Что такое дапасаванне у беларускай мове
Беларуская граматыка
Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!
Падпарадкавальная сувязь у словазлучэннях
Кампаненты ў словазлучэннях звязваюцца трыма відамі падпарадкавальнай сувязі:
Правіла 1. Дапасаванне
Дапасаванне — гэта такі від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях, пры якім залежны кампанент набывае граматычныя значэнні склону, ліку, роду, уласцівыя галоўнаму кампаненту: гэтым рэйсам; толькі склону і ліку: аб родных мясцінах; толькі склону: чатырма студэнтамі.
Дапасаванне залежнага кампанента да галоўнага ў склоне, ліку і родзе называецца поўным, а дапасаванне толькі ў склоне і ліку або толькі ў склоне — няпоўным: цікавы. спектакль, прыгажуня восень; маімі намаганнямі, першыя заняткі; горад Баранавічы, у абодвух выпадках. У словазлучэннях з дапасаваннем галоўны і залежны кампаненты звязаны граматычна, і пры змене формы галоўнага кампанента змяняецца і форма залежнага кампанента.
Галоўны кампанент у словазлучэннях з дапасаваннем можа быць выражаны:
У якасці залежнага кампанента ўжываюцца:
ЗАЎВАГА! Прыдатак дапасуецца да галоўнага кампанента ў родзе, ліку і склоне або ліку і склоне.
Правіла 2. Кіраванне
Кіраванне — гэта такі від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэннях, пры якім галоўны кампанент патрабуе пастаноўкі залежнага кампанента ў пэўнай склонавай форме з прыназоўнікам або без прыназоўніка, прычым змена формы галоўнага кампанента не выклікае змены залежнага кампанента: любіць Радзіму, дапамагчы чалавеку, аддаць дзіця на выхаванне. У такіх словазлучэннях кампаненты звязаны і граматычна і па сэнсе.
ЗАЎВАГА! Неабходна дакладна ведаць лексіка-граматычнае значэнне галоўнага кампанента, каб вызначыць форму залежнага, параўн.: займацца справай, рабіць справу.
Адрозніваюць моцнае і слабае кіраванне.
У словазлучэннях з моцным кіраваннем галоўны кампанент валодае такімі лексіка-граматычнымі ўласцівасцямі, што пры ім неабходны залежны кампанент, які знаходзіцца ў пэўных сэнсавых адносінах з галоўным. Тыповым прыкладам моцнага кіравання з’яўляецца сувязь слоў у словазлучэннях з аб’ектнымі адносінамі, калі галоўны кампанент выражаны пераходным дзеясловам, а залежны — назоўнікам у вінавальным склоне без прыназоўніка: чытаць кнігу, любіць тэатр, рабіць урокі, ствараць праект.
Абавязковасць залежнага кампанента можа вызначацца значэннем прыстаўкі ў галоўным слове (дзеяслове або аддзеяслоўным назоўніку): наехаць на агароджу, даехаць да берага, уваход у парк.
У словазлучэннях са слабым кіраваннем залежны кампанент не з’яўляецца аба- вязковым для галоўнага: галоўны кампанент можа быць выкарыстаны ў сказе і без гэтага залежнага слова: Я прачытаў гэтую кнігу ў бібліятэцы і Я прачьітаў гэ- тую кнігу. Тыповым прыкладам слабага кіравання з’яўляецца сувязь слоў у словазлучэннях з акалічнаснымі адносінамі (прасторавымі, часавымі, прычыннымі і г. д.). Назоўнікі, якія абазначаюць розныя акалічнасці (у лесе, каля дома, у пяць гадзін вечара і г. д.), могуць уступаць у спалучэнне са словамі розных лексіка-граматычных класаў, параўн.: чытаць у бібліятэцы і сустрэцца ў біблія- тэцы. У сваю чаргу, галоўны кампанент у такіх словазлучэннях не патрабуе пэўнай формы залежнага кампанента, параўн.: сустрэцца ў тэатры, на канцэрце, каля дома, за мостам.
