепрыметнік разам з паясняльнымі словамі ўтварае непадзельнае словазлучэнне, якое з’яўляецца адным членам сказа і адасабляецца, калі стаіць пасля паяснёнага слова. Параўнаем: Пахла цёплай зямлёй і абуджаным на ёй жыццём (В. К.) і Пахла цёплай зямлёй і жыццём, абуджанай на ёй.
2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў у беларускай мове.
Дзеепрыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе спецыфічных суфіксаў і канчаткаў прыметнікаў.
Дзеепрыметнікі прошлага часу, найбольш распаўсюджаныя ў беларускай мове, утвараюцца ад асновы неазначальнай формы, таму, каб праверыць іх правапіс, часта неабходна ўзнавіць інфінітыў: пажаўцелае лісце – пажаўцець, пасеянае жыта – пасеяць.
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу незалежнага і залежнага стану, якія сустракаюцца пераважна ў мове газет, часопісаў, навуковых прац, утвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу, і правапіс іх суфіксаў вызначаецца спражэннем дзеясловаў. Ад дзеясловаў І спражэння ўтвараюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану пры дапамозе суфікса -уч- (-юч-): рашаюць – рашаючая сіла; ад дзеясловаў ІІ спражэння – пры дамамозе суфікса -ач- (-яч-): гавораць – гаворачая асоба. Гэтыя дзеепрыметнікі не ўласцівы беларускай мове. Яны ўжываюцца ва ўстойлівых словазлучэннях і пераходзяць у прыметнікі: рухаючыя сілы гісторыі, адыходзячыя падзеі, кіруючая роля і інш.
Як мы ўжо адзначалі, не ўсе формы дзеепрыметнікаў аднолькава ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Найчасцей выкарыстоўваюцца дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану: Любоў да прадмета заўсёды абумоўлена любоўю да настаўніка (Луж.). Наперадзе, вельмі блізка, увесь абліты сонцам, стаяў ельнік (К. Ч.). Гэтыя дзеепрыметнікі могуць мець поўную і кароткую форму. Кароткія дзеепрыметнікі змяняюцца па ліках і родах (у адзіночным ліку), але не скланяюцца: плошча засеяна, поле засеяна, палі засеяны. Як нам вядома, поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэнняў і выказнікаў, кароткія – выказнікаў: Раніцай у вялікім, нанова адбудаваным горадзе была перасадка (І.М.). Якая сіла заложана ў гэтых прасторах неабдымных родных шляхоў. (К-с). Дзеепрыметнікі мужчынскага роду ў ролі выказніка звычайна ўжываюцца ў поўнай форме, напрыклад: Верш так і застаўся непапраўлены і ненадрукаваны. (Луж.).
Часта ўжываваюцца дзеепрыметнікі прошлага часу незалежнага стану з суфіксам -л-: Апейку абступілі хаты – новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад даўнасці (I. М.). Хрупае настылы ноччу снег, але ўжо над заінелым садам паплыла смуга ліловым чадам да счарнелых зімнікаў і стрэх (Грах.). Гэтыя дзеепрыметнікі з суфіксамі -ш-, ‑ўш- сустракаюцца пераважна ў публіцыстычным і навуковым стылях: Гісторыя вытворчасці шкла, узнікшая каля шасці тысяч гадоў назад у Егіпце і Сярэдняй Азіі, вельмі цікавая (“Беларусь”).
Мэтазгодна пазбягаць выкарыстання дзеепрыметнікаў незалежнага стану мужчынскага роду ў форме назоўнага склону, бо яны, супадаючы з аманімічнымі дзеепрыслоўямі, робяць думку неакрэсленай, невыразнай, як у наступным сказе: (Які?) Падросшы коцік ужо менш рабіў шкоды ці (Што зрабіўшы?) Падросшы, коцік ужо рабіў менш шкоды.
Для беларускай мовы не характэрны зваротныя дзеепрыметнікі. К. Крапіва папракаў некаторых пісьменнікаў за тое, што яны “злоўжываюць неўласцівымі беларускай мове дзеепрыметнымі формамі”, і прыводзіў такія прыклады: трымаўшаеся за жыццё дрэва, плач прачнуўшагася малога сына, заіскрыўшыміся вачыма, трэск ламаемых галінак.
3. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы на беларускую.
