Что такое даўняя літаратура

Беларуская літаратура. 10 клас

Беларуская літаратура 1920—1930-х гадоў

*Літаратурныя аб’яднанні

Заканчэнне Першай сусветнай вайны завяршыла нашаніўскі перыяд у беларускай літаратуры: у наступны — міжваенны — перыяд (1920—1930-я гады) беларусы ўвайшлі з вялікімі чалавечымі стратамі, але сцвердзіўшы сябе як нацыю, чыё існаванне ўжо немагчыма было ігнараваць.

Беларуская літаратура 1920—1930-х гадоў існавала ў складаных грамадска-палітычных абставінах. Напачатку яе плённаму развіццю спрыяла абвешчаная ў краіне палітыка беларусізацыі, што вы´клікала з’яўленне пісьменніцкіх арганізацый, фарміраванне новых ідэйна-эстэтычных прынцыпаў, абнаўленне літаратурных традыцый. Затым гэты рух быў запаволены сумнавядомымі падзеямі 1930-х гадоў, калі пісьменніцкая і выдавецкая дзейнасць ускладнілася пад уздзеяннем знешніх абставін. Разгледзім падзеі гэтага этапу больш падрабязна.

Прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці, па якіх лёгка пазнаць удзельнікаў «Маладняка», можна звесці да наступных:
1) адмаўленне ад былой культурнай спадчыны;
2) вера ў камуністычны лад і служэнне дзяржаве;
3) апяванне энергіі моладзі і светлай будучыні.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураУ «Маладняку» крытычна ставіліся да традыцыі і выступалі супраць творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Даведаўшыся пра гэта, Янка Купала паставіўся да пазіцыі маладнякоўцаў паблажліва, а Якуб Колас пакрыўдзіўся і напісаў апавяданне «Трыумф» з падзагалоўкам «Прыяцельскі шарж».

Многія з пісьменнікаў-пачаткоўцаў не разбіраліся ў літаратуры, і аб’яднанне вымушана было выдаваць не толькі мастацкія кнігі, але і даведнікі з тлумачэннямі і прыкладамі паэтычных жанраў, вершаваных памераў. Але многія таленавітыя аўтары адчувалі, што яны эстэтычна і светапоглядна перараслі «Маладняк». Да таго ж не ўсе прызнавалі новую інтэрнацыянальную ідэю класавай салідарнасці працоўных важнейшай за традыцыйную рамантычную ідэю нацыянальнага адраджэння. Усё гэта выклікала раскол у «Маладняку».

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураНавукоўцы гавораць. «Маладнякоўцы ўдзячна карысталіся купалаўскай тропікай, лічачы самым важным у яго творчасці рэвалюцыйныя матывы, і не надавалі ніякага значэння больш канцэптуальным момантам, у той час як у творах узвышаўцаў няма выразнага пераймання на ўзроўні вобразна-метафарычных і метрычных сродкаў, затое знайшло сваё месца ўвасабленне ідэі нацыянальнай самабытнасці» (Жанна Капуста).

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратура Літаратурнае аб’яднанне «Полымя» (1927—1932) згуртавала вакол сябе і класікаў — Янку Купалу, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка, Цішку Гартнага, і маладзейшых аўтараў, былых маладнякоўцаў — Міхася Чарота, Міхася Зарэцкага, Анатоля Вольнага, Алеся Дудара. Яны падтрымлівалі дзяржаўную пралетарскую ідэалогію, выступалі за развіццё літаратурнай крытыкі і за шанаванне культурнай спадчыны.

Источник

Уводзіны

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратура

1. Узгадайце, калі пачалося развіццё мастацкага слова на тэрыторыі Беларусі.
2. Якія літаратурныя творы вам найбольш спадабаліся? Чым яны вылучаюцца (сюжэт, персанажы, майстэрства аўтара або інш.)?
Сайт:Профильное обучение
Курс:Беларуская літаратура. 10 клас
Книга:Уводзіны
Напечатано::Гость
Дата:Пятница, 24 Декабрь 2021, 17:41

Оглавление

Літаратура

Літаратура — спецыфічная форма пазнання жыцця народа, выяўлення мастацкага спосабу мыслення. Мастацкая літаратура — гэта цэласная сістэма з унутранымі сувязямі, заканамернасцямі развіцця, складанымі ўзаемадзеяннямі паміж тэкстам і чытачом, на якія ўплываюць грамадскія абставіны.
Этапы развіцця літаратуры, тэарэтычныя аспекты яе функцыянавання, літаратурную крытыку, ролю слоўнага мастацтва ў нашым жыцці даследуе літаратуразнаўства. Гэтай навуцы ўжо больш за 200 гадоў.
Вучоныя называюць літаратурай сукупнасць пісьмовых і друкаваных твораў прыгожага пісьменства ў іх узаемадзеянні.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураСлова «літаратура» паходзіць ад лацінскага litteratura, што значыць ‘напісанае’, і таму творы вуснай народнай творчасці да літаратуры не адносяць.
У фальклорных твораў, як правіла, няма канкрэтнага аўтара, яны бытуюць у вуснай форме. Літаратурныя творы функцыянуюць у запісаным (надрукаваным) выглядзе, і ў іх ёсць аўтар.

Мастацкай літаратурай называюць від мастацтва, у якім сродкам адлюстравання свету выступае слова (як у мастацтве фатаграфіі — святло, колер і перспектыва, у музыцы — гук, яго вышыня, працягласць, тэмбр).