Галоўны кампанент у словазлучэннях з кіраваннем можа быць выражаны дзеясловам (чытаць газету, займацца музыкай), назоўнікам (распараджэнне дьірэктара, указ аб узнагародзе), прыметнікам (поўны радасці, падобны да бацькі), прыслоўем (удваіх з братам, радасна за сябра).
У залежнасці ад таго, з прыназоўнікам або без прыназоўніка ўжываецца форма залежнага кампанента, вызначаецца прыназоўнікавае кіраванне і беспрыназоў- нікавае (імкненне да навукі, захапленне жывапісам).
Правіла 3. Прымыканне
Прымыканне — гэта такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны і залежны кампаненты звязаны па сэнсе, а ў ролі залежнага кампанента выступае нязменнае слова: акуратна пісаць, жаданне паступіць. Залежны кампанент у словазлучэннях з прымыканнем можа быць выражаны прыслоўем (хутка рашаць, ісці хутчэй), дзеепрыслоўем (гаварыць не спыняючыся), інфінітывам (хацеў вучыцца), нязменным прыметнікам (вага нета, рукаў рэглан). Галоўны ж кампанент у словазлучэннях з прымыканнем можа быць і зменным словам, і нязменным. Калі абодва кампаненты — нязменныя словы, то галоўным лічыцца тое слова, якое ў сказе можа ўжывацца без залежнага, а залежным — адпаведна тое, што ў сказе без галоўнага не можа быць ужыта, напрыклад: Я ішоў вельмі хутка, дзе хутка — галоўны кампанент, а вельмі — залежны, таму што нельга сказаць: Я ішоў вельмі.
Галоўны кампанент у словазлучэннях з прымыканнем можа быць выражаны дзеясловам (горка плакаць), назоўнікам (размова па-беларуску), прыметнікам (надзвычай цікавы), прыслоўем (дастаткова складана).
§ 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове
Сайт: | Профильное обучение |
Курс: | Беларуская мова. 11 клас |
Книга: | § 3. Нормы дапасавання і кіравання ў беларускай мове |
Напечатано:: | Гость |
Дата: | Пятница, 24 Декабрь 2021, 14:10 |
Оглавление
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы
Пунктуацыйныя нормы — гэта правілы ўжывання знакаў прыпынку для афармлення пэўных сінтаксічных адзінак. Нарматыўнае пунктуацыйнае афармленне пісьмовага тэксту азначае адпаведнасць ужытых пунктуацыйных знакаў сінтаксічнаму і сэнсаваму характару тэксту. Парушэнні пунктуацыйных норм кваліфікуюцца як пунктуацыйныя памылкі. |
Звярніце ўвагу!
Ад пунктуацыйных памылак неабходна адрозніваць нарматыўныя пунктуацыйныя варыянты, якія выбіраюцца ў залежнасці ад канкрэтных задач выказвання і з’яўляюцца вынікам рознага асэнсавання сказаў. Прыкладам пунктуацыйных варыянтаў могуць быць знакі прыпынку, якія служаць для афармлення бяззлучнікавых складаных сказаў. |
Правілы дапасавання і кіравання
Правілы дапасавання ў беларускай мове заключаюцца ў наступным:
1. Лічэбнікі два, дзве, тры, чатыры, абодва, абедзве дапасуюцца ў форме назоўнага склону множнага ліку (дзве вёскі, абодва браты). Азначэнні пры такіх назоўніках таксама ўжываюцца ў назоўным склоне множнага ліку: дзве перспектыўныя вёскі, абодва старэйшыя браты.
Асобныя назоўнікі жаночага роду пры простых лічэбніках дзве, тры, чатыры, а таксама ў складаных лічэбніках, якія заканчваюцца на дзве, тры, чатыры, ужываюцца ў форме роднага склону адзіночнага ліку (з націскам на канчатку): дзве нагі, тры сястры, (у) чатыры рукі, дваццаць дзве сасны. У такіх словазлучэннях тып сінтаксічнай сувязі — кіраванне.