Каб пазбегнуць непажаданых форм дзеепрыметнікаў (асабліва пры перакладах з рускай мовы) патрэбна карыстацца:
а) ужывальнымі формамі дзеепрыметнікаў: Сотни вёрст пустой, однообразной, выгоревшей степи не могут нагнать такого уныния, как один человек, когда он сидит, говорит и неивестно когда уйдет (А. Чехов). – Сотні вёрст пустэльнага, аднастайнага, выгаралага стэпу не могуць нагнаць такой нуды, як адзін чалавек, калі ён сядзіць, гаворыць і невядома, калі ён пойдзе (Пер. Я. Васілёнка);
б) прыметнікамі і спалучэннямі іх з назоўнікамі: На высоком горизонте – вечно прелестные, вечно изменяющиеся, играющие светом, как алмазы, снеговые горы (Л. Толстой). – На высокім небасхіле вечна цудоўныя, вечна новыя, у дыяментавых пералівах святла, снегавыя горы (Пер. М. Клімковіча);
в) даданымі сказамі: Почтальон постоял немного, резко мотнул головой, как окончательно проснувшийся человек, и пошёл за ямщиком (А. Чехов). – Паштальён пастаяў крыху, рэзка матнуў галавою, як чалавек, які канчаткова прачнуўся, і пайшоў за фурманам (Пер. У. Карпава);
г) дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: Благодарствую за угощение, но я не пьющий (М. Шолохов). – Дзякую за пачастунак, але я не п’ю (Пер. Я. Шарахоўскага); Человек, купивший газету, отошёл от киоска – Купіўшы газету, чалавек адышоў ад кіёска або Чалавек купіў газету і адышоў ад кіёска;
д) назоўнікамі: Он [Лукашка] напоминал разыгравшегося жеребца, который, взвив хвост и фыркнув, остановился как вкопанный всеми ногами (Л. Толстой). – Ён нагадваў жарабца-стаенніка, які, задраўшы хвост і фыркнуўшы, спыніўся як укапаны ўсімі нагамі (Пер. А. Кучара).
е) азначэннямі-прыдаткамі: вещества, стимулирующие рост – рэчывы-стымулятары.
Калі дзеепрыметнікі не нясуць неабходнай сэнсавай нагрузкі, яны пры перакладзе могуць апускацца: Собравшиеся люди обсуждали план работы – Людзі абмяркоўвалі план работы.
Калі дзеепрыметнікі страчваюць дзеяслоўныя адзнакі (трывання, часу, стану) і набываюць якаснае значэнне (сталую прымету), яны пераходзяць у прыметнікі: даданы сказ, дапасаванае азначэнне.
4. Асаблівасці перакладу на беларускую мову тэрмінаў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі (гл. тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”).
VIІ. Дзеепрыслоўе.
1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова.
Дзеепрыслоўе – нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Мы ідзём назад па вуліцы, плёхаючыся ў густых восеньскіх лужах і прабіраючыся паўз платы (Скр.).
Дзеепрыслоўе мае прыметы дзеяслова і прыслоўя.
Як і дзеясловы, дзеепрыслоўі бываюць незакончанага і закончанага трывання, могуць быць пераходнымі і непераходнымі: ляжаць – лежачы, сказаць – сказаўшы; могуць мець зваротную форму: сабрацца – сабраўшыся, умыцца – умыўшыся; могуць кіраваць назоўнікамі: пасадзіць дрэва –пасадзіўшы дрэва; да іх могуць прымыкаць прыслоўі: добра пад’есці – добра пад’еўшы.
Як і прыслоўі, дзеясловы з’яўляюцца нязменнымі і прымыкаюць да дзеяслова.
Формаў часу дзеепрыслоўі не ўтвараюць. Гэтыя формы ў дзеепрыслоўях выражаюцца праз трыванне: дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Навокал стаіць густое, каласістае жыта, спакойна дыхаючысмачным, гаркаватым пахам (Б.). Яна змоўкла, да нечага прыслухоўваючыся (Сав.); дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за галоўнае: Выйшаўшы з буфета, сябры развітваюцца (І. Н.).
Дзеепрыслоўе заўсёды абазначае дзеянне той самай асобы або прадмета, што і дзеяслоў выказнік, да якога адносіцца дзеепрыслоўе.