Літаратуру можна з поўным правам назваць спосабам пазнання свету. Спачатку пісьменнік асэнсоўвае законы жыцця, пільна назіраючы за ім, а затым перадае сваё бачанне чытачам, якія праз мастацкі твор спазнаюць навакольнае асяроддзе. Паступова творы літаратуры фарміруюць светапогляд чытача. Напрыклад, асоба, знаёмая з творамі Максіма Гарэцкага, разумее трагізм становішча чалавека на вайне, апынаецца разам з героямі ў складаных жыццёвых сітуацыях.
Духоўныя каштоўнасці сцвярджаюцца, захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням праз закладзеныя ў творах маральныя прынцыпы, праз жыццёвыя ўрокі, якія дае літаратура, праз выхаванне маладых чытачоў на літаратурнай класіцы. Дзякуючы гэтаму больш за сто гадоў беларуская літаратура аб’ядноўвае грамадства.
Даследаванне літаратуры ідзе ў трох напрамках, паводле якіх выдзяляюць тры галіны літаратуразнаўства: гісторыю літаратуры, тэорыю літаратуры і літаратурную крытыку.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратура

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураДэталёва аналізаваць развіццё прыгожага пісьменства літаратуразнаўству дапамагае тэксталогія — спецыяльная дысцыпліна, якая вывучае і ўзнаўляе гісторыю і лёс твораў, іх варыянты, аўтарскія рэдакцыі з мэтай далейшага даследавання, інтэрпрэтацыі, апублікавання.

І. Гісторыя літаратуры

Даследуе заканамернасці ўзнікнення і развіцця пэўных літаратурных з’яў і фактаў, устанаўлівае значэнне творчасці пісьменнікаў і асобных твораў у нацыянальным, рэгіянальным і сусветным літаратурным працэсе (гл. раздзел «Тэорыя літаратуры. Літаратурны працэс»), жыцці грамадства.
У гісторыі беларускай літаратуры вучоныя вылучаюць некалькі этапаў. Новы этап можа пачацца па розных прычынах: у сувязі з культурнымі падзеямі, развіццём іншых відаў мастацтва, наватарскімі пошукамі асобных аўтараў, са зменамі гістарычных абставін, палітычнага ладу. Сістэмнае апісанне этапаў развіцця літаратуры называецца перыядызацыяй.
У Х класе вы паслядоўна пазнаёміцеся з некаторымі этапамі развіцця беларускай літаратуры:

1. Даўняя літаратура (XI—XVIII стагоддзі).
Зразумела, падчас такога працяглага перыяду літаратура змянялася, была неаднароднай.

Літаратура Сярэдневякоўя (ХІ—XV стагоддзі), час пасля прыняцця хрысціянства, — гэта перыяд твораў царкоўна-рэлігійнай тэматыкі, дзейнасці беларускіх падзвіжнікаў Кірыла Тураўскага, Ефрасінні Полацкай, стварэння цэнтраў пісьменства, летапісання, распаўсюджвання рукапісных дакументаў і кніг.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураУ тэкстах часоў Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога ўваходзіла тэрыторыя Беларусі, назіралася ўнікальная сітуацыя з наяўнасцю трох моў: дзвюх кніжных — інтэрнацыянальных (царкоўнаславянскай і лацінскай) і адной вуснай — старабеларускай.
У XV стагоддзі, калі з’явіліся пераклады пісьмовых тэкстаў на нацыянальныя мовы, пазіцыя старабеларускай мовы ўмацавалася.

У XVІ стагоддзі пачалася эпоха Адраджэння (або, па назве з лацінскай мовы, Рэнесансу), падчас якой еўрапейскія культуры звярнуліся да ідэалаў і каштоўнасцей антычнасці. Стварэнне статутаў Вялікага Княства Літоўскага, асветніцкая і літаратурная дзейнасць на старабеларускай мове Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, лацінамоўная творчасць Міколы Гусоўскага, з’яўленне друку, напісанне твораў пра беларусаў на лацінскай і польскай мовах — вось няпоўны пералік таго, чым узбагаціла гэта эпоха літаратуру. Да гэтага ж часу адносяць і з’яўленне кітабаў — беларускамоўных тэкстаў, напісаных арабскімі літарамі.
У літаратуры XVІI—XVIIІ стагоддзяў выдзяляюць эпохі барока і Асветніцтва. Падчас барока (XVІ—XVІІІ стагоддзі) расквітнела паэзія (Сімяон Полацкі), з’явілася так званая школьная драма — камедыі, а з імі інтэрмедыі, а таксама творы палітычнай сатыры.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураТворы мастацкай літаратуры на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, пісаліся ў асноўным на польскай мове. Кніжная старабеларуская сыходзіла ў нябыт. Для стварэння мастацкіх тэкстаў усё часцей выкарыстоўвалася беларуская гутарковая мова.
Праўда, аўтары заставаліся невядомымі, выдаваць кнігі на ёй было немагчыма — і творы распаўсюджваліся праз завучванне на памяць. З’яўляліся тэксты на лацінскай мове.
Выхадцы з Беларусі, якія працавалі на ніве рускай культуры, пісалі па-руску (напрыклад, Сімяон Полацкі).