2. Колькасныя састаўныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на адзін, два, дапасуюцца да назоўнікаў у склоне і родзе: на сямідзесяці дзвюх плошчах, у сямідзесяці двух парках. Лічэбнікі, якія заканчваюцца на тры, чатыры, дапасуюцца да назоўнікаў у склоне: дваццаці трох старонак.
3. Усе парадкавыя лічэбнікі дапасуюцца да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне: трэцяга сябра, з трэцім сябрам.
Правілы кіравання выяўляюць спецыфіку сінтаксісу беларускай мовы ў параўнанні з рускамоўнымі канструкцыямі:
1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць словазлучэнні з давальным склонам назоўніка ці займенніка: дзякаваць настаўніку, выбачаць суседцы (у рускай мове ў падобных словазлучэннях ужываецца форма вінавальнага склону: благодарить учителя, простить соседку).
2. Дзеясловы руху (пайсці, паехаць, накіравацца) і волевыяўлення (паслаць, выправіць) пры абазначэнні мэты дзеяння ўтвараюць сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам па і вінавальным склонам назоўніка ці займенніка: пайсці па білеты, накіравацца па кветкі (у рускай мове — прыназоўнік за і творны склон: пойти за билетами, направиться за цветами).
3. Дзеясловы жартаваць, смяяцца, кпіць, цешыцца, дзівіцца, здзекавацца і г. д. утвараюць словазлучэнні з прыназоўнікам з і родным склонам назоўніка ці займенніка: жартаваць з сяброўкі, смяяцца з сястры, здзекавацца з іншых (у рускай мове — прыназоўнік над і творны склон: шутить над подругой, смеяться над сестрой, издеваться над другими).
4. Дзеясловы жаніцца, ажаніцца ўтвараюць сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам з і творным склонам назоўніка ці займенніка: жаніцца з Алесяй, ажаніцца з аднакурсніцай (у рускай мове — прыназоўнік на і месны склон: жениться на Алесе, жениться на однокурснице).
5. Дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы ўтвараюць словазлучэнні з прыназоўнікам на і вінавальным склонам назоўніка: хварэць на сухоты, хворы на грып (у рускай мове — форма творнага склону назоўніка без прыназоўніка: болеть туберкулёзом, больной гриппом).
6. Пры форме вышэйшай ступені параўнання прыметніка або прыслоўя абавязковая сінтаксічная канструкцыя з прыназоўнікам за і злучнікамі як, чым: брат старэйшы за мяне (як я, чым я), бацька прыйшоў хутчэй за цябе (у рускай мове нарматыўная беспрыназоўнікавая канструкцыя: брат старше меня, отец пришёл быстрее тебя).
7. Пры абазначэнні адлегласці ўжываецца сінтаксічная канструкцыя з прыназоўнікам за і вінавальным склонам лічэбніка ў колькасна-іменным словазлучэнні: за пяць крокаў ад прыпынку, за дваццаць метраў ад дома, за дзвесце кіламетраў ад сталіцы (у рускай мове нарматыўны прыназоўнік в у згаданых словазлучэннях: в двух шагах от остановки, в двадцати метрах от дома, в двухстах километрах от столицы).
Практыкаванне 22
Разгледзьце табліцу. З дапамогай правіла і матэрыялу табліцы падрыхтуйце паведамленне на тэму «Асаблівасці кіравання і дапасавання ў беларускай мове (у параўнанні з рускай мовай)».
Беларуская мова | Руская мова | ||||
Багаты | + | на што | Богат | + | чем |
Загадчык | + | чаго | Заведующий | + | чем |
Заляцацца | + | да каго | Ухаживать | + | за кем / чем |
Падобны | + | да каго / чаго | Похожий | + | на кого / что |
+ | по чему | ||||
Жыць | + | каля (мора) | Жить | + | у (моря) |
Змяніцца | + | на (лепшае) | Измениться | + | к (лучшему) |
Дзівіцца | + | з каго / чаго | Удивляться | + | кому / чему |
Забыцца | + | на каго / што | Забыть | + |