У сказе дзеепрыслоўі выконваюць ролю акалічнасцей. Найчасцей ужываюцца з паясняльнымі словамі, утвараючы з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое з’яўляецца адным членам сказа і заўсёды адасабляецца: Яна змоўкла, да нечага прыслухоўваючыся (Сав.).
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў І спражэння пры дапамозе суфіксаў -учы (‑ючы) і дзеясловаў II спражэння пры дапамозе суфіксаў -ачы- (-ячы):
І – чытаць – чытаючы, казаць – кажучы;
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва далучэннем суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): узя-ць – узяўшы, прынес-ці – прынёсшы.
2. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеепрыслоўяў у беларускай мове.
1. Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, адносіцца не толькі да выказніка, але і да дзейніка, г.зн. і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінна выконвацца адной і той жа асобай ці прадметам. Сувязь дзеепрыслоўя як з выказнікам (прымыканне), так і з дзейнікам (сэнсавая суадноснасць) схематычна ўяўляецца такім чынам:
Что такое дзеепрыметнік на беларускай мове
Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнік – дзеяслоўная форма, што абазначае ўласцівасць або прыкмету паводле дзеяння, то бок спалучае рысы дзеяслова і прыметніка. У нашай мове дзеепрыметнік не мае такога пашырэння, як у рускай.
Найбольш ужывальныя ў нашай мове – дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу з суфіксам –л- (пацяплелы, змарнелы, збялелы). Побач з імі існуюць малаўжывальныя формы дзеепрыметнікаў з суфіксамі -ш-/-ўш- (намокшы, адстаўшы, ацалеўшы), якія былі фактычна выцесненыя з ужытку ў нашай мове аманімічнымі дзеепрыслоўямі (Намокшы ад дажду, я забег у хату. Намокшы – які? і што зрабіўшы?). Таму гэтыя формы пры магчымасці сёння замяняюцца дзеепрыметнікамі з вышэй названым суфіксам –л- (намоклы, адсталы, ацалелы).
Да шырока ўжывальных у беларускай мове належаць таксама дзеепрыменікі залежнага стану прошлага часу з суфіксамі -н-/-ен-/-ан-/-т- (задуманы, куплены, напісаны, пасеяны, зжаты, вымыты).
Не ўжываюцца ў нашай мове дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу на -уч/-юч- і -ач/-яч- за выключэннем тых, што фактычны перайшлі ў катэгорыю прыметнікаў (гаючая вада, ляжачы камень, бліскучы прамень), а таксама ўваходзяць у склад устойлівых выразаў-клішэ ў навуковых і публіцыстычных тэкстах (бягучы год, наступаючы год, дзеючы закон, вядучая галіна). Выцясненню з ўжытку такіх формаў паспрыяла аманімія з дзеепрыслоўямі, як і ў выпадку з дзеепрыметнікамі на –ш-/-уш-.
Такім чынам, ужыванне любых дзеепрыметнікаў цяперашняга часу, якія не ўваходзяць ва ўстойлівыя словазлучэнні і не ўжываюцца ў ролі прыметнікаў, з’яўляецца парушэннем нормы беларускай літаратурнай мовы.
Трэба таксама памятаць, што для нашай мовы зусім нехарактэрныя зваротныя дзеепрыметнікі, якіх шмат у рускай (смяючыйся хлопчык – нельга!).
Паколькі ў рускай мове дзеепрыметнікі ўжываюцца без абмежаванняў і нашмат часцей, чым у беларускай, пры перакладзе мы сутыкаемся з неабходнасцю адэкватнай перадачы гэтых дзеепрыметнікаў на нашую мову.
Як пры перакладзе замяніць нетыповыя для нашай мовы дзеепрыметнікі і дзеепрыметныя звароты?
Заданне
УВАГА! Каб пабачыць правільныя адказы, вылучыце курсорам вобласць побач з зорачкай!
Перакладзіце назвы на беларускую мову:
Что такое дзеепрыметнік на беларускай мове
Дзеепрыметнікі адносяцца да дзеяслоўных формаў (бо маюць час, стан, трыванне), аднак пры гэтым яны абазначаюць пркмету або ўласцівасцт прадмета ці асобы паводле дзеяння. Гэта катэгорыя не мае такога пашырэння ў беларускай мове ў адрозненне ад рускай.