Літаратура эпохі Асветніцтва (другая палова XVІІІ — пачатак ХІХ стагоддзя) — гэта перыяд культу інтэлекту, рацыянальнага погляду на свет, распаўсюджвання свецкай друкаванай кнігі. У мастацтве другой паловы XVІІІ стагоддзя пераважаў такі мастацкі напрамак, як класіцызм.

2. Развіццё новай беларускай літаратуры (XIX стагоддзе). Беларуская літаратура названа новай таму, што ў ёй пасля доўгага перапынку
на аснове гутарковых пластоў беларускай мовы аднавілася прыгожае пісьменства. Пэўны час для літаратуры было ўласціва шматмоўе.

Менавіта тады на літаратурнай ніве працавалі Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Адам Гурыновіч і інш. Некаторыя пісьменнікі надавалі вялікае значэнне пачуццям чалавека, што выявілася ў літаратуры сентыменталізму; развіваўся рамантызм; зарадзіўся наіўны, а затым і класічны рэалізм, які стане адным з вядучых літаратурных напрамкаў на працягу ХХ і пачатку ХХІ стагоддзяў.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураАмаль да сярэдзіны ХІХ стагоддзя ў літаратурным асяроддзі Паўночна- Заходняга краю Расійскай імперыі панавалі традыцыі Рэчы Паспалітай з адпаведным дамінаваннем польскай мовы.
Пасля паўстання 1830—1831 гадоў было ўведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы — і паступова пісьменнікі з беларускіх тэрыторый пачалі ёй карыстацца.
Статус беларускай мовы ў ХІХ стагоддзі моцна змяніўся: яна прайшла шлях ад вуснай гаворкі, увасобленай у ананімных тэкстах, да выкарыстання ў друкаваных аўтарскіх і перакладных творах.


3. Беларуская літаратура першай паловы ХХ стагоддзя.
Адносна невялікі па працягласці перыяд першай паловы ХХ стагоддзя быў вельмі насычаны з пункту гледжання змен у сацыяльна-палітычных абставінах і ў слоўным мастацтве.

У пачатку ХХ стагоддзя фарміраваліся класічныя асновы беларускай літаратуры. Гэтаму спрыялі аўтары і стваральнікі першых беларускамоўных газет «Наша доля» і «Наша ніва», таму азначаны перыяд называюць нашаніўскім. У гэтых выданнях пачыналі творчы
шлях пісьменнікі, якія заклалі падмурак беларускай літаратуры, — Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Услед за паэзіяй сталі развівацца празаічныя жанры, літаратурная крытыка. Да рамантычных і рэалістычных далучыліся творы беларускага мадэрнізму.

Утварэнне БССР, палітыка беларусізацыі абумовілі наступны этап літаратурна-грамадскага руху 1920—1930-х гадоў — перыяд літаратурных спрэчак, творчых пошукаў і смелых эксперыментаў, дзейнасці літаратурных аб’яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», затым — арганізацыі БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў), што завяршыўся ўтварэннем Саюза пісьменнікаў БССР; гады самастойнага развіцця заходнебеларускай літаратуры. Гэта час фарміравання сацыялістычнага рэалізму, прыходу ў літаратуру Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Кандрата Крапівы, Андрэя Мрыя, перыяд ідэалагізацыі літаратуры, падпарадкавання яе палітычным устаноўкам.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураМастацкія тэксты першай трэці ХХ стагоддзя пераважна былі напісаны на беларускай мове як мове тытульнай нацыі. Таксама пісьменнікі Беларусі ў той час карысталіся рускай мовай, ідыш і польскай. Выбар мовы твора быў часцей за ўсё абумоўлены адукацыяй, паходжаннем аўтара і той аўдыторыяй, да якой ён хацеў звярнуцца.

Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны развівалася ва ўмовах змагання беларускага народа з захопнікамі. Яна прадстаўлена сатырычнай публіцыстыкай («Раздавім фашысцкую га´дзіну», «Партызанская дубінка»), нататкамі, кароткім апавяданнем і, несумненна, яркай паэзіяй, што выявілася ў вершах, баладах, ліра-эпічных паэмах. Аўтары ў імкненні ўзняць дух байцоў і жыхароў акупаваных тэрыторый плённа выкарыстоўвалі фальклорныя вобразы народных заступнікаў, барацьбітоў за волю.

Тэмы стваральнай працы, аднаўлення разбуранай краіны, перамогі над фашызмам сталі вызначальнымі для літаратуры першых пасляваенных дзесяцігоддзяў: 1945—1955 і 1955—1965 гадоў. Пазней ідэйна-тэматычныя абсягі літаратуры, натуральна, пашырыліся, а многія падзеі былі пераасэнсаваны. У пасляваенную паэзію прыйшлі такія майстры, як Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, у драматургію — Андрэй Макаёнак. У гэты час літаратура ўзбагацілася аповесцямі, раманамі, эпапеямі мэтраў беларускай прозы Міхася Лынькова, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна.

ІІ. Тэорыя літаратуры як навука

Дазваляе разабрацца ў літаратурных напрамках і плынях, складаных шляхах развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства, літаратурных родах і жанрах, вершаваных памерах, мастацкіх сродках, якія ствараюць індывідуальны стыль пісьменніка, а таксама ў іншых аспектах літаратурнай творчасці. Гэта дае магчымасць і чытачам, і навукоўцам правільна зразумець і вытлумачыць мастацкія вартасці тэкстаў, іх сэнс, ролю ў літаратурным працэсе. Напрыклад, тэарэтыкі прапануюць аднастайна прымяняць паняцце лірызму як «элемента эмацыянальнасці, паэтычнай усхваляванасці ў творах мастацтва», каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці, розных трактовак.

* ІІІ. Літаратурная крытыка

Заклікана ацаніць мастацкія тэксты. Часцей за ўсё гэта новыя творы, але бывае, што яны ўпершыню друкуюцца праз шмат гадоў пасля напісання, — і крытыка пачынае займацца імі пасля публікацыі. Задача літаратурных крытыкаў — аб’ектыўна, з навуковага пункту гледжання ацаніць поспехі, наватарства, знаходкі аўтара, параўнаць твор з іншымі падобнымі, паставіць яго ў кантэкст беларускай, а магчыма, еўрапейскай і сусветнай літаратуры, асэнсаваць яго значэнне для культуры і грамадства. Вядома, калі аўтарскаму тэксту не хапае пэўных істотных якасцей, літаратуразнаўцы могуць указаць на недахопы.

Канкрэтна-гістарычнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў мастацтве слова. Літаратурны твор адлюстроўвае канкрэтныя падзеі — рэальныя або выдуманыя. Яны акрэсліваюць умовы аповеду або лірычнага перажывання і адлюстроўваюць пэўныя гістарычныя абставіны. Напрыклад, у аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб» («Урокі пані Мар’і») канкрэтна-гістарычныя рэаліі Заходняй Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя паказаны праз апісанне школьнага навучання галоўнага героя — Даніка Мальца.

Нацыянальная адметнасць, самабытнасць у літаратуры праяўляюцца не толькі праз адлюстраванне знешніх асаблівасцей у абліччы або побыце народа, але перш за ўсё праз аўтарскае бачанне, якое заключае ў сабе духоўныя запаветы продкаў. Мастак праз уласны светапогляд, сфарміраваны на падставе поглядаў яго нацыі, узнімаецца да ідэй, агульных для ўсяго чалавецтва, і робіць зразумелай для іншых народаў спрадвечную мудрасць свайго.

Аўтар літаратурнага твора — носьбіт пэўнай культуры, нацыянальнай мовы, традыцый, і гэта накладвае пэўны адбітак на тое, як ён бачыць наваколле і разумее яго. Напрыклад, у некаторых афрыканскіх мовах спалучэнне «ссячы дрэва» перакладаецца як «забіць дрэва», таму што дрэва — вялікая каштоўнасць: яно ўказвае, дзе ў глыбіні пяскоў ёсць вада. Светапогляд беларусаў, нацыянальны каларыт вельмі ярка праявіліся ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля» і трылогіі Івана Мележа «Палеская хроніка». Таму гэтыя творы сталі называць энцыклапедыямі беларускага жыцця.

Пры гэтым кожная нацыянальная літаратура ўвасабляе агульначалавечыя каштоўнасці, менавіта таму чытачы здольны суперажываць носьбітам іншых культур і ім добра зразумелыя думкі і пачуцці герояў, створаных іншамоўнымі аўтарамі. Так праяўляецца агульначалавечае ў літаратуры.

Сёння існуе асобная філасофская навука, якая даследуе каштоўнасці, іх прыроду, месца ў свеце, сувязь з сацыяльнымі і культурнымі фактарамі, а таксама структурай асобы. Яна называецца аксіялогія — ад грэчаскіх слоў axios — ‘каштоўнасць’ і logos — ‘слова, вучэнне’. Гэты факт пацвярджае значнасць агульначалавечага ў культуры.

Такія агульначалавечыя каштоўнасці, як безумоўная любоў да людзей, павага да асобы і прызнанне індывідуальнасці, ярка выяўляюцца ў творчасці Максіма Гарэцкага, Кузьмы Чорнага. Праз гэта адзінства духоўных памкненняў, маральных арыенціраў замежныя чытачы здольны зразумець і ацаніць пераклады з беларускай мовы, а нашы суайчыннікі — глыбока суперажываць героям перакладаў з Андрэ Маруа, Стэфана Цвейга, Гіёма Апалінэра і інш.

«Вечныя вобразы» ў літаратуры. У культуры ёсць мастацкія вобразы-персанажы, якія маюць пазачасавыя характарыстыкі і ўвасабляюць іх настолькі ярка, што набылі агульначалавечае значэнне. Яны шматразова ўзнаўляліся ў розных літаратурах свету, і праз гэта многія сюжэты нацыянальных літаратур пераклікаюцца паміж сабой. Такія вобразы называюцца вечнымі.

Напрыклад, Праметэй — адзін з самых запатрабаваных беларускай літаратурай вечных вобразаў. Паводле міфа, Праметэй стварыў людзей з зямлі і вады, навучыў іх пісьму, медыцыне, будаўніцтву, навігацыі, астраноміі. Самы папулярны сюжэт — пра тое, як герой выкраў у багоў Алімпа агонь і перадаў людзям, а ўгневаны Зеўс загадаў прыкаваць яго да скалы. Матыў ахвяравання сабой дзеля іншых, дзеля прагрэсу заўжды натхняў пісьменнікаў — Вальтэра, Іагана Вольфганга Гётэ, Джорджа Байрана, Персі Біш Шэлі, Тараса Шаўчэнку, Міхайла Ламаносава.