Найбольш ужывальныя ў нашай мове — дзеепрыметнікі прошлага часу на –н-/-ен-/-ан-/-т-: задуманы, куплены, напісаны, вымыты.
Таксама досыць часта мы ўжываем і дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі –л-/-ш-/-ўш-. Прычым калі дзеепрыметнікі з суфіксам -л- ужываюцца без абмежаванняў і адпавядаюць рускім дзеепрыметнікам з суфіксам –ш-/-вш- (падрослы – подросший, счарсцвелы – почерствевший, збялелы – побелевший), дык дзеепрыметнікі з суфіксами -ш-/-ўш- ужываюцца абмежавна, бо ў форме мужчынскага роду яны аманімічныя з дзеепрыслоўямі і таму фактычна выцесніліся з ужытку: Прыціхшы хлопчык сеў на канапу і апусціў вочы долу (які хлопчык? — дзеепрыметнік). Прыціхшы, хлопчык сеў на канапу і апусціў вочы долу (калі? – дзеепрыслоўе). З мэтай пазбегчы непажаданай аманіміі ў першым выпадку лепш ужываць дзеепрыметнік з суфіксам –л-: прыціхлы хлопчык.
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу на –уч/-юч- і –ач/-яч- сустракаюцца ў нас вельмі рэдка і звычайна ва ўстойлівых выразах кшталту бягучы год, наступаючы год, дзеючы закон і да т.п.
Дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі –ом-/-ем- і –ім-/-ым— таксама абсалютна не ўласцівыя нашай мове і выкарыстоўваюцца выключна ў навуковых тэрмінах: неразлажымыя элементы (лепш – нераскладальныя).
Такім чынам, ужыванне любых дзеепрыметнікаў цяперашняга часу, якія не ўваходзяць ва ўстойлівыя словазлучэнні, з’яўляецца парушэннем нормы беларускай літаратурнай.
Аднак трэба таксама адзначыць, што некаторыя дзеепрыметнікі цяперашняга часу, страціўшы трыванне, стан і час, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: вучоны, любімы, невядомы, гаючы, неўміручы. У такім выпадку ніякіх абмежаванняў у іх ўжыванні няма.
Трэба таксама памятаць, што для нашай мовы зусім нехарактэрныя зваротныя прыметнікі, якіх шмат у рускай (смеющийся ребенок, встретившиеся друзья).
Асноўныя спосабы замены нетыповых для нашай мовы дзеепрыметнікаў (пры перакладзе з рускай мовы):
— дзеепрыметнікам прошлага часу (рекомендуемая литература → рэкамендаваная літаратура, мяркуемы вынік → меркаваны вынік);
— даданым сказам (поющие в хоре дети – дзеці, што спяваюць у хоры ; стоявший рядом со мной мужчина – мужчына, які стаяў побач са мной );
— прыметнікам (решающий шаг → вырашальны крок; дрожащий голос → дрыготкі голас, существующий → існы );
— дзеясловам (Плачущий мальчик никого не хотел слушать. – Хлопчык плакаў і нікога не хацеў слухаць.);
— калі ўсе вышэй пералічаныя спосабы не падыходзяць, а сам дзеепрыметнік не нясе вялікай сэнсавай нагрузкі, ён папросту можа апускацца (За час нужно было решить контрольную, состоящую всего из четырех заданий. – За гадзіну трэба было рашыць кантрольную ўсяго з чатырох заданняў.)
УВАГА! Каб пабачыць правільны адказ, вылучыце курсорам вобласць справа ад зорачкі.