У беларускай літаратуры вобраз Праметэя, яго подзвіг стаў вядучым у творах Янкі Купалы («Сон на Кургане»), Анатоля Вярцінскага («Зноў шлак халодны. », «Гефест — друг Праметэя», «Непраметэі»), Уладзіміра Караткевіча («Прарок Геронім Босх», «Трызненне мужыцкага Брэйгеля»). Асабліва заўважны так званы праметэізм у творчасці Максіма Танка («Яны», «Праметэй», «Эстафета агню»).

Адным словам, нацыянальныя літаратуры, як кавалачкі мазаікі, ствараюць карціну сусветнага мастацтва. Яны могуць быць больш яркія і ўплывовыя або зусім невялікія, але без аднаго фрагмента выява будзе няпоўная. Беларуская літаратура прыўнесла ў гэта вялікае мастацкае палатно свой унікальны нацыянальны свет, які рухаецца вакол земляробчага календара, знаходкі народнай мудрасці, вобразы загадкавага князя-ваўкалака, мужнага гусляра, селяніна-гаспадара і гараджаніна ў першым пакаленні, інтэлігента і інтэлектуала, вобразы беларускай прыроды і многае іншае, што можна пазнаць, калі прачытаць творы беларускіх пісьменнікаў.

* Пытанні

*4. Ці можа літаратуразнаўства абмежавацца даследаваннем толькі гісторыі літаратуры? Толькі тэорыі? Толькі крытыкі? Чаму?

Источник

Беларуская літаратура. 10 клас

Літаратура эпохі Адраджэння (XVI стагоддзе)

*ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ (XVI стагоддзе)

Для культуры Сярэдневякоўя доўгі час быў характэрны тэацэнтрызм — такі погляд на свет, паводле якога Бог прызнаваўся яго цэнтрам. Пазней адбыўся адыход ад строгага дагматызму, уласцівага сярэдневяковаму светапогляду, пачалося адраджэнне ідэалаў антычнасці, вяртанне і актуалізацыя яе здабыткаў у галіне філасофіі, літаратуры, выяўленчага мастацтва і інш. Гэта эпоха атрымала назву Адраджэння, або Рэнесансу. Чалавек з яго здольнасцямі і талентамі стаў разглядацца як увасабленне боскай задумы, закладзенай у акце стварэння свету. Прызнанне каштоўнасці чалавечай асобы і яе права самастойна вырашаць уласны лёс паклала аснову новага светапогляду, які быў названы гуманізмам.

Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратураКультуры Адраджэння ўласцівы:
а) сувязь з ідэаламі антычнасці;
б) гуманістычны характар — зварот да чалавека, яго перажыванняў, унутранага свету;
в) разбурэнне догмаў, важнасць свабоды асобы, яе права на радасці жыцця;
г) сцвярджэнне значнасці навукі, асветы;
д) развіццё мастацтваў, зварот да адоранасці, таленту майстра;
ж) з’яўленне літаратур на нацыянальных мовах пасля панавання царкоўнаславянскай і лацінскай.

Літаратура, выяўленчае мастацтва, музыка, архітэктура дасягнулі неверагоднага росквіту. Мастацтва пачало «служыць» не толькі Богу, але і чалавеку: яму знайшлося месца як у храмах і манастырах, так і ў штодзённым жыцці людзей.

У жывапісе ў гэты час працавалі такія сусветна вядомыя творцы, як Леанарда да Вінчы, Батычэлі, Рафаэль (Італія), Ян ван Эйк (Нідэрланды), Эль Грэка (Іспанія). У скульптуры праявіў сябе Мікеланджэла Буанароці (Італія). Музычнае мастацтва выйшла за межы сярэдневяковага канона: пачалі ўжывацца новыя інструменты (клавесін, лютня, арган), былі распрацаваны новыя музычныя жанры (сольная песня, опера).

Прыгожае пісьменства на нацыянальных мовах стала перадумовай росквіту большасці еўрапейскіх літаратур.

Источник

Даўняя літаратура.Заданні для 10 класа.

1. Слова літаратура ў перакладзе з лацінскай мове азначае …

3.Гісторыя літаратуры даследуе ….

6.Пералічыце жанры сярэдневяковай літаратуры.

7. Для эпохі Адраджэння на Беларусі характэрна(ы)): 1) рост усведамлення значнасці асобы; 2) выхаваўча-асветніцкая накіраванасць літаратуры; 3) цікавасць да класічнага мастацтва і літаратуры старажытнай Грэцыі і Рыма; 4) узнікненне мецэнацтва; 5) цесная сувязь з традыцыямі папярэдняй эпохі.

8. Францыск Скарына напісаў: 1) 23 прадмовы; 2) 59 пасляслоўяў; 3) 17 аповесцей; 4) 15 малітваў; 5) 28 вершаў на рэлігійную тэму

9.Першай кнігай на беларускай мове, якая выдадзена на тэрыторыі Беларусі, з’яўляецца: 1) “Песня пра зубра” М.Гусоўскага; 2) “Біблія” Ф.Скарыны; 3) “Катэхізіс” С.Буднага; 4) Статут Вялікага Княства Літоўскага; 5) “Евангелле” В.Цяпінскага.

10. Адзначце, якія сцвярджэнні, што тычацца асобы Васіля Цяпінскага, з’яўляюцца правільнымі: 1) яго сапраўдане імя – Васіль Мікалаевіч Амельяновіч; 2) сучаснік Сымона Буднага; 3) перадавы чалавек свайго часу, шчыры патрыёт, мужны прадаўжальнік скарынаўскіх гуманістычна-асветніцкіх і друкарскіх традыцый; 4) вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, служыў у якасці прапаведніка лютэранскай царквы ў Вільні; 5) у 70-80-я гады 16 ст. выдаў у сваёй уласнай друкарні “Евангелле” ў перакладзе на беларускую мову і напісаў да яго вялікую прадмову.

11.Назавіце літаратурны напрмак 17-18 ст.ст.

12.Што такое інтэрмедыя?

1.Мастацкай літаратурай называюць від мастацтва, у якім сродкам адлюстравання свету з’яўляецца…

3.Этапы развіцця беларускай літаратуры (з указаннем стагоддзя)…

4.Пералічыце агульнапрызнаныя стылі і напрамкі ў літаратуры (усяго 8)…

5.Што такое скрыпторыі?

6.Пазнайце жанр па апісанні: “жанр красамоўства ў даўняй літаратуры, твор павучальнага зместу”.

7.Залатым векам беларускай літаратуры лічыцца стагоддзе:

1) ХІІІ; 2) ХІ V ; 3) Х V ; 4) Х V І; 5) Х V ІІ.

8. Беларускае Адраджэнне прадстаўлена імёнамі: 1) Францыска Скарыны, Яна Вісліцкага; 2) Міколы Гусоўскага, Льва Сапегі; 3) Андрэя Рымшы, Сімяона Полацкага; 4) Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага; 5) Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай.

9. Катэхізіс – гэта: 1) хвалебная прамова з нагоды якой-небудзь урачыстасці або ў гонар каго-небудзь; 2) рэлігійная кніга, якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах; 3) адна з кніг Бібліі Старога Запавету, якая складаецца з псалмоў; 4) маральна-павучальныя песні, у якіх усхваляецца Бог; 5) кніга, дзе змяшчаюцца асноўныя царкоўныя законы, абавязковыя для ўсіх вернікаў.

10.Васіль Цяпінскі пераклаў на беларускую мову “. ”

11.Назавіце творы палітычнай сатыры.

12.Асаблівасці барока ў беларускай літаратуры….

1.Залатым векам беларускай літаратуры лічыцца стагоддзе: 1) ХІІІ; 2) ХІ V ; 3) Х V ; 4) Х V І; 5) Х V ІІ

2.Для эпохі Адраджэння на Беларусі характэрна(ы)): 1) рост усведамлення значнасці асобы; 2) выхаваўча-асветніцкая накіраванасць літаратуры; 3) цікавасць да класічнага мастацтва і літаратуры старажытнай Грэцыі і Рыма; 4) узнікненне мецэнацтва; 5) цесная сувязь з традыцыямі папярэдняй эпохі

3.Беларускае Адраджэнне прадстаўлена імёнамі: 1) Францыска Скарыны, Яна Вісліцкага; 2) Міколы Гусоўскага, Льва Сапегі; 3) Андрэя Рымшы, Сімяона Полацкага; 4) Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага; 5) Кірылы Тураўскага, Ефрасінні Полацкай.

4.Францыск Скарына – гэта: 1) праваслаўны святар, выдатны аратар; 2) асветнік, мастак, выдавец, лексікограф; 3) філосаф-гуманіст, вучоны-энцыклапедыст; 4) пісьменнік, перакладчык, медык, батанік; 5) беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

5.Прадмова да “Псалтыра” была выдадзена на мове: 1) польскай; 2) рускай; 3) беларускай; 4) лацінскай; 5) царкоўнаславянскай.

6.Францыск Скарына напісаў: 1) 23 прадмовы; 2) 59 пасляслоўяў; 3) 17 аповесцей; 4) 15 малітваў; 5) 28 вершаў на рэлігійную тэму

7.У 1504 г. паступіў вучыцца ў Кракаўскі ўніверсітэт на факультэт свабодных мастацтваў: 1) Леў Сапега; 2) Мікола Гусоўскі; 3) Васіль Цяпінскі; 4) Сымон Будны; 5) Францыск Скарына.

8.Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі:

1) Першая кніга Ф.Скарыны, выдадзеная 1) “Песня песняў”;

6 жніўня 1517 г., называецца 2) “Іоў”;

2) Апошняя кніга Ф.Скарыны, выдадзеная 4) “Апостал”

ў сакавіку 1525 г., мае назву 5) “Малая падарожная кніжка”

9.Суаднясіце левы слупок з правым:

Калі, на думку Ф.Скарыны, чытач жадае вучыцца: то няхай чытае:

1) музыцы; 1) кнігі Ісуса Навіна;

2) арыфметыцы; 2) кнігу Саламона;

3) геаметрыі; 3) чацвёртую кнігу Майсея;

4) гісторыі; 4) кнігі Суддзяў, Параліномена;

5) рыторыцы; 5) “Псалтыр”, “Песню песняў”

10.Першай кнігай на беларускай мове, якая выдадзена на тэрыторыі Беларусі, з’яўляецца: 1) “Песня пра зубра” М.Гусоўскага; 2) “Біблія” Ф.Скарыны; 3) “Катэхізіс” С.Буднага; 4) Статут Вялікага Княства Літоўскага; 5) “Евангелле” В.Цяпінскага.