Перакладзіце назвы на беларускую мову.:
«Унесенные ветром» (Маргарэт Мітчэл) – * Знесеныя ветрам, гнаныя ветрам
«Поющие в терновнике» (Колін Маклоў) – * Спеў у цярноўніку
«Сошедшие с небес» (амерыканкі серыял) – * Сышоўшы з нябёсаў; Тыя, што сышлі з нябёсаў, Дзеці нябёсаў
«Спящая красавица» — * Спячая красуня/ прыгажуня
«Рожденные бурей» (Мікалай Астроўскі) – * Народжаныя бурай
«Затерянный мир» (Конан Дойль) – * Закінуты свет, Згублены свет
«Заколдованная жизнь» (Дыяна Джонс) – * Зачараванае жыццё
«Непобежденный» (Эрнэст Хемінгуэй) — * Непераможны
«Блистающий мир» (Аляксандр Грын) – * Зіхоткі свет, Бліскучы свет
«Несущий смерть» (Стывен Кінг) – * Несучы смерць, Той, што нясе смерць, Вястун смерці
«Утраченные иллюзии» (Бальзак) – * Страчаныя ілюзіі
«Сказка о потерянном времени» (Яўгеній Шварц) – * Казка пра згублены час
«Очарованный странник» (Мікалай Ляскоў) – * Зачараваны падарожнік/вандроўнік
«Мы, нижеподписавшиеся» (савецкі фільм) – * Мы, ніжэйпадпісаныя
«Пляшущие человечки» (Конан Дойль) – * Танец вясёлых чалавечкаў
«Похищенный» (Стывенсан) — * Выкрадзены
«Последний день приговоренного к смерти» (Віктор Гюго) — * Апошні дзень асуджанага на смерць
«Женщина, не стоящая внимания» (Оскар Уайльд) – * Жанчына, не вартая ўвагі
«Дрожащее тело» (фільм Альмадовара) – * Дрыготкае цела
§ 0-32. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 10 клас |
Книга: | § 0-32. Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў. Марфалагічны разбор дзеепрыметніка |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Понедельник, 27 Декабрь 2021, 02:36 |
Оглавление
Практыкаванне 0-323
Падрыхтуйце на аснове табліцы вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму «Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова».
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова
абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
стан, трыванне, час, пераходнасць /
Практыкаванне 1-323
Прачытайце тэксты. Што іх аб’ядноўвае?
І. У 1161 годзе полацкі ювелір Лазар Богша стварыў свой славуты крыж, заказаны Ефрасінняй Полацкай, які з’яўляецца выдатным помнікам сярэдневяковага эмальернага * мастацтва. Крыж шасціканцовы, даўжынёй 51 см, аснова драўляная. На пярэднім і адваротным баках прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, арнаментальнымі кампазіцыямі, каштоўнымі камянямі. З бакоў крыж абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх прасечаны надпіс, у якім паведамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 года крыж зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль у вайну быў вывезены. Далейшы лёс Крыжа Ефрасінні Полацкай невядомы («Беларускі каляндар»).
ІІ. Імя брэсцкага мастака Мікалая Пятровіча Кузьміча зараз добра вядома ў культурным асяродку не толькі нашай краіны. Сусветную вядомасць мастаку прынёс, бадай што, галоўны на сёння яго твор: адноўлены ім паводле ўзору старажытнага Крыж прападобнай Ефрасінні Полацкай. Работа над аднаўленнем нацыянальнай рэліквіі* заняла ў Мікалая Кузьміча каля пяці гадоў і, як ён сам прызнаецца, не толькі пакінула адметны след на яго жыццёвым шляху, але і прымусіла істотна перагледзець свае адносіны да многіх з’яў, грамадскіх працэсаў і нават некаторых агульначалавечых каштоўнасцей (Паводле С. Галоўкі).
Назавіце дзеепрыметнікі, ужытыя ў тэксце. Вызначце іх форму і граматычныя характарыстыкі (лік, род, склон), сінтаксічную ролю ў сказе.
Выпішыце з тэксту сказы, у якіх ёсць поўная і кароткая формы дзеепрыметнікаў. Падкрэсліце дзеепрыметнікі як члены сказа.
Раскажыце, чым адрозніваюцца поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.
Раскрыйце сэнс слова рэліквія.
Чаму Крыж Ефрасінні Полацкай з’яўляецца нашай нацыянальнай рэліквіяй?
Правіла
Дзеепрыметнікі маюць поўную і кароткую формы: выкананае заданне — заданне выканана, прачытаная кніга — кніга прачытана, праведзеныя назіранні — назіранні праведзены.
Поўныя дзеепрыметнікі выступаюць у ролі азначэння і дапасуюцца да назоўніка ці займенніка ў родзе, ліку і склоне: У сваіх парадзелых лясах я не чую ўсхваляванага гоману, а рака памутнелага часу нас нясе, і нясе, і нясе… (П. Панчанка).
Кароткія дзеепрыметнікі (з канчаткам -а ніякага і жаночага роду і канчаткам -ы ў множным ліку) выконваюць ролю выказніка ў сказе, дапасуюцца да дзейніка і кіруюць дапаўненнямі: Зямля і неба звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай звязаны навек (П. Панчанка). Кароткую форму маюць толькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу (з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т-). Дзеепрыметнікі мужчынскага роду маюць толькі поўную форму з канчаткам -ы: дом пабудаваны, раман напісаны.
Практыкаванне 2-323
Разгледзьце схему пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі. Падрыхтуйце вуснае паведамленне аб правілах выдзялення на пісьме дзеепрыметнікавага звароту.
Практыкаванне 3-323
Выпішыце сказы, у якіх дзеепрыметнікі ці дзеепрыметнікавыя звароты выдзяляюцца знакамі прыпынку. Растлумачце свой выбар.
1. Я спыніўся аслеплены сонцам толькі на ўзлеску, перад полем (Б. Сачанка). 2. Ды трэба зберагчы, нібыта долю, людскім дабром засеянае поле (З. Марозаў). 3. Насцярожана прабівалі зямлю расточкі збажыны пасеянай восенню (У. Гніламёдаў). 4. Захопленыя сваім заняткам мы і не заўважылі, як сонца схілілася да самага лесу (В. Вольскі). 5. На плоце сохлі перавернутыя дагары дном гладышы і збанкі (У. Гніламёдаў). 6. Спуджаныя вясной знікаюць снягі з пагоркаў… (М. Лужанін). 7. Самалёт разагнаўся на ўзлётнай паласе і падняўся ў вячэрняе неба зацягнутае аблокамі (Я. Саламевіч). 8. Над лесасекай зарослай густымі кустамі арэшніку плыло павуцінне бабінага лета… (І. Шамякін).
Практыкаванне 4-323
Прачытайце тэкст. Складзіце яго план. Перакажыце тэкст, абапіраючыся на план.
Утвараюцца беларускія дзеепрыметнікі ад дзеяслоўных асноў пры дапамозе выпрацаванай гістарычна сістэмы суфіксаў.
У сістэме беларускіх дзеепрыметнікаў адсутнічаюць зваротныя формы (Паводле В. Мароз).
Практыкаванне 5-323
Запішыце загадкі, замяняючы дзеясловы ў дужках адпаведнымі дзеепрыметнікамі. Абазначце суфіксы ў дзеепрыметніках. Адгадайце загадкі.
1. Тысячы брацікаў (звязаць), адным поясам (падпяразаць). 2. У лесе (выразаць), гладка (вычасаць), ажно заліваецца, як называецца? 3. Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а (пашыць). 4. (Разаслаць) пасцілка, на пасцілцы (рассыпаць) сярэбраны пясочак, а пасярэдзіне залаты кружочак. 5. Вісіць сіта не рукамі (звіць). 6. (Скруціць, звярцець) па хаце скача.
Д л я д а в е д к і: сноп; венік; дудка; кніга; павуціна; неба, зоркі, месяц.
Паслухаем мовазнаўцаў
Звярніце ўвагу!
У суфіксах дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу пішацца адна літара н: напісаны, прачытаны, зроблены, прынесены, спісаны.
У сістэме беларускіх дзеепрыметнікаў адсутнічаюць зваротныя формы.
Практыкаванне 6-323
Запішыце верш, устаўляючы прапушчаныя літары і раскрываючы дужкі. Абазначце суфіксы дзеепрыметнікаў. Падкрэсліце дзеепрыметнікі як члены сказа. Растлумачце правапіс не з дзеепрыметнікамі.
Ранак. Узлесак. Снег (не)чапаны,
вуснамі ветру прыцалав..ны,
Снежань. Узлесак. Бель і сінеча.
Якая карціна намалявана аўтарам? З дапамогай якіх часцін мовы гэта зроблена? Як вы думаеце, чаму гэту карціну можна стварыць без дзеясловаў?
Практыкаванне 7-323
Прачытайце і прааналізуйце прыклады, якія ілюструюць правіла напісання не (ня-) з дзеепрыметнікамі. Падрыхтуйце на іх аснове вуснае паведамленне на тэму «Правапіс не (ня-) з дзеепрыметнікамі». Прывядзіце ўласныя прыклады.
Правапіс не (ня-) з дзеепрыметнікамі
Разам |