11.Катэхізіс – гэта: 1) хвалебная прамова з нагоды якой-небудзь урачыстасці або ў гонар каго-небудзь; 2) рэлігійная кніга, якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах; 3) адна з кніг Бібліі Старога Запавету, якая складаецца з псалмоў; 4) маральна-павучальныя песні, у якіх усхваляецца Бог; 5) кніга, дзе змяшчаюцца асноўныя царкоўныя законы, абавязковыя для ўсіх вернікаў.

12.”Катэхізіс” з прадмовай Сымона Буднага выдадзены: 1) 10 чэрвеня 1562 г.; 2) у Нясвіжскай друкарні; 3) на беларускай мове і накіраваны супраць догматаў каталіцызму; 4) пры падтрымцы нясвіжскага пастыра Лаўрэнція Крышкоўскага і старасты Мацея Кавячынскага; 5) тыражом 4254 экземпляры.

13.Хто мэтанакіравана адстойваў раўнапраўе роднай мовы, дакараў тых, хто ўзносіў адну мову і прыніжаў іншыя, звяртаўся да маладых князёў Радзівілаў з заклікам, “каб яны не толькі чужаземныя мовы любілі, але таксама і сваю шанавалі і іншым ёю карыстацца раілі”? 1) Васіль Цяпінскі; 2) Сымон Будны; 3) Францыск Скарына; 4) Мікола Гусоўскі; 5) Леў Сапега.

14.У каго з прадстаўнікоў эпохі Адраджэння светапогляд мяняўся наступным чынам: католік – кальвініст – крайні антытрынітар – атэіст? 1) Францыск Скарына; 2) Васіль Цяпінскі; 3) Сымон Будны; 4) Мікола Гусоўскі; 5) Леў Сапега.

15.Сымон Будны як сапраўдны гуманіст: 1) крытыкаваў блюзнерскія ўчынкі; 2) падкрэсліваў, што кожны чалавек можа мець маёмасць любых памераў, абы яна набывалася сумленным шляхам; 3) заклікаў да пашаны бацькоў і старэйшых; 4) сцвярджаў, што чалавек з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю на зямлі; 5) выкрываў несправядлівыя войны.

16.Адзначце, якія сцвярджэнні, што тычацца асобы Васіля Цяпінскага, з’яўляюцца правільнымі: 1) яго сапраўдане імя – Васіль Мікалаевіч Амельяновіч; 2) сучаснік Сымона Буднага; 3) перадавы чалавек свайго часу, шчыры патрыёт, мужны прадаўжальнік скарынаўскіх гуманістычна-асветніцкіх і друкарскіх традыцый; 4) вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, служыў у якасці прапаведніка лютэранскай царквы ў Вільні; 5) у 70-80-я гады 16 ст. выдаў у сваёй уласнай друкарні “Евангелле” ў перакладзе на беларускую мову і напісаў да яго вялікую прадмову.

17.Выдадзенае “Евангелле” Васіля Цяпінскага: 1) мае поўную назву “Первая часть Новаго Завета або тастаменту подлуг словеньскаго розделенья, то есть от чотырех евангелистов светое евангелие Исуса Христа списанное”; 2) кожная старонка ў ім дзеліцца на дзве калонкі; 3) у адной калонцы тэкст на царкоўнаславянскай мове, у другой – паралельны пераклад на тагачасную беларускую мову; 4) на палях аўтар выпісваў незразумелыя словы і тлумачыў іх; 5) змяшчае ў прадмове ўласныя погляды на ўнутраныя палітычныя справы ў Польска-Літоўскай дзяржаве.

18.У прадмове да “Евангелля” Васіль Цяпінскі: 1) дакарае вучоных і высокапастаўленых асоб, што яны не звяртаюць увагі на цяжкае становішча народа; 2) зазначае, што ніякія перашкоды не маглі пахіснуць яго ўпартасці ў службе народу, хоць даводзілася часам “упреймость сердца моего им показать”; 3) смуткуе з прычыны таго, што князі, паны і высокапастаўленыя асобы занядбалі родную мову, ставяцца да яе пагардліва, не навучаюць на ёй дзяцей; 4) раіць браць прыклад з іншых народаў, якія зрабілі народную мову мовай літаратуры, пераклаўшы на яе Святое Пісанне; 5) сцвярджае, што неабходна будаваць школы, нельга дапусціць, каб Айчына гінула з-за недахопу асветы.

19.Паэма “Песня пра зубра” была напісана на мове: 1) французскай; 2) польскай; 3) італьянскай; 4) нямецкай; 5) лацінскай.

20.”Песня пра зубра” ўпершыню была надрукавана ў: 1) 1522 г. у друкарні Паўла Севярына ў Празе; 2) 1522 г. Фларыянам Вунглерам у Кракаве; 3) 1523 г.у друкарні Іераніма Вістра ў Кракаве; 4) 1523 г. Францыскам Скарынам у Празе; 5) 1524 г. Эразмам Вітэліусам у Рыме.

21.Аснову паэмы М.Гусоўскага складае (складаюць): 1) падрабязнае апісанне выгляду зубра; 2) развагі аўтара пра слаўнае мінулае Вялікага Княства Літоўскага; 3) сцэны, звязаныя з паляваннем на пушчанскага зубра-волата; 4) паказ Вітаўта і яго прыход да ўлады; 5) паказ нораваў зубра.

22.”Песня пра зубра” – гэта: 1) твор, які мае адзнакі эпапейнай грунтоўнасці, энцыклапедычнасці; гімн Бацькаўшчыне, прыгажосці роднай зямлі; 2) твор памяці, паэма перажытага; каштоўная крыніца для вывучэння этнаграфіі, асаблівасцей духоўнага жыцця і побыту нашых продкаў, прыроды і гісторыі Беларусі; 3) аўтабіяграфічная паэма, натурфіласофская паэма, апафеоз Айчыне; твор, прысвечаны каралеве Боне і яе сакратару Людовіку Альфію; 4) рэалістычны твор, паляўнічая эпапея; паэма жыцця зямлі “пад зоркай Палярнай”; жамчужына беларускай паэзіі; 5) паэма, якая доўгі час была забаронена, класічны твор польскай літаратуры.

23.Вітаўт у “Песні пра зубра”: 1) мудры, дальнабачны палітык, абаронца роднай зямлі, увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы ВКЛ; 2) чулы, справядлівы, патрабавальны, магутны ўладар, жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў; 3) адважны, смелы, высакародны, мужны, набожны; 4) ідэальны кіраўнік дзяржавы, не любіў баязліўцаў; разважлівы, ваяўнічы; 5) суровы і просты ў побыце, уладарны і ганарлівы, самахвярны.

24.У творы М.Гусоўскі ўздымае праблемы: 1) вайны і міру, дабра і зла, духоўнага і матэрыяльнага; 2) бацькоў і дзяцей, жыцця і смерці, кахання і здрады; 3) дзяржаўнасці і суверэнітэту, чалавека і прыроды; 4) адказнасці кіраўнікоў перад народам, гуманізму, сутнасці мастацкай творчасці; 5) свабоды мастака, аховы багацця прыроды, яго захавання і рацыянальнага выкарыстання.

25.Асаблівасцямі паэмы “Песня пра зубра” з’яўляюцца: 1) адсутнасць скразной сюжэтнай лініі, вялікая колькасць лірычных і філасофскіх адступленняў, наяўнасць рэтраспекцый (зварот у мінулае, апісанне Вітаўта і яго спраў); 2) многа рэлігійнага матэрыялу і вобразаў-сімвалаў, падзелена на часткі, мае эпілог; 3) галоўным героем з’яўляецца зубр; нацыянальны каларыт; героем з’яўляецца сам апавядальнік; 4) выкарыстанне аўтарам уласнага вопыту паляўнічага; ёсць падтэкст, тэматычная двухпланавасць; выключная вобразнасць мовы; 5) выразныя пейзажныя замалёўкі; аўтар уводзіць у літаратуру эпохі Адраджэння ідэі, вобразы, міфы розных народаў і эпох; мае прысвячэнне.

26.Асноўныя тэмы паэмы: 1) асоба і гісторыя, чалавек і радзіма; 2) услаўленне князя Вітаўта; 3) апісанне грамадска-палітычнага жыцця сучаснай Міколу Гусоўскаму пары і ранейшага часу; 4) Радзіма і яе лёс, апяванне гераічнага мінулага; адданасць роднай зямлі і яе народу; 5) сэнс жыцця на зямлі; услаўленне асобы князя Аляксандра; жыццё і побыт паляўнічага.

27.Кульмінацыйным момантам у творы з’яўляецца: 1) малітва-зварот да Божай Маці, прачыстай Дзевы Марыі; 2) паляванне караля Аляксандра, калі яго жонка ледзь не стала ахвярай параненага зубра; 3) зварот са словамі пахвалы да караля-сучасніка Жыгімонта; 4) заклік да яднання і дружбы розных па веры і культуры народаў Еўропы перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця; 5) падрабязнае і дэталёвае апісанне палявання на зубра.

28.”Песня пра зубра” напісана: 1) пяцістопным ямбам; 2) шасцістопным амфібрахіем; 3) пентаметрам; 4) чатырохстопным анапестам; 5) дактылем.

29.Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі:

Прадстаўнік эпохі Адраджэння: Гады яго жыцця:

Францыск Скарына каля 1530 г. – 1593 г.

Сымон Будны каля 1470-1480 г. – пасля 1533

Васіль Цяпінскі 1557 г. – 1633 г.

Мікола Гусоўскі каля 1540 г. – каля 1603 г.

Леў Сапега 1490 г. – 1551 г.

30.Упішыце ў тэкст прадмовы Ф.Скарыны да кнігі “Юдзіф” прапушчаныя словы:

Як ад нараджэння ____________, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; _____________, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; ___________, што плаваюць па морах і рэках, чуюць віры свае; _____________ і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і ____________, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.

Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

1. З апорай на матэрыял раздзела самастойна дайце азначэнне паняццям «літаратура», «мастацкая літаратура».
Параўнайце ваша азначэнне з трыма іншымі, прапанаванымі ў вучэбных дапаможніках, слоўніках або энцыклапедыях.
Разгледжаныя вамі азначэнні супярэчаць адно аднаму або ўзаемадапаўняюцца?
2. Назавіце асноўныя галіны літаратуразнаўства. Якія ў іх задачы?
Что такое даўняя літаратура. Смотреть фото Что такое даўняя літаратура. Смотреть картинку Что такое даўняя літаратура. Картинка про Что такое даўняя літаратура. Фото Что такое даўняя літаратура3. На якіх мовах ствараліся тэксты беларускай літаратуры на працягу яе развіцця?
На якой падставе іншамоўныя творы далучаюць да беларускай літаратуры — паводле зместу, месца напісання, паказаных падзей беларускай гісторыі, наяўнасці персанажаў-беларусаў або інш